Цела былога дэпутата Вярхоўнай рады Іллі Ківы знайшлі ў Маскоўскай вобласці, паведаміла крыніца «РЕН ТВ».
«Цела ўкраінскага палітыка Іллі Ківы знайшлі ў падмаскоўным Адзінцове», — сказаў суразмоўца тэлеканала.
Абставіны і прычыны смерці экс-дэпутата Рады афіцыйна пакуль не называюцца. Аднак паводле звестак тэлеграм-канала Mash, скрываўленае цела Іллі Ківы знайшлі на снезе ў паркавай зоне гатэля «Величъ Country Club» у вёсцы Супонева.
«Паводле нашай інфармацыі, на правай скроні была рэзаная рана, на левай частцы твару — гематома», — піша тэлеграм-канал.
Нагадаем, у студзені 2022-га Ківа паляцеў у Іспанію (акрамя яго краіну пакінулі яшчэ 23 дэпутаты), а потым у Маскву. Незадоўга да нападу Расті палітык заявіў, што не збіраецца вяртацца ва Украіну і не хоча ваяваць у выпадку поўнамаштабнага ўварвання.
Потым Ківа пайшоў далей і падтрымаў агрэсію супраць сваёй краіны. 24 лютага ён заявіў, што «ўкраінскаму народу патрэбнае звальненне», а «ўкраінцы, беларусы, расіяне — гэта адзін народ». У сакавіку яму выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе і пазбавілі дэпутацкага мандата.
Паслугамі Ківы актыўна карысталася не толькі расійская, але і беларуская прапаганда. Так, у жніўні 2023 года экс-дэпутат наведваў Мінск, дзе ўдзельнічаў у круглым стале і хваліў Аляксандра Лукашэнку.