Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. Магла з'ехаць сама? Ці замяшаны КДБ? Спыталі ў калег зніклай спікеркі КР, якія ў іх версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  5. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  6. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  11. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  12. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  13. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  14. Вольфовичу показали оружие, которое в российских военных пабликах называют «х*рней». В Беларуси им собираются прикрывать тероборону
  15. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  16. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  17. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
Читать по-русски


Персанальныя звесткі кліентаў сеткі салонаў лічбавай тэхнікі «Алло» (ООО «Патио плюс») трапілі ў сеціва. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

Салон "Алло" в ТЦ "Тринити" в Гродно. Фото: triniti-grodno.by
Салон «Алло» ў ТЦ «Трыніці» ў Гродне. Фота: triniti-grodno.by

Гаворка пра звесткі 16 тысяч чалавек — прозвішча, імя з нумарамі тэлефонаў і электроннай поштай.

«Парушэнне сістэмы абароны, якое пацягнула ўцечку звестак, звязанае са стварэннем файла праз адмін-панэль сайта і несанкцыянаваным доступам да базы дадзеных», — растлумачыў цэнтр.

Па факце ўцечкі праводзіцца праверка. Карыстальнікам, якія былі кліентамі салона, рэкамендуюць памяняць лагіны і паролі ад сваіх акаўнтаў на розных інтэрнэт-рэсурсах і ўлічваць, што ашуканцы могуць пачаць тэлефанаваць ім і пісаць у сацсетках і мэсэнджарах.

Нагадаем, гэта ўжо чацвёртая буйная ўцечка персанальных звестак з беларускіх кампаній за апошні час. 5 ліпеня з’явілася інфармацыя пра зліў з крамы buslik.by — на продаж выставілі звесткі 220 тысяч карыстальнікаў. На наступны дзень высветлілася, што на продаж выставілі звесткі 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Остров чистоты и вкуса». 10 ліпеня стала вядома, што выцеклі ў сеціва і звесткі кліентаў дзвярной кампаніі «Юркас».