Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большая жесткая кровать и сало. Расспросили экс-чиновника о райдере Лукашенко в зарубежных поездках
  2. «Это очень все опасно». Украинка рассказала о «фильтрации» при въезде в Беларусь
  3. «Беларусскую зарплату я вспоминаю как кошмар». Педиатр ответила министру по поводу его громкого заявления о заработках медиков
  4. Дожди и даже мокрый снег! Рассказываем, чего ждать от погоды на следующей неделе
  5. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  6. «Они вот прямо между домов падают». Карпенков рассказал, что дроны в Беларуси падают практически каждую неделю и взрываются в полях
  7. Американец Уиткофф повторяет нарративы России, пока Сурков говорит об уничтожении Украины. Что думают эксперты о продолжающейся войне
  8. Беларусам предлагают купить билеты на концерт суперзвезды 2000-х в Минске. В объявлении есть момент, который настораживает. Рассказываем
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі, што атакі УСУ на Купянскім і Мікалаеўска-Крыварожскім напрамках былі беспаспяховымі: украінскія войскі зазналі страты і адступілі. У Генштабе УСУ паведамілі пра эфектыўныя ўдары ў Луганскай вобласці. У Інстытуце вывучэння вайны звяртаюць увагу на тое, што ў Расіі мэтай «ваеннай аперацыі» цяпер называюць «дэсатанізацыю» Украіны.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і ад экспертаў на 245-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: «Знішчылі ў Луганскай вобласці склад боепрыпасаў і больш за 10 кадыраўцаў»

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі пяць ракетных і да 30 авіяцыйных удараў, правялі больш за 100 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі раёны больш чым 40 населеных пунктаў. Сярод іх — горад Днепр і вобласць, Прыкалотнае на Харкаўшчыне і Вялікая Аляксандраўка ў Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Падраздзяленні Сіл абароны адбілі расійскія атакі ў раёнах населеных пунктаў Іванград, Бахмут, Бахмуцкае, Салядар, Курдзюмаўка, Краснагораўка, Новаміхайлаўка, Невельскае і Цярновая.

— У выніку кропкавых удараў артылерыі ў населеным пункце Новаіванаўка Луганскай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў і больш за 10 кадыраўцаў.

— У населеным пункце Сватава знішчана да 10 расійскіх вайскоўцаў і каля 5 грузавых аўтамабіляў з боекамплектам.

— Авіяцыя нанесла 21 удар. Пацверджанае паражэнне 17 раёнаў канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, двух апорных пунктаў, а таксама дзвюх пазіцый зенітных ракетных комплексаў праціўніка.

— Падраздзяленні СПА збілі пяць беспілотнікаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пашкодзілі пункт кіравання, 2 раёны канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, радыёлакацыйную станцыю і іншыя важныя ваенныя аб’екты расійскіх войскаў.

«У Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца пошук дадатковых крыніц папаўнення баявых стратаў. Працягваецца праца са звольненымі з прычыны ранення вайскоўцамі. Ім прапануюць прайсці перанавучанне на ўліковыя спецыяльнасці, звязаныя з меншым аб’ёмам фізічнай нагрузкі», — паведамляе Генштаб УСУ.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: «Адбілі пяць паслядоўных атак»

«На Купянскім напрамку праціўнік сіламі батальённай тактычнай групы і роты замежных наймітаў агульнай колькасцю да 500 чалавек распачаў пяць паслядоўных атак пазіцый расійскіх войскаў на вузкім фронце ў кірунку населенага пункта Куземаўка Луганскай вобласці», — заявілі ў Мінабароны РФ, адзначыўшы, што «праціўнік адкінуты на першапачатковыя пазіцыі», знішчана больш за 160 вайскоўцаў, пяць танкаў, дзевяць баявых браніраваных машын і 10 пікапаў.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку знішчана больш за 70 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, пяць баявых машын пяхоты, бронетранспарцёр і пяць пікапаў.

— На Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку падчас спробаў атакаваць у кірунку населеных пунктаў Ішчанка, Брускінскае, Пяціхаткі і Кашара Херсонскай вобласці знішчана да 125 украінскіх вайскоўцаў, сем баявых браніраваных машын і 13 аўтамабіляў.

— У раёне населенага пункта Прыкалотнае Харкаўскай вобласці знішчаны вузел сувязі ўкраінскай групоўкі войскаў. У раёне горада Днепрапятроўск знішчанае нафтасховішча, з якога ажыццяўлялася забеспячэнне дызельным палівам групоўкі войскаў на Данбасе.

Усяго за суткі, паводле дадзеных МА РФ, пашкоджаныя два пункты кіравання УСУ, 59 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка ў 177-мі раёнах.

Знішчаныя 10 украінскіх беспілотных лётных апаратаў, збітыя ў паветры 13 снарадаў рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.

Інстытут па вывучэнні вайны: «Фракцыя расійскіх сілавікоў незадаволеная ваеннымі поспехамі ва Украіне»

Людзі з найбліжэйшага атачэння Пуціна працягваюць выказваць сваю незадаволенасць ваеннымі дзеяннямі Расіі ва Украіне, расійскаму прэзідэнту будзе ўсё цяжэй супакойваць прыхільнікаў вайны, адзначаюць у Інстытуце па вывучэнні вайны. Эксперты называюць гэтых людзей «фракцыяй расійскіх сілавікоў», адзначаючы, што некаторыя з іх набываюць усё большы ўплыў. Напрыклад, уладальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, «унікальнае становішча якога дазваляе яму збіраць плён залежнасці Пуціна ад сіл ПВК Вагнера, не несучы фармальнай адказнасці за які-кольвек кірунак або вобласць ва Украіне».

У Інстытуце звяртаюць увагу на значны ўплыў Прыгожына ў інфармацыйнай прасторы, якая ўсё больш кідае выклік пуцінскай манаполіі. «Прыгожын можа фармаваць наратыў у расійскай супольнасці ваенных блогераў, пастаянна адцягваючы ўвагу ад праблем у ЧВК, зневажаючы расійскае найвышэйшае ваеннае камандаванне», а таксама рэагаваць на прэтэнзіі ў яго адрас больш аператыўна, чым расійскае ваеннае кіраўніцтва.

У Інстытуце таксама адзначаюць з’яўленне ў расійскай прапагандысцкай рыторыцы лозунгу пра «дэсатанізацыю» Украіны, звязваючы яго са спробай расійскіх чыноўнікаў «звязаць вайну з рэлігійнымі канцэпцыямі», якія фармальна былі б зразумелыя як хрысціянам, так і мусульманам, каб задаволіць рэлігійныя і этнічныя меншасці. І прадухіліць раскол паміж вайскоўцамі-мусульманамі і немусульманамі (ISW нагадвае пра нядаўнія выпадкі гвалту ў войску РФ на рэлігійнай глебе).

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што 25 кастрычніка ўкраінскія сілы нанеслі наземныя ўдары на захад ад Сватава і па Крамянной;
  • расійскія войскі працягвалі займаць запасныя і абарончыя пазіцыі на ўсходнім беразе Дняпра;
  • расійскія войскі правялі беспаспяховыя наземныя атакі ў Данецкай вобласці;
  • расійскія вайскоўцы працягваюць мабілізацыю асабовага складу з парушэннем правілаў набору, мабілізацыя таксама стварае нагрузку на расійскі рынак працы;
  • украінскія партызаны здзейснілі напад на кіраўніка акупацыйных уладаў Запарожскай вобласці.