Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  2. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  3. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  4. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  5. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  6. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  7. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  8. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  9. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  10. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  11. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  12. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  13. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  14. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  15. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  16. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  17. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  18. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
Читать по-русски


10 студзеня родныя вязняў і былыя палітзняволеныя апублікавалі адкрыты зварот да палітыкаў і грамадства, дзе заклікаюць рабіць больш рашучыя крокі для вызвалення палітычных вязняў беларускіх турмаў. Адным з канкрэтных крокаў ініцыятары ліста бачаць перамовы з Лукашэнкам. Аднак не ўсе блізкія палітвязняў падзяляюць такую пазіцыю.

Андрэй Шарэнда і Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота з асабістага архіва
Андрэй Шарэнда і Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота з асабістага архіва

Андрэй Шарэнда: «Для мяне перамовы з рэжымам непрымальныя»

Андрэй Шарэнда, муж актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай на 3 гады калоніі, лічыць, што адкрыты ліст не адлюстроўвае пазіцыі большасці сваякоў палітзняволеных.

— Як вы ставіцеся да стварэння гэтай ініцыятывы ўвогуле?

— Яшчэ да таго як быў апублікаваны зварот, дзейнічалі іншыя ініцыятывы родных палітвязняў, вяліся кулуарна. Ініцыятыва «Вызваленне» існуе ўжо некалькі гадоў. Але адкрыты зварот рабілі не яны. Наконт гэтага ліста магу сказаць, што подпісы на першым этапе збіраліся праз асабістыя кантакты, дасыланне лістоў. І, здаецца, большасць не падпісала.

— То-бок вы пад ім таксама не падпісваецеся?

— Агулам, да таго, каб тэма палітвязняў гучала грамчэй, я стаўлюся станоўча. Пасля пачатку вайны ва Украіне яна адышла на другі план. Трэба нешта рабіць. Але, на жаль, аўтары звароту бачаць магчымым пачатак перамоваў з дыктатарскім рэжымам. Для мяне гэта непрымальна.

— Чаму для вас гэта прынцыповае пытанне?

— Мне здаецца, опцыя перамоваў непрымальная для большасці родных вязняў і былых палітзняволеных. Мы бачым, што рэпрэсіі працягваюцца. Беларусь ужо аказалася фактычна пад акупацыяй Расіі. Вінаваты ва ўсім рэжым Лукашэнкі. Я лічу, што толькі поўнае руйнаванне рэжыму можа вызваліць усіх палітвязняў і, што не менш важна, дазволіць правесці поўную рэабілітацыю ахвяраў.

— Але кагосьці ўжо ўдавалася вызваліць з беларускіх турмаў…

— Аўтары звароту кажуць, што некаторых палітвязняў выкупалі, кулуарнымі перамовамі вызвалялі. Але гэта былі адзінкавыя выпадкі і гучныя асобы. Нельга казаць пра нейкую тэндэнцыю, што рэжым гатовы весці перамовы. Больш за тое, мы бачым, што Лукашэнка — фенаменальны хлус і злачынца. Ён заўсёды падмане, выцягне з нас больш, чым мы можам даць, а ўзамен не дасць нічога.

Прыкладна так здарылася ў 2010 годзе, калі было некалькі дзясяткаў палітычных зняволеных. Тады Захад пайшоў на перамовы, адмяніў большасць санкцый і часткова прызнаў легітымнасць дыктатара. Так, той вызваліў палітвязняў, але зняцце санкцый дазволіла рэжыму праіснаваць да 2020 года і падысці да яго падрыхтаваным як эканамічна, так і ў сілавым сэнсе. Гэта прывяло да таго, што загінулі пратэстоўцы, палітвязні.

На дадзены момант перамовы — гэта паўтарэнне таго сцэнару, тыя самыя граблі. Аўтары кажуць, што нават падчас вайны можа ажыццяўляцца абмен палоннымі, але ж нам няма чаго прапанаваць рэжыму. Акрамя нашых прынцыпаў.

— На вашую думку, што могуць патрабаваць улады сёння за вызваленне палітвязняў?

— Рэжыму Лукашэнкі патрэбнае зняцце санкцый, прызнанне яго легітымнай уладай, а таксама каб мы прызналі сваю паразу. На гэта пайсці проста немагчыма, ёсць этычныя і маральныя нормы. Для мяне гэта па-за рамкамі разумення.

— У такім выпадку якая стратэгія вам падаецца правільнай?

— Больш правільная стратэгія для мяне — гэта поўная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі. Ён мусіць стаць ізгоем у свеце, як эканамічна, палітычна, так і ў спартовай сферы. Наўрад ці санкцыі могуць вызваліць усіх, але галоўнае, што яны зробіць рэжым слабейшым. Каб людзі разумелі, што рэжым — поўны ізгой. Гэта адна з мэтаў для агульнай перамогі. Толькі канчатковая смерць рэжыму можа прывесці да вызвалення палітвязняў.

— Ужо некалькі пакетаў санкцый уведзеныя. Здаецца, пакуль гэта не вельмі паўплывала на рэжым Лукашэнкі. Якія ёсць гарантыі, што такая стратэгія ў выніку спрацуе?

— Самі па сабе санкцыі не вызваляць палітвязняў, такіх гарантый няма. Мэта — аслабіць рэжым дыктатара. Астатняе мусім зрабіць мы самі. Для гэтага цяпер патрэбныя не толькі нашая самаадданасць, ахвярнасць і штодзённая праца, але і акно магчымасцяў. Распачаўшы вайну, два дыктатары значна наблізілі свой скон. Цяпер акно магчымасцяў можа адкрыцца ў любы момант. Таму трэба працягваць ціснуць на рэжым і рыхтавацца да вырашальнай бітвы за свабоду.

— А што простым беларусам рабіць, каб дамагчыся гэтага хутчэй?

— Па-першае, не здавацца, ісці да перамогі. Па-другое, падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў. Украіна — ключ да нашай перамогі. Я лічу, што зварот, які быў апублікаваны, — зварот толькі групы родных палітвязняў. Казаць, што гэта пазіцыя нейкага шырокага кола, будзе няправільна.

СИЗО по улице Володарского в Минске. Фото: TUT.BY
СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: TUT.BY

Жонка палітзняволенага: «У гэтым звароце бракуе аднаго слова — „перадумовы“»

Жонка палітвязня, якая з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнай, таксама не плануе падпісвацца пад адкрытым зваротам і не падзяляе яго прапановаў.

— Аўтары знаходзяцца за мяжой, большасць з нас — у Беларусі. Таму мы не маем магчымасці публічна адказаць ім, пра што яны ведаюць. Адзначу, што ў выніку бурнай дыскусіі сваякоў падтрымкі гэтая «ініцыятыва» не атрымала, — адзначае беларуска.

— Раскажыце, калі ласка, падрабязней: якія ідэі звароту вы падзяляеце, а якія не?

— Я ўбачыла дзве: неадкладна ініцыяваць перамовы з рэжымам пра вызваленне нейкай часткі палітвязняў і запрасіць у якасці «кансультантаў» аўтараў звароту. Іншых прапановаў не бачу, як і нейкай новай стратэгіі.

Хутчэй, наадварот: гэта адбываецца рэгулярна, у канцы кожнага палітычнага сезона: «рэпрэсіі — вязні — санкцыі — пагаршэнне сітуацыі — гандаль — вызваленне часткі палітвязняў — легітымізацыя», якая дазваляе працягнуць існаванне рэжыму. І потым мы назіраем рэзкае пагаршэнне сітуацыі, узмацненне рэпрэсій. Варта цікавіцца найноўшай гісторыяй.

Я не кажу пра маральнасць такіх заклікаў, я кажу пра тое, што аўтары мусяць сумленна сказаць: так, мы разумеем, што нашыя дзеянні прывядуць да «перадышкі» для рэжыму, яго працягу, мы разумеем, што людзі, якія, магчыма, будуць вызваленыя, будуць вымушаныя пакінуць краіну, мы разумеем, што на іх месца набяруць новых закладнікаў. Што сітуацыя ў месцах зняволення пагоршыцца для палітвязняў, пра якіх «дамаўляцца» не будуць, што 9 мільёнаў грамадзян краіны зноў застануцца сам-насам з гэтай ўладай, якая, у адрозненне ад мінулых «сезонаў», смяротна напружаная і не спыніць рэпрэсій. Асабліва ва ўмовах вайны і расійскіх войскаў на нашай зямлі.

— То-бок вы цалкам не згодныя са зместам гэтага адкрытага ліста?

— Я падтрымліваю ідэю, што вызваліць неабходна ўсіх палітвязняў. Незалежна ад таго, ведаем мы пра іх ці не і ці лічаць яны самі сябе палітвязнямі. Я перакананая, што ва ўмовах аўтарытарных і тым больш таталітарных рэжымаў кожны асуджаны ў сувязі з пратэстамі мусіць лічыцца палітвязнем.

Наяўнасць у іх дзеяннях складу гвалтоўнага злачынства можа ўстанавіць толькі справядлівы незалежны суд пасля змены ўлады, у тым ліку судовай. Я лічу, што неадкладнага вызвалення людзей, якія пакутуюць на цяжкія захворванні, няпоўнагадовых і шматдзетных бацькоў мусіць дамагацца ўвесь свет, хаця б з гуманітарных прычын.

Для гэтага існуюць і іншыя механізмы акрамя «таемных перамоваў». Гэта тыя пазіцыі, якія нас аб’ядноўваюць ці прынамсі могуць быць прадметам абмеркавання і супольных высілкаў.

Ніякім чынам не падзяляю аналогію з абменам ваеннапалонных падчас войнаў і ідэю, што «перамовы» мусяць быць ініцыяваныя Захадам без папярэдніх умоваў, без дэманстрацыі ўладай выканання ўзятых на сябе раней абавязанняў, як, напрыклад, абяцанага вызвалення тых, хто падпісаў прашэнні, дасудовыя пагадненні і пагасіў іскі.

— Тады якую стратэгію вызвалення палітзняволеных лічыце слушнай вы?

— Вызваленне ўсіх палітвязняў без з’яўлення новых і без неабходнасці пакідаць краіну магчымае толькі пасля змены ўлады. Гэта самы кароткі шлях да іх вызвалення, якім бы доўгім ён цяпер ні здаваўся. На гэта, а таксама на захаванне суверэнітэту Беларусі, і мусяць быць скіраваныя высілкі дэмсіл.

— І ніякіх перамоваў з уладамі ўвогуле?

— Гэта не азначае, што я адмаўляю любыя перамовы пра лёсы палітвязняў. Урэшце, пра ўмовы капітуляцыі таксама дамаўляюцца. Але ў гэтым звароце бракуе аднаго слова, якое зрабіла б яго хоць крышку прымальным для мяне, — «перадумовы». Трэба, каб рэжым хаця б выканаў узятыя на сябе раней абавязанні: вызваліў людзей, якія ўжо выканалі яго патрабаванні (прашэнне аб памілаванні, выплаты штрафаў). Гэта мусіць быць перадумовай любых далейшых перамоваў. Інакш пазіцыя, агучаная ў звароце, — пазіцыя пераможанага. Яна дазваляе «пераможцу» дыктаваць свае ўмовы і не выконваць сваіх абяцанняў.

Я хачу, каб мой муж быў дома, а не сядзеў у турме і не туляўся па свеце. Я хачу жыць у сваім доме спакойна і не баяцца, калі ён выйшаў кудысьці. Я не хачу, каб «гэтыя» атрымалі больш часу. То-бок жаданні ў нас адны, спадзяюся. Толькі высновы розныя.

Між тым лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская адрэагавала на адкрыты ліст сваякоў і былых палітвязняў. 11 студзеня яна прапанавала стварыць міжнародны траставы фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў. А 13 студзеня заявіла, што дэмсілы «гатовыя разглядаць любыя формы перамоваў» пра вызваленне палітвязняў і весці дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі.

У Беларусі сёння налічваецца 1437 палітвязняў. У цэлым жа па палітычных справах за краты кінулі значна больш людзей, але не пра ўсіх ёсць інфармацыя, іншыя асцерагаюцца публічнасці. Пры гэтым самі ўлады Беларусі паведамілі, што з 2020 года было заведзена больш за 11 тысяч справаў, звязаных з палітыкай і пратэстамі.