У сярэднім пенсіі па ўзросце ў 2024 годзе плануюць павысіць на 15%. Пра гэта паведаміла кіраўніца Мінпрацы і сацабароны Ірына Касцевіч, піша Sputnik.

У 2024 годзе ў сярэднім пенсіі па ўзросце будуць расці тымі ж тэмпамі, што і ў 2023-м — сёлета таксама быў прадугледжаны рост на 15%.
Колькасць атрымальнікаў пенсій вырасце да 2,4 млн чалавек. З іх 2% будуць атрымліваць сацыяльныя пенсіі, астатнія — працоўныя. У цэлым прыкладна кожны пяты жыхар Беларусі стане атрымальнікам такіх выплат.
Нагадаем, з 1 лістапада таксама вырас памер пенсій — услед за павышэннем бюджэту пражытковага мінімуму. Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняга заробку) з лістапада вырасла на 85 капеек — да 91,95 рубля. Сацыяльная — на 1,7 рубля, да 183,9 рубля.
Чытайце таксама