У TikTok расказалі пра старыя «белыя» даляры, з якімі могуць узнікнуць праблемы ў абменніках. «І што мне цяпер рабіць? Мне машыну не прададуць за іх?» — задаецца пытаннем аўтарка відэа.
Адна з карыстальніц TikTok расказала, што ў абменніку ёй прапанавалі набыць «старыя белыя» даляры. Касірка сказала, маўляў, іншых банкнот няма, а гэтыя людзі не спяшаюцца браць.
«Ездзіла да бацькоў. Яны кажуць: „Ты што, купіла старыя даляры?“ Я кажу: „Так“. Карацей, яны таксама пакруцілі ля скроні, — расказала ціктокерка. — Што з імі не так, блін? Можа, мне рэальна ўжо бегчы іх здаваць?»
Ціктокерка таксама паказала свае зберажэнні ў канверце з далярамі. У ім хапала акурат «белых» банкнот.
@kamilla_vse_mozhet Кто в курсе: что за ситуация с 💵? #деньгиесть #доллары #вопросы #ситуация #прожизнь ♬ оригинальный звук — Камилла говорит
«І што мне цяпер рабіць? Мне машыну не прададуць за іх? Растлумачце, я прапусціла гэты момант, калі раптам даляры падзяліліся на „дрэнныя“ і „добрыя“?» — спытала ціктокерка.
У каментарах многія выказалі сумнеў у тым, што такія даляры прымуць назад у абменніку. Але былі і іншыя меркаванні.
Вось некаторыя водгукі:
«Іх не прымуць. Я столькі банкаў аб’ездзіў, каб іх здаць, на паліва больш выдаткаваў. І сума, вядома, была большая. Але факт, што менавіта старыя купюры».
«У мяне знаёмы падчас куплі (валюты. — Заўв. рэд.) узяў два талоны на абмен. Купіў, і тут яго выклікаюць у іншае акно. Вырашыў праверыць — абмяняць (назад гэтыя ж банкноты. — Заўв. рэд.). Кажуць, з плямамі. Скандал такі зладзіў, аддалі назад грошы».
«Не бяруць брудныя з плямамі і з цвіллю. На пытанне, што рабіць далей з імі, прапануюць паспрабаваць шчасця ў іншым банку».
«Купляю пастаянна старыя, бо на іх і курс меншы. Мяняем — усё нармальна. Нерухомасць куплялі, таксама ўсё бралі. Хай разумныя не бяруць».
«Складана здаць цяпер даляры. То старыя, то на прасвет нейкія плямкі ці цвіль — не бяруць».
Дарэчы, пазней ціктокерка знайшла банк, гатовы ўзяць «старыя белыя» даляры.
Чытайце таксама