Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  2. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  5. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  6. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  9. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  10. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  11. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  12. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  13. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  14. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  15. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  16. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  17. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  18. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
Читать по-русски


Палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму, які ўжо адбывае 18-гадовае зняволенне, выставілі новае абвінавачанне ў «здзяйсненні злачынства супраць правасуддзя», паведамляе Следчы камітэт. Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: Беларуская служба «Радыё Свабода»

Як заявілі ў ведамстве, Ціханоўскі, знаходзячыся на турэмным рэжыме, нібыта парушаў парадак адбыцця пакарання, не рэагаваў на законныя патрабаванні супрацоўнікаў адміністрацыі, грубіў ім, правакаваў сукамернікаў на канфлікты.

За гэта ён неаднаразова падвяргаўся спагнанням.

Сяргея Ціханоўскага абвінавацілі па ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае і асабліва цяжкае злачынства). Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, у снежні 2021 года Сяргея Ціханоўскага ўжо прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч.3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (Перашкаджанне працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яму прызначылі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У ліпені Ціханоўскі быў этапаваны ў калонію № 15 у Магілёве.

Напярэдадні ў Гомельскім аблвыканкаме паведамілі, што маёмасць Ціханоўскага часткова пушчанае ў даход дзяржавы — гаворка ў тым ліку пра «знойдзеныя за канапай на лецішчы» 900 тысяч даляраў. Той жа лёс мусіць спасцігнуць маёмасць Ціханоўскага на суму 35 тысяч рублёў, арыштаваную падчас следства, і рэчы ў яго кватэры на суму 3 тысячы рублёў. На саму кватэру ў Мінску таксама накладзены арышт.