Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  3. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  4. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  5. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  10. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  11. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  14. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  15. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  16. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  17. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  18. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
Читать по-русски


Бернд Ригерт, Наталья Позднякова

Германія ўводзіць памежны кантроль на сваіх сухапутных межах. Гэта часовая мера. З чым яна звязаная, каго закране і як будзе ажыццяўляцца кантроль, расказвае Deutsche Welle.

Иллюстративный снимок. Фото: bmi.bund.de
Ілюстрацыйны здымак. Фота: bmi.bund.de

З панядзелка, 16 верасня 2024 года, федэральная паліцыя Германіі будзе цягам шасці месяцаў ажыццяўляць кантроль тых, хто заязджае ў краіну не толькі з боку ўсходніх і паўднёвых межаў ФРГ, але таксама на поўначы і захадзе. Новыя правілы памежнага кантролю закрануць тых, хто будзе перасякаць мяжу Германіі з боку Даніі, Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і Францыі.

Паколькі Германія размешчанаяў самым цэнтры Шэнгенскай зоны, дадатковы кантроль можа ствараць перашкоды для перамяшчэння тавараў і людзей. Гэта ў многіх выклікае незадавальненне. Так, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск крытыкуе ўведзеныя Германіяй меры, якія, на яго думку, парушаюць сам прынцып Шэнгена, дзе ўсе паездкі ажыццяўляюцца без персанальнага кантролю і чэргаў. Толькі на вонкавых межах ЕС, а таксама ў аэрапортах неабходна праходзіць пашпартны кантроль і паказваць візу.

Кантроль унутры Шэнгенскай зоны — «апошні сродак»

Унутраны памежны кантроль у ЕС прадугледжаны толькі пры наяўнасці пэўных перадумоваў. Аднак краіны — чальцы ЕС самі вырашаюць, пры якіх абставінах яны ўводзяць меры кантролю і ці адпавядае гэта ўсім перадумовам. Пры гэтым краіны, якія вырашылі ўвесці памежны кантроль, павінныя паведаміць пра гэта Еўракамісіі. Яна, у сваю чаргу, можа вынесці вымову за такія дзеянні, але дагэтуль ні разу гэтага не рабіла.

Тым не менш у Брусэлі адзначаюць, што памежны кантроль — выключная мера і мусіць заставацца «апошнім сродкам», як заявіла Аніта Хіпер, прэс-сакратар Еўракамісіі. Акрамя таго, кантроль унутры ЕС магчымы толькі як часовая мера, максімальна на тры гады, згодна з прынятымі нядаўна зменамі ў Шэнгенскі памежны кодэкс.

У сваю чаргу, федэральны міністр унутраных справаў Германіі Нэнсі Фезер абгрунтавала ўвядзенне памежнага кантролю на ўездзе ў ФРГ намерам абмежаваць колькасць нелегальных мігрантаў і знізіць ціск на празмерна перагружаную сістэму прадстаўлення прытулку ў ФРГ.

Кантроль на межах увяла не толькі Германія

Германія — не адзіная краіна, якая ўзмацняе ў гэты момант меры кантролю на межах. 8 іншых краін, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, таксама размясцілі пункты кантролю і пропуску на сваіх межах унутры ЕС. А з 2006 года ў Шэнгене агулам ажыццявілі 441 кантрольную меру. Лідар у гэтай галіне — Францыя. Пасля тэрактаў ісламістаў у 2015 і 2016 гадах Парыж пакінуў за сабой права праводзіць пастаянны кантроль на французскіх межах. Тлумачачы гэта пастаянным змяненнем выклікаў для бяспекі краіны, такіх як тэрарыстычная пагроза, міграцыйны крызіс, шпіянаж з боку Расіі або правядзенне буйных спартыўных мерапрыемстваў, Францыя зноў і зноў падаўжае кантроль на сваіх межах.

Германія, каб знізіць колькасць мігрантаў, што шукаюць прытулку, і мінімізаваць тэрарыстычную пагрозу, у 2015 годзе таксама ўвяла кантроль на поўдні, на мяжы з Аўстрыяй. Вена, у сваю чаргу, кантралюе свае межы са Славакіяй, Чэхіяй, Венгрыяй і Славеніяй — з тых самых прычын.

Свайго піку кантроль на межах унутры ЕС дасягнуў падчас пандэміі COVID-19. Тады амаль ва ўсіх краінах Цэнтральнай Еўропы межы былі закрытыя і ўведзены пашпартны кантроль, каб спыніць распаўсюд віруса.

Як будзе ажыццяўляцца кантроль на межах ФРГ?

Цяперашні кантроль на мяжы паміж Германіяй і Аўстрыяй, паводле звестак міністра ўнутраных справаў Баварыі Ёахіма Хермана, ажыццяўляецца выбарачна, на аўтабанах, шляхам візуальнага агляду. Не кожны абавязаны паказваць свае дакументы. Праверцы падвяргаюцца толькі аўтамабілі, якія выклікаюць падазрэнні. Кантроль на федэральных трасах таксама магчымы, але не на ўсіх і не кругласутачна, заявіў баварскі міністр.

Для ажыццяўлення кантрольных мер на прасёлкавых дарогах у паліцыі няма персаналу. Прафсаюз паліцэйскіх ужо цяпер скардзіцца на празмерную загрузку службоўцаў і патрабуе дадаткова пяць тысяч чалавек для ажыццяўлення кантролю на мяжы. Кіраўніцтва нямецкай паліцыі сцвярджае, што персаналу дастаткова. Міністр унутраных справаў Люксембурга Леон Глодэн паведаміў DW, што Фезер запэўніла яго ў тым, што праверкі не паўплываюць на дарожны рух і паўсядзённае жыццё і не будуць праводзіцца на мастах па дарозе ў Люксембург.

Немецкая полиция во время патрулирования границы с Польшей обыскивает подозреваемого в незаконной миграции. Форст, Германия. 20 сентября 2023 года. Фото: Reuters
Нямецкая паліцыя падчас патрулявання мяжы з Польшчай абшуквае падазраванага ў незаконнай міграцыі. Форст, Германія. 20 верасня 2023 года. Фота: Reuters

Каго могуць не пусціць у Германію?

Кіраўніца МУС Германіі Нэнсі Фезер хоча скараціць колькасць нелегальных мігрантаў, якія заязджаюць у краіну. На мяжы ім могуць адмовіць ва ўездзе — за выключэннем тых выпадкаў, калі яны папросяць прытулку. Калі гэтага не адбылося, то яны, чыста тэхнічна, нават не заязджаюць на нямецкую тэрыторыю, а ўсё яшчэ знаходзяцца ў суседняй дзяржаве, Напрыклад, у Аўстрыі. Таму, згодна з правіламі ЕС, выправаджэння з ФРГ у гэтых выпадках і не патрабуецца, сцвярджае міністр унутраных справаў Баварыі.

Аднак калі на мяжы падаецца прашэнне пра прытулак, нямецкія ўлады павінныя праверыць, ці ўваходзіць гэта ў іх кампетэнцыю і ці не падаваў чалавек раней такое ж прашэнне ў іншай краіне ЕС. Калі гэта так, то просьбіт прытулку можа быць адпраўлены назад у краіну, дзе ён упершыню падаў прашэнне або ўпершыню заехаў у Шэнгенскую зону — калі гэтая краіна пагодзіцца яго прыняць. Такая працэдура, якая ажыццяўляецца згодна з дублінскім рэгламентам, раней магла займаць месяцы. Цяпер кіраўнік МУС ФРГ патрабуе яе паскорыць. Просьбіты прытулку ўвесь гэты час мусяць знаходзіцца паблізу нямецкай мяжы і пры пагрозе ўцёкаў нават могуць быць узятыя пад варту. Але такія лагеры паблізу мяжы, дзе будуць чакаць рашэння мігранты, яшчэ толькі трэба будзе пабудаваць.

Між тым нямецкая паліцыя пацвярджае, што са студзеня да ліпеня гэтага года ў Германію хацела ўехаць 34 тысячы нелегальных мігрантаў. Палову з іх удалося спыніць на мяжы. Астатняя частка знаходзіцца ў краіне і праходзіць працэдуру атрымання прытулку ў рамках дублінскага рэгламенту. Летась паліцыя спыніла на мяжы 127 тысяч нелегальных мігрантаў. Чвэрць з іх была выправаджаная, не перасякаючы мяжу ФРГ. Незразумела, наколькі вялікая колькасць незарэгістраваных спробаў уехаць у краіну і колькі яшчэ людзей можна было б адсачыць з дапамогай узмацнення памежнага кантролю.

Венгрыя, якая цяпер старшынюе ў Радзе ЕС, пракаментавала ўвядзенне Германіяй кантролю на межах не без долі злараднасці. Многія гады Венгрыю крытыкуюць за жорсткае абыходжанне з мігрантамі і бежанцамі. «Цяпер здаецца, што тыя, хто заўсёды адпрэчваў наш падыход, самі пачынаюць яго прытрымлівацца. Забаўна, як некалькі гадоў і міграцыйны крызіс змянілі меркаванне людзей», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада ў Будапешце.