Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
Читать по-русски


/

Паплечнік Віктара Бабарыкі, сакратар Каардынацыйнай рады і сябра аргкамітэта партыі «Разам» Іван Краўцоў пракаментаваў «Люстэрку» фатаграфіі і відэа, апублікаваныя пасля сустрэчы палітыка з Раманам Пратасевічам. Краўцоў кажа, што Бабарыка выглядае добра, і ўпэўнены, што той не пісаў прашэнне на памілаванне, як пра гэта ўжо паведаміла прапаганда, і не падпісваў ніякіх афіцыйных зваротаў або дакументаў.

Виктор Бабарико пишет, предположительно, письмо родным в исправительной колонии Новополоцка. Фото: Роман Протасевич
Віктар Бабарыка піша, як мяркуецца, ліст родным у папраўчай калоніі Наваполацка. Фота: Раман Пратасевіч

На фотаздымках, апублікаваных Раманам Пратасевічам, відаць, як Віктар Бабарыка ад рукі піша тэкст на папяровых лістах.

— На фота відаць, што Віктар Дзмітрыевіч нешта піша. Наколькі нам вядома, ён не пісаў ніякіх афіцыйных зваротаў, заяваў, не падпісваў якіх-кольвек дакументаў, — упэўнены Краўцоў. — Як я разумею, на гэтых фотаздымках ён піша ліст сваякам. Пра тое, каб ён пісаў прашэнне на памілаванне, мы не тое што не чулі, мы ўпэўненыя, што такога не было на гэты момант.

— Віктара Дзмітрыевіча я не бачыў з суда, і мне здаецца, што ён вельмі добра выглядае для чалавека, які ўжо 4,5 года сядзіць у камеры большую частку часу, — кажа Краўцоў.

Нагадаем, Віктар Бабарыка знаходзіцца ў папраўчай калоніі Наваполацка. Яго ізалявалі ад вонкавага свету ў канцы красавіка 2023 года, пасля таго як хуткая дапамога прывезла яго ў «цывільную» бальніцу.

Краўцоў лічыць, што ўлады вырашылі перапыніць інфармацыйную ізаляцыю Віктара Бабарыкі, каб прадэманстраваць сваю гатоўнасць да дээскалацыі палітычнага канфлікту ў беларускім грамадстве.

— З'яўляецца разуменне таго, што падзел грамадства пасля 2020 года — гэта праблема, на якую нельга закрываць вочы, — упэўнены Іван Краўцоў. — Магчыма, ідзе працэс падрыхтоўкі да таго, каб у найбліжэйшыя гады паспрабаваць зрабіць так, каб у краіне нарэшце не было палітвязняў. Апошнім часам з’явілася пэўная практыка на, скажам так, зніжэнне напалу. Ужо паўгода адпускаюць людзей. Так, можна казаць, што арыштоўваюць новых, але ўсё роўна ідзе рух у два бакі, а не ў адзін.

Чытайце таксама