Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  12. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  16. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  17. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
Читать по-русски


/

Крэмль, расійскія вайскоўцы і спецслужбы правялі спецыяльную прапагандысцкую аперацыю з нібыта найноўшай ракетай «Арэшнік», каб адказаць Захаду на дазвол Украіне наносіць удары па Расіі дальнабойнай зброяй. Пра гэта The Moscow Times расказалі чацвёра дзейных чыноўнікаў з розных эшалонаў расійскай улады. Усе яны пагадзіліся размаўляць на ўмовах ананімнасці з прычыны спецыфікі пытання.

Обломки новой экспериментальной баллистической ракеты "Орешник". Ей российские военные ударили по заводу «Южмаш» в Днепре 21 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Абломкі новай эксперыментальнай балістычнай ракеты «Арэшнік». Ёю расійскія вайскоўцы ўдарылі па заводзе «Южмаш» у Дняпры 21 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

Паводле крыніц, у падрыхтоўцы аперацыі, мэтай якой было запалохаць заходніх палітыкаў і грамадзян, што паступова страчваюць страх перад ядзернымі пагрозамі з Масквы, бралі ўдзел крамлёўскія піяршчыкі.

«Былі мазгавыя штурмы на тэму чым адказаць і як асадзіць амерыканцаў і англічан за іх дазвол Зяленскаму выкарыстоўваць дальнабойную зброю. І як шугануць Берлін і іншых еўрапейцаў, каб было непанадна», — сказаў расійскі чыноўнік.

У выніку была распрацаваная класічная ваенная прапагандысцкая кампанія з мэтай выклікаць перабольшаныя ўяўленні пра здольнасці расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

«У гэтым шоу, зрэжысаваным і паказаным публіцы, было некалькі этапаў. Галоўныя з іх — само нанясенне ўдару „Арэшнікам“, распаўсюд кадраў у сацыяльных сетках і замежных СМІ», — сказаў іншы расійскі чыноўнік.

Удзельнікамі шоу сталі ў тым ліку прэс-сакратар МЗС Марыя Захарава і куратар СМІ ў Крамлі Аляксей Громаў. Апошні патэлефанаваў Захаравай проста падчас брыфінгу з замежнымі журналістамі і па гучнай сувязі забараніў «каментаваць удар балістычнымі ракетамі» па вайсковым заводзе ва ўкраінскім Дняпры.

«Гэтым фокусам з нібыта званком Громава асабліва ганарыліся некаторыя ўдзельнікі мазгавых штурмаў», — сказаў расійскі чыноўнік. Ён назваў гэта і «пасхалкай» для расійскіх журналістаў, якім «добра вядомыя практыкі Аляксея Аляксеевіча [Громава]».

Кульмінацыяй кампаніі запалохвання стаў асабісты выступ Уладзіміра Пуціна з трыбуны саміту краін — чальцоў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), дзе расійскі прэзідэнт выхваляўся характарыстыкамі ракеты, сцвярджаючы, што яна не мае аналагаў і параўнальная магутнасцю з ядзернай.

«Саміт быў прысвечаны праблемам краін-чальцоў. Аднак публічна начальнік [так расійскія чыноўнікі паміж сабой часта называюць прэзідэнта] фактычна цалкам перахапіў павестку і выкарыстаў яе для пагрозы саюзнікам Зяленскага», — сказаў чыноўнік, знаёмы з падрыхтоўкай працы саміту.

«Я падазраю, што для іншых удзельнікаў саміту, кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ тое, пра што і ў якім рэзкім фармаце выступіць начальнік, стала сюрпрызам. Загадзя іх пра гэта не інфармавалі. А самі яны, па сутнасці, сталі гарнірам для нашай асноўнай стравы — акту псіхалагічнай вайны супраць Захаду», — дадаў чыноўнік.

Аднак праблема Масквы палягае ў тым, што Расія не мае істотнага запасу сістэм «Арэшнік», і нават асабіста Пуцін у сваёй прамове прызнаў, што ўдар па Дняпры быў выпрабавальным выкарыстаннем. Расійскай прамысловасці, улічваючы бюракратычную цяганіну і адставанне ў інавацыях, характэрныя для абароннага сектара, спатрэбяцца гады, каб выйсці на масавую вытворчасць «Арэшніка», расказаў The Moscow Times інжынер з досведам працы ў Мінабароны на ўмовах ананімнасці.

«Нават адносна простыя праекты, не звязаныя з ракетамі, могуць займаць ад пяці да сямі гадоў на распрацоўку, — дадаў інжынер. — Гэты ўдар па Украіне, відаць, стаў першым выпрабаваннем ["Арэшніка"]. Дадзеных для апраўдання запуску ў масавую вытворчасць пакуль недастаткова».

Інжынер адзначыў, што ў расійскім арсенале ўжо ёсць ракеты з характарыстыкамі, падобнымі да «Арэшніка», такія як яго базавая мадэль РС-26 «Рубеж», і дапусціў, што раптоўнае выкарыстанне эксперыментальнай зброі ў рэальным баі можа быць хутчэй спробай паўплываць на грамадскую думку, чым дэманстрацыяй новых ваенных магчымасцяў.

Чытайце таксама