Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  2. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  3. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  6. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  8. Умер папа Франциск
  9. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  10. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  11. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  12. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  13. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  14. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  15. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  16. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  17. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  18. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
Читать по-русски


/

У першай палове 2023 года ў знешнім гандлі захоўваўся шэраг праблем, якія не змог вырашыць урад. Такую выснову можна зрабіць з аналізу Камітэтам дзяржкантролю дакладу Саўміна для Аляксандра Лукашэнкі, які «Люстэрка» атрымала з дапамогай BELPOL. Нагадаем, у Беларусі нарастае праблема ў гандлі: імпарт усё больш перавышае экспарт.

Иллюстративный снимок. Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Якія правалы і поспехі ўрада адзначыў КДК?

Дакумент Камітэта дзяржкантролю быў складзены ў жніўні 2023 года і падпісаны кіраўніком структуры Васілём Герасімавым. У дакуменце кантрольны орган вывучыў даклад урада пра выкананне ў першай палове 2023-га даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі па знешнім гандлі.

КДК піша, што ўрад выканаў усяго два пункты (абодва не вымяраюцца колькаснымі паказчыкамі): паляпшэнне падтрымкі экспарцёраў, а таксама замацаванне чальцоў урада за канкрэтнымі краінамі па экспарце.

Сярод нявыкананых паказчыкаў ёсць шэраг цікавых момантаў. Напрыклад, агульны спіс краін, у якія пастаўлялася беларуская прадукцыя: калі ў 2022 годзе іх было 150, то ў 2023-м — 145. Пры гэтым асноўнымі пакупнікамі былі пяць краін. 64,4% ад усяго экспарту ішло ў Расію, у ААЭ — 9,7%, у Кітай — 5,1%, у Казахстан — 2,3%, у Бразілію — 1,7%. На 60% тады прадалі менш замарожанай ялавічыны (усяго на 100,3 млн даляраў).

З дакумента вынікае, што ў розных краінах дзейнічаюць 183 гандлёвыя пасярэднікі з беларускім капіталам (больш чым палова працуе ў Расіі). У названы перыяд 92 з іх дапамагалі экспартаваць прадукцыю нашых вытворцаў. На гэтай дзейнасці яны зарабілі 627 млн даляраў.

У першай палове 2023 года істотна скараціўся экспарт некаторых важных тавараў. Сярод іх — мінеральныя і змяшаныя ўгнаенні, пастаўкі якіх за мяжу знізіліся на 36,5% — да 115,2 млн даляраў. Экспарт некаторых лесаматэрыялаў знізіўся больш чым на 70%, згушчанага і сухога малака і вяршкоў — на 71,6%.

Экспарт так званых спецыфічных тавараў, куды ўваходзіць прадукцыя ваеннага прызначэння, тавары (работы, паслугі) падвойнага выкарыстання, а таксама кантраляваныя ў інтарэсах нацбяспекі, у першай палове 2023 года скараціўся на 82% да таго ж перыяду 2022-га і склаў 72,8 млн даляраў.

Экспарт паслуг IT-сектара прасеў на 67,8%.

Пры гэтым чыноўнікі, расказваючы публічна пра сітуацыю ў знешнім гандлі, аддавалі перавагу таму, каб гаварыць пра пазітыўныя моманты. Напрыклад, у верасні 2023 года Юрый Чабатар (на той момант ён быў першым намеснікам міністра эканомікі, а цяпер — кіраўнік гэтага ведамства) расказваў, што «ўдалося цалкам пераарыентаваць экспартныя патокі на рынкі дружалюбных краін» і «экспарт стабільна расце».

У гандлі з дружалюбнымі краінамі былі цяжкасці

У верасні 2023 года віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык хваліўся, што за пяць гадоў экспарт у Зімбабвэ вырас у восем разоў. Аднак тады чыноўнік змаўчаў пра негатыўны момант, які адзначаны ў дакуменце КДК. А менавіта што ў студзені — чэрвені таго года пастаўкі ў гэтую краіну скараціліся амаль на 40% у гадавым выражэнні. Хоць планавалася, што яны вырастуць на 10%.

Не асабліва гладка ішлі справы ў гандлі з Расіяй. Калі ў пачатку 2023 года ў дружалюбнай Расіі дзейнічала абмежаванне на ўвоз прадукцыі 59 беларускіх прадпрыемстваў, то ў жніўні таго ж года — ужо 61.

Нагадаем, у красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што беларускія прамысловыя вытворцы страчваюць пазіцыі на расійскім рынку.

Што ж да барацьбы з імпартам, то ўлады не першы год спрабуюць вырашыць гэтае пытанне, але адчуваюць цяжкасці з гэтым. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй па знешнім гандлі.

У сярэдзіне жніўня гэтага года ў Мінэканомікі расказалі, праз што ўзніклі цяжкасці ў знешнім гандлі: імпарт тавараў апярэджвае экспарт. У ведамстве лічаць, што ў гэтым «вінаватыя» ў тым ліку цэны на нафту і калій. Нагадаем, раней гэтае міністэрства папракала з нагоды праблем у знешнім гандлі ў тым ліку насельніцтва — праз павышаны попыт на імпартныя тавары.

Чытайце таксама