Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  2. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  3. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  4. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  5. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  6. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  7. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  8. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  9. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  10. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  11. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  12. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  13. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  14. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  15. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  16. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  17. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  18. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
Читать по-русски


Сёння год з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пры гэтым ні пра якае заканчэнне крывавых падзей гаворкі пакуль не ідзе: кожны дзень з’яўляюцца новыя забітыя і параненыя, а разбурэнняў ад расійскіх абстрэлаў ва ўкраінскіх гарадах усё больш. І хаця ўсе войны рана ці позна ператвараюцца ў раздзел з падручніка, пакуль усё яшчэ незразумела, да чаго ў выніку прывядзе расійская агрэсія. Як скончыцца вайна ва Украіне? «Люстэрка» спытала палітычных экспертаў.

Украинские военнослужащие возле линии фронта, Донецкая область, Украина , 8 февраля 2023 года. Фото: Reuters
Украінскія вайскоўцы каля лініі фронту, Данецкая вобласць, Украіна, 8 лютага 2023 года. Фота: Reuters

«Няма кампрамісу, які можа задаволіць Украіну і Расію»

Старшы даследчык «Цэнтра новых ідэй» Павел Мацукевіч адзначае, што пытанне, як скончыцца вайна, па-ранейшаму адкрытае, «а самі развагі на гэтую тэму могуць цалкам справядліва ўспрымацца як прамацванне неба пальцамі».

— З іншага боку, за мінулы год ацэнкі сітуацыі змяніліся на супрацьлеглыя тым, якія гучалі напярэдадні або ў самым пачатку вайны, — тлумачыць эксперт. — Яны быццам выклікаюць аптымізм, але адначасова метамарфоза, якая адбылася з імі, падштурхоўвае да таго, каб ставіцца да іх з пэўнай ступенню асцярожнасці. Карэнны пералом у вайне ўсё ж яшчэ не надышоў, але ўжо быццам на падыходзе. Для нас жа ў прынцыпе, пры ўсёй важнасці таго, як скончыцца вайна ва Украіне, галоўнае пытанне — чым яна ў выніку акажацца для Беларусі.

Для Украіны спектр магчымых сцэнараў вайны на гэтыі этапе ўкладваецца ў два канкрэтныя варыянты без паўтонаў — перамога альбо параза. Пад перамогай разумеецца выхад Украіны на свае межы 1991 года — вяртанне Данбаса і Крыма. Гэты варыянт пасля года вайны выглядае больш імаверным, чым другі (не канкрэтызую, бо туман над мэтамі Крамля так і не разышоўся). Такія ацэнкі цяпер дамінуюць.

Пры гэтым аналітык дадае, што ў паразе Крамля можна бачыць магчымасць вызвалення і для Беларусі.

— Аднак, па-першае, наколькі можна меркаваць, такое вызваленне, прынамсі пакуль, не ёсць мэтай Украіны, а па-другое, вызваленне Беларусі, зноў жа, не азначае вызвалення ад Лукашэнкі, наадварот — можа даць яму выхад з абдымкаў Крамля. У такой самай ступені неадназначныя прагнозы тэрмінаў вайны. Украіна, калі верыць нядаўняму выступу Уладзіміра Зяленскага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, разлічвае выбіць Расію са сваіх тэрыторый да канца года, каб наступны саміт у Мюнхене стаў пасляваенным. Заходнія лідары больш стрыманыя і асцярожныя ў ацэнках, амаль як у сваёй дапамозе ў пачатку вайны. Яны бачаць яе доўгай і, з майго пункту гледжання, у гэтым не памыляюцца. Зразумела, чым даўжэй будзе цягнуцца вайна, тым вышэйшая імавернасць таго, што Беларусь акажацца ў ёй.

Мацукевіч адзначае, што сітуацыя на фронце можа прывесці бакі за стол перамоваў і нават да перамір'я. Пры гэтым, на яго думку, яно наўрад ці будзе надзейным:

— Сёння няма кампрамісу, які можа задаволіць Украіну і Расію без таго, каб Кіеў ці Масква пацярпелі ваенную паразу са зменай улады. Хоць любая магчымасць адкладання вайны таксама можа быць вельмі важнай: тое, што адкладаецца, можа і не адбыцца, а з часам нават урэгулявацца іншым спосабам. Так ці інакш, заходняя дапамога і хуткасць яе аказання граюць выключную ролю і ў тэрмінах, і ў выніках вайны. Аднак Захад імкнецца не перастарацца, каб вынікам вайны не стаў развал Расіі. Вядома, асцярожныя заявы на гэты конт ад заходніх лідараў могуць быць тактычным ходам, які ўтрымлівае Маскву ад ядзернай кнопкі. Можна ўспомніць і пра тое, што прыкладна гэтак жа ў свой час на Захадзе асцерагаліся распаду СССР. Ёсць чаго баяцца і ў плане кнопкі, і ў плане развалу. Урэшце, калі верыць Сунь-цзы, правільна весці вайну — гэта старацца адолець праціўніка, не ўступаючы ў бітву. Пакуль у Захаду гэта атрымліваецца.

Украинские военнослужащие во время отдыха в Бахмуте,_9 декабря 2022 года. Фото: Reuters
Украінскія вайскоўцы падчас адпачынку ў Бахмуце, 9 снежня 2022 года. Фота: Reuters

«Завяршэнне баявых дзеянняў можа аказацца не заканчэннем вайны, а толькі прэлюдыяй да перамоваў»

Украінскі палітолаг і эксперт iSANS Яўген Магда заяўляе што гэтае пытанне — самае распаўсюджанае і самае важнае на сёння.

— На жаль, на яго няма адназначнага адказу. Год вайны дазваляе зрабіць шэраг высноваў і здагадак. Расійска-ўкраінская вайна стала самай маштабнай у свеце ў ХХІ стагоддзі і найбуйнейшай у Еўропе пасля 1945 года, яна не дазваляе заставацца ўбаку нікому з найбуйнейшых геапалітычных гульцоў, — кажа палітолаг. — Вайна стала сутыкненнем найбуйнейшай дзяржавы свету (Расіі) і самай вялікай краіны Еўропы, гэта несправакаваная агрэсія ядзернай дзяржавы супраць краіны, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі.

Літаральна год таму большасць заходніх экспертаў лічыла, што Украіна разваліцца пад ударам расійскай арміі, а УСУ не змогуць адэкватна супрацьстаяць яе напору. Здарылася ўсё наадварот, і міф пра расійскую армію-пераможцу ва Украіне разбураны. Больш за тое — расійскія вайскоўцы паказалі сябе марадзёрамі і забойцамі, гатовымі парушаць нормы міжнароднага гуманітарнага права. Сёння Захад вуснамі прэзідэнтаў і прэм’ераў, генеральнага сакратара NATO гаворыць пра тое, што Украіна не можа прайграць.

Аднак Яўген Магда лічыць, што гэтага мала. Сёння задача-мінімум для Украіны — аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць, уключаючы акупаваныя ў 2014 годзе Крым і частку Данецкай і Луганскай абласцей.

— Іншага варыянту грамадства проста не ўспрыме, і палітычнае кіраўніцтва краіны гэта разумее. Ці гатовыя да гэтага заходнія саюзнікі Украіны? Думаю, ступень іх разумення непазбежнасці гэтага сцэнара расце. Нагадаю, што анексію Расіяй Крыма цывілізаваны свет не прызнаў і не прызнае, — падкрэслівае наш суразмоўца. — За апошні год уплыў Расіі сур’ёзна зменшыўся, яе палітычная вага дэвальвавалася. На жаль, Захад скептычна ставіцца да перспектывы ваеннай паразы Расіі, лічачы такі сцэнар не надта рэалістычным і нават небяспечным для сябе. Таму найбольш імаверны сцэнар — новыя паразы расійскага войска і крызіс унутры РФ, які прывядзе да дэстабілізацыі Расіі. Сказаць дакладна, калі гэта адбудзецца, немагчыма, але ўзмацненне падтрымкі Украіны з боку Захаду за год пасля шырокамаштабнага ўварвання абнадзейвае.

Таму Украіне неабходна паяднаць выразны сігнал пра адсутнасць прэтэнзій на расійскую тэрыторыю з давядзеннем да Захаду думкі пра тое, што Расія ў цяперашнім выглядзе будзе працягваць заставацца крыніцай пагроз для сваіх суседзяў, таму неабходна рабіць намаганні па яе дэмантажы. Максімальна мірным, у прыватнасці, шляхам рэалізацыі права нацый на самавызначэнне ўнутры Расійскай Федэрацыі. Завяршэнне баявых дзеянняў можа аказацца не заканчэннем вайны, а толькі прэлюдыяй да перамоваў.

Што да Беларусі, то Яўген Магда заяўляе, што ён не прыхільнік ідэі інтэрвенцыі з тэрыторыі Украіны для зрынання рэжыму Лукашэнкі.

— Фіксую ў Беларусі настроі «Калі ж вы нас вызваліце?». Але яны не дамінуюць. Сцэнар мне падаецца іншым: калі Расія страціць магчымасць дапамагаць Лукашэнку, змена ўлады ў Беларусі стане пытаннем часу, а інструментам яе рэалізацыі будуць эканамічныя санкцыі, — заключае ён.

Украинские зенитчики на позиции под Харьковом. 11 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Украінскія зенітчыкі на пазіцыі пад Харкавам. 11 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

«Раней за 2024 год мы дакладна не зразумеем, як у рэальнасці развіваюцца падзеі»

Расійскі палітолаг Іван Праабражэнскі салідарны з калегамі. Ён таксама адзначае, што «ніхто цяпер не можа сказаць, чым скончыцца вайна ва Украіне».

— Можна дакладна гаварыць толькі пра тое, чым яна не скончыцца. Яна не скончыцца перамогай Расіі, калі лічыць, што перамога — гэта дэмантаж незалежнай украінскай дзяржавы, — кажа Праабражэнскі. — Яна не скончыцца трэцяй сусветнай вайной, таму што нават уцягванне асобных краін NATO ўжо не прывядзе да агульнасусветнага канфлікту. У Расіі ўжо няма на гэта рэсурсаў, іх не хапае нават для поўнамаштабнага новага наступлення супраць Украіны.

Магчымых базавых сцэнараў завяршэння вайны тры. Першы — гэта поўная або частковая перамога Украіны. То-бок разгром расійскай арміі і вызваленне акупаваных тэрыторый. Усіх ці за выключэннем Крыма, чый статус будзе адкладзены да моманту змены ў Расіі палітычнага рэжыму. Але поўная перамога — гэта і значныя палітычныя і сацыяльныя змены ў Расіі. Уласна, у гэтай вайне пераможа тая краіна, якая зможа змяніць суседнюю, а не перамагчы яе войска.

Другім сцэнарам Іван Праабражэнскі называе кампраміс пад ціскам Захаду і Кітая. Да гэтага могуць прывесці мірныя перамовы без разгрому расійскай арміі.

— Але вынік па тэрыторыях, хутчэй за ўсё, будзе той самы. Гэта вызваленне акупаванай, — кажа эксперт. — Трэці сцэнар — частковы поспех Расіі. Гэта захаванне яе кантролю над часткай акупаваных тэрыторый яшчэ на некалькі гадоў, перамір'е або вайна нізкай інтэнсіўнасці, як у 2015−2021 гадах, але гэта шлях да новай непазбежнай вайны. Раней за 2024 год мы дакладна не зразумеем, як у рэальнасці развіваюцца падзеі. У заканчэнне гэтай вайны ў 2023-м паверыць цяжка, бо крыніца вайны — Уладзімір Пуцін. А ён відавочна гатовы да яе доўгатэрміновага працягу. І рэсурсаў, прычым больш чым на год, у яго для гэтага цяпер хапае.

Украинские военные. Снимок был опубликован 21 января 2022 года на странице Генштаба ВСУ в Фейсбуке. Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы. Здымак быў апублікаваны 21 студзеня 2022 года на старонцы Генштаба УСУ ў Facebook. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

«Свядомасць мільёнаў вернецца да рэальнасці»

Палітолаг і кіраўнік Інстытута свабоднай Расіі Аляксандр Марозаў адзначае, што вайна ва Украіне — «доўгая і шматэтапная».

— З лістапада яна ўступіла ў фазу, калі Расія не можа дамагчыся поспеху на фронце, а Украіна яшчэ не гатовая да дзеянняў па вызваленні акупаваных тэрыторый. Трэба будзе яшчэ некалькі этапаў гэтай вайны, перш чым стане зразумела, дзе яе завяршэнне, — разважае ён. Аналогіі з карэйскай вайной ці іранска-іракскай мала дапамагаюць зразумець яе логіку. Любы маштабны крызіс унікальны, бо набор фактараў кожны раз розны. Можна дакладна сказаць, што найлепшы варыянт канца гэтай вайны — вяртанне Расіі да межаў 1991 года. Гэта стварала б умовы для мірнага развіцця ўсіх краін рэгіёна на доўгі тэрмін, магчыма, на палову стагоддзя. Мы цяпер зыходзім з таго, што насельніцтва Расіі не ў стане прыняць думку пра вяртанне Крыма Украіне. Але я лёгка магу сабе ўявіць гістарычную сітуацыю, пры якой для масавай свядомасці выгады ад вяртання да межаў 1991 года для расіян пераважаць намер заставацца як мінімум некалькі дзесяцігоддзяў у ізаляцыі.

Ён дадае, што карціна свету, «якую прапануе Z-ідэалогія, настолькі ілюзорная, што расіяне не змогуць пражыць з ёй больш за дзесяцігоддзе». А вяртанне да рэалістычнага разумення логікі сусветнага развіцця, на яго думку, непазбежнае.

— На маю думку, нават калі ў кароткатэрміновай перспектыве гэтая вайна пройдзе праз фазу «лініі падзелу», праз фазу актыўнага «ядзернага шантажу» і нават праз фазу прамога ваеннага канфлікту Расіі з альянсам краін, якія падтрымліваюць Украіну, яна ўсё роўна скончыцца на межах 1991 года, — лічыць наш суразмоўца. — Цяпер мы сведкі фантастычнага: Расія спрабуе гвалтоўна пабудаваць новую дзяржаву «Вялікай, Малой і Белай Русі». Няма сумневу ў тым, што, прагаласаваўшы за далучэнне да Расіі чатырох абласцей Украіны, расійскі кіраўнічы клас лёгка прагаласуе і за далучэнне Беларусі. Але гэтая дзяржаўная канструкцыя, заснаваная на гвалце, не ўтрымаецца. Для ўсіх народаў рэгіёна вяртанне да межаў 1991 года будзе заставацца гістарычнай мэтай. Калі морак Z-ідэалогіі будзе доўгім, то вайна прывядзе да гістарычнага заняпаду Масквы.

Пры гэтым Марозаў дадае, што калі Расія выйдзе з-пад гэтага «мораку», яна захавае свой патэнцыял.

— Што для Расіі ёсць альтэрнатывай вяртанню да межаў 1991 года? Гвалтоўная пабудова новай дзяржавы з захопленых тэрыторый «брацкіх народаў»? Гэта нерэалістычна. Захаванне «лініі падзелу» ў Данбасе з дабраславення Кітая з суверэнітэтам, які акажацца ў поўнай залежнасці ад Кітая? Дзесяцігоддзе мілітарызму ва ўмовах ізаляцыі з ростам ролі прыватных армій і ў канчатковым выніку ўзброены канфлікт унутры Расіі? Усе гэтыя гістарычныя сцэнары як вынік нападу Крамля на Украіну ўжо апісаныя досыць падрабязна. Усе гэтыя альтэрнатывы для рускіх не проста горшыя, чым вяртанне да межаў 1991 года, а нават і самазабойства. Таму я думаю, што вайна скончыцца тым, што ўся карціна свету Z-ідэалогіі лопне як вялікая гнойная бурбалка, свядомасць мільёнаў вернецца да рэальнасці, да прымальнай для ўсіх логікі глабальнага развіцця XXI стагоддзя, — заключае эксперт.