Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  3. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  4. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  5. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  6. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  7. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  8. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  9. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  10. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  11. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  12. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  13. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  14. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  15. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  16. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  17. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  18. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
Читать по-русски


Беларускія і расійскія спецслужбы ўсё больш актыўна спрабуюць дзейнічаць па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Польшчы, заявіў 24 красавіка польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск, выступаючы на нацыянальнай радзе партыі «Грамадзянская платформа», паведамляе «Позірк».

Дональд Туск. Фота: Reuters
Дональд Туск. Фота: Reuters

«І мы гэта ведаем, з усіх еўрапейскіх сталіц паступаюць сігналы», — падкрэсліў палітык.

Паводле яго слоў, з кожнай еўрапейскай сталіцы «прэзідэнты і прэм’ер-міністры паведамляюць», што ў іх ёсць «усё больш і больш доказаў спробаў рускіх ўмяшацца рознымі спосабамі, у тым ліку жорсткімі», у працэс маючых адбыцца выбараў у Еўрапарламент.

Туск адзначыў, што не можа «казаць пра гэта занадта адкрыта», не ў апошнюю чаргу з «меркаванняў бяспекі і эфектыўнасці расследавання», бо «многія з гэтых спраў засакрэчаныя».

«Я кажу пра пытанні, якія больш не з’яўляюцца палітычным глупствам, не пра вар’ятаў. Я кажу пра людзей, якія бяруць грошы ў расійскіх службаў і па іх даручэнні рыхтуюць тэракты ў Польшчы і за яе межамі. І гэта не адзінкавыя выпадкі», — заявіў прэм’ер.

19 красавіка на сваёй старонцы ў сацсетцы Х Туск заявіў, што беларус, «які працуе на расіян», замовіў двум палякам забойства паплечніка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Леаніда Волкава і быў затрыманы.

«Нападнікі таксама ўжо затрыманыя. Яны звязаныя з коламі фанатаў ультрас», — адзначыў Туск.

Напад на Волкава, былога кіраўніка штабоў памерлага ў зняволенні Навальнага, адбыўся 12 сакавіка ў Вільнюсе. Ён атрымаў розныя траўмы, уключаючы пералом рукі. Невядомы спрабаваў збіць яго малатком.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы літоўскаму агенцтву BNS напад, заявіла, што беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не адчуваюць сябе ў бяспецы нават у дэмакратычных, свабодных краінах. Яна дадала, што «многія беларускія актывісты ўжо сутыкнуліся з тым, што за імі сочаць на вуліцах у Літве і Польшчы, іх фатаграфуюць незнаёмыя людзі, ім паступаюць ананімныя пагрозы».

З 6 па 9 чэрвеня ў краінах Еўрасаюза пройдуць выбары ў Еўрапарламент. 9 чэрвеня ў Польшчы будуць абраныя 53 еўрадэпутаты.