Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  2. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  3. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  4. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  5. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  6. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  7. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  8. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  9. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  10. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  11. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  12. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  13. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  14. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  15. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  16. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  17. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  18. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
Читать по-русски


Дырэктар УА «Пінскі каледж тэхнікі і тэхналогій» Генадзь Палікоўскі расказаў, чаму яго выпускнікам прапануюць адпрацоўваць размеркаванне за мізэрны заробак. Паводле яго словаў, прапанаваная ў спісе вакансій аплата працы ў 250 рублёў — гэта без надбавак і прэмій. А галоўная прывілея для маладых спецыялістаў — абарона ад звальнення цягам двух гадоў, піша «Медиа-Полесье».

Список вакансий, которые предлагают выпускникам колледжа. Фото предоставлено читательницей "Медиа-Полесья"
Спіс вакансій, якія прапануюць выпускнікам каледжа. Фота ад чытачкі «Медиа-Полесья»

Днямі пінчанка расказала, што яе сыну — будучаму выпускніку каледжа — прапанавалі варыянты вакансій для адпрацоўкі размеркавання. Па дзвюх з іх памер аплаты працы быў крыху большы за 250 рублёў у месяц.

Дырэктар каледжа Генадзь Палікоўскі пракаментаваў, што арганізацыі, заказчыкі кадраў у пісьмовых запытах пазначаюць толькі службовы аклад — без уліку надбавак і прэмій. Калі ідзе налічэнне поўнага заробку, тады выходзяць нібыта зусім іншыя сумы.

Са словаў Генадзя Палікоўскага, выпускнікі працуюць не толькі на пінскіх прадпрыемствах, але і ў Мінску. Напрыклад, на «Мілавіцы» былыя выпускнікі атрымліваюць заробак каля 1700 рублёў у месяц, жывуць у інтэрнаце, за які плацяць 48 рублёў у месяц, і цалкам задаволеныя ўмовамі працы і сацпакетам. Аднак у спісе вакансій «Мілавіцы» сёлета няма.

Як сцвярджае дырэктар каледжа, за два-пяць гадоў можна стаць канкурэнтаздольным спецыялістам на рынку працы і атрымаць важныя прафесійныя кампетэнцыі. Але галоўная прывілея, паводле яго словаў, — абарона ад звальнення цягам двух гадоў і тое, што маладому спецыялісту не могуць увесці выпрабавальны тэрмін і яго не могуць звольніць на аснове такой фармулёўкі, як «неадпаведнасць займанай пасадзе або працы з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

«Дзякуючы механізму размеркавання ўзровень беспрацоўя сярод моладзі ў нас нашмат меншы, чым у еўрапейскіх краінах», — сказаў на заканчэнне Палікоўскі.