Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  3. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  9. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  10. Умер папа Франциск
  11. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  12. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  13. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  14. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  15. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


/

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што 30 снежня ў выніку перамоваў Расія і Украіна абмяняліся ваеннапалоннымі па формуле «150 на 150». Украінскі бок удакладняе, што ім удалося вярнуць з расійскага палону 189 чалавек, у тым ліку дваіх цывільных.

Освобожденные в результате обмена военнослужащие Вооруженных сил Украины. Фото: телеграм-канал Владимира Зеленского
Вызваленыя ў выніку абмену вайскоўцы Узброеных сіл Украіны. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«У цяперашні час усе расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама дадзеная магчымасць звязацца са сваякамі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Расійскае ведамства таксама падзякавала за пасярэдніцтва ў абмене Аб’яднаным Арабскім Эміратам, удакладніўшы, што неўзабаве ўсе вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расію.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале напісаў, што з палону напярэдадні Новага года вернутыя 189 чалавек.

«Гэта вайскоўцы — абаронцы „Азоўсталі“ і Марыупаля, ЧАЭС, вострава Змяінага, з розных напрамкаў фронту. Сярод іх салдаты, сяржанты, афіцэры. Гэта нацгвардзейцы, у тым ліку „азоўцы“, памежнікі, тэрабаронаўцы, вайскоўцы Ваенна-марскіх і Узброеных сіл. Таксама двое цывільных, захопленых у Марыупалі. Кожнага дома чакаюць родныя і блізкія. І гэта радасць, што нам удалося вярнуць іх. Сёння яшчэ 189 сем’яў шчаслівыя», — паведаміў Зяленскі.

Освобожденные в результате обмена военнослужащие Вооруженных сил Украины. Фото: телеграм-канал Владимира Зеленского
Вызваленыя ў выніку абмену вайскоўцы Узброеных сіл Украіны. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Як адзначылі ва ўкраінскім Каардынацыйным штабе па пытаннях адносін з ваеннапалоннымі, гэта адзін з самых буйных абменаў з пачатку вайны. Многія з вызваленых прабылі ў расійскім палоне 2,5 года.

«Таксама мы вярнулі тых, хто трапіў у палон на Куршчыне», — удакладнілі ў штабе.

Украінскі бок таксама падзякаваў за пасярэдніцтва Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

Гэта 59-ы абмен з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Агулам з расійскага палону вярнуліся 3956 чалавек, паведамілі ў Каардынацыйным штабе. Рэкордны абмен адбыўся 3 студзеня — тады Украіна абмяняла 230 чалавек.