Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


/

Большасць жыхароў Мінска былі б не гатовыя да павышэння пенсійнага ўзросту, але многія хацелі б працягваць працаваць пасля выхаду на такі адпачынак. Гэта паказала апытанне Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН, паведаміў яго кіраўнік Аляксандр Бельскі, піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Апытанне праводзілі праз тэлефон. Усяго ў ім узяло ўдзел 900 чалавек, старэйшых за 18 гадоў, з Мінска, абласных гарадоў, некаторых райцэнтраў і вясковай мясцовасці. Агучаныя былі толькі вынікі па Мінску.

Сярод мінчукоў працягваць працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту гатовы 81% апытаных. У цэлым па краіне так адказалі 61,6%.

— Толькі 6,5% рэспандэнтаў з нашага горада (Мінска. — Заўв. рэд.) па дасягненні пенсійнага ўзросту збіраюцца сысці на адпачынак. Не змаглі вызначыцца з адказам 12,5% удзельнікаў апытання, — паведаміў кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Аляксандр Бельскі.

Прадстаўнік НАН Беларусі таксама расказаў пра іншыя дадзеныя (пры гэтым ён не ўдакладніў, як менавіта гучалі пытанні). Як паведаміў Аляксандр Бельскі, 39,3% мінчукоў рознага ўзросту хацелі б працаваць толькі да 40−55 гадоў. 29,2% апытаных паведамілі, што аддалі б перавагу таму, каб атрымліваць пенсію з 56−65 гадоў.

І толькі 31,5% выбралі выхад на заслужаны адпачынак пасля 66 гадоў.

У Беларусі апошні раз павышалі пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2022 года: для мужчын — да 63 гадоў, а для жанчын — да 58. У 2025-м ён будзе на такім самым узроўні.

У нашай краіне таксама перыядычна падымаецца пытанне раўнавання пенсійнага ўзросту. Беларускі жывуць даўжэй, чым беларусы (паводле звестак за 2019 год, у мужчын гэта каля 64 гадоў, а ў жанчын — 78 гадоў). Яшчэ адна прычына — агульная дэмаграфічная сітуацыя: колькасць пенсіянераў расце, а працаздольнага насельніцтва — наадварот, скарачаецца.

У Мінпрацы восенню мінулага года заяўлялі, што гэтае пытанне «не прапрацоўваецца і не разглядаецца».

Апытанне таксама паказала, што беларусы аддаюць перавагу таму, каб мяняць працу ў сярэднім раз на тры-пяць гадоў. Большасць патлумачыла гэта пошукам лепшых умоваў працы.

Амаль траціна (33%) апытаных мінчукоў хацела б змяніць працу. Для іх важныя такія ўмовы, як добрая зарплата, сацыяльныя гарантыі, бытавыя ўмовы, станоўчы мікраклімат.

Чытайце таксама