Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  2. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  3. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  4. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
  5. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  6. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  7. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  8. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  9. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  10. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  11. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  12. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  13. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
Читать по-русски


З 26 студзеня 2024 года беларусы больш не змогуць атрымаць польскія візы Poland. Business Harbour (PBH), паведамляе dev.by. Гэтую інфармацыю журналісту «Люстэрка», які патэлефанаваў як звычайны грамадзянін, пацвердзілі ў консульстве Польшчы ў Мінску. Даведаліся, ці выдадуць іх беларусам, якія раней паспелі падаць заявы на атрыманне такіх візаў.

Флаг Польши, иллюстративное изображение. Фото: pixabay.com
Сцяг Польшчы, ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay.com

— На жаль, гэта праўда, — сказаў супрацоўнік сакратарыята консульства. — З сённяшняга дня гэтыя візы больш не выдаюцца. Пра прычыны такога рашэння сказаць нічога не магу — на жаль, пан консул нам гэтага не разгалошваў. Проста праінфармаваў, што больш яны з сённяшняга дня не выдаюцца, візавыя цэнтры пра гэта праінфармаваныя. Пакуль што падрабязнейшай інфармацыі мы вам даць не ў стане.

Ці змогуць атрымаць візы Poland. Business Harbour тыя беларусы, што раней паспелі падаць заявы на іх выдачу?

— Усе заявы, якія на момант 24 студзеня 2024 года трапілі ў консульства, будуць разгледжаныя згодна з акрэсленым парадкам, — адказаў супрацоўнік.

Нагадаем, у першым паўгоддзі 2023 года па праграме PBH у Польшчу заехалі 1243 замежнікі, а ў другой палове мінулага года — 1185. Усяго ж з пачатку дзеяння праграмы ў краіну рэлакавалася 13,5 тысячы чалавек з візамі PBH. Пры гэтым агульная колькасць такіх візаў, выдадзеных замежнікам, склала каля 100 тысяч.

Эксперты заяўлялі, што праграма Poland. Business Harbour сама па сабе мае «сур'ёзныя недахопы». Паводле іх, выдадзеныя па ёй візы даюць замежнікам магчымасць легальна трапіць у Шэнгенскую зону, але не дапамагаюць польскім кампаніям прыцягваць IT-спецыялістаў, як задумвалася першапачаткова.

Праграма Poland. Business Harbour першапачаткова была створаная ў 2020 годзе для грамадзян Беларусі — айцішнікаў і іх сем’яў, якім давала шэраг ільгот. Праз год яе дзеянне пашырылі на грамадзян Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Расіі і іншых краін — усяго іх 44. Аднак пераважная большасць уладальнікаў IT-візаў — усё роўна беларусы: паводле ацэнкі польскіх палітыкаў, такіх каля 65 тысяч чалавек.

Чытайце таксама