Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  2. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  3. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  4. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  5. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  6. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  7. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  8. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  9. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  10. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  11. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  12. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  13. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  14. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  15. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  16. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  17. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  18. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
Читать по-русски


Цяпер Польшча не закрывае мяжу з Беларуссю цалкам, аднак гатовая гэта зрабіць у любы момант, калі гэтага будзе патрабаваць нацыянальная бяспека. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі ў эфіры «Польскага радыё» раніцай 21 лютага.

Замглавы МИД Польши Павел Яблонский в эфире "Польского радио" 21 февраля 2023 года. Скриншот видео
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі ў эфіры «Польскага радыё» 21 лютага 2023 года. Скрыншот відэа

— Калі будзе такая неабходнасць, у першую чаргу з меркаванняў бяспекі, то мы цалкам дакладна будзем гатовыя гэта зрабіць, — сказаў Павел Яблонскі ў адказ на пытанне, ці закрые Польшча мяжу з Беларуссю цалкам.

Пакуль што ўлады краіны збіраюцца назіраць за сітуацыяй і аналізаваць яе па меры развіцця.

— Мы ж не прымаем гэтыя рашэнні толькі на падставе палітычных фактараў. Мы разумеем, што ёсць перавозчыкі, якія возяць праз мяжу тавары, што не падпадаюць пад эмбарга, і зарабляюць на гэтым. Тым не менш калі наш аналіз пакажа, што пагроза для бяспекі нарастае, такія рашэнні, як закрыццё мяжы, могуць быць прынятыя, — растлумачыў прадстаўнік МЗС.

Мяркуючы з яго словаў, нармалізацыі сітуацыі польскія ўлады не чакаюць.

— Таму мы ў першую чаргу раім усім, хто не можа абысціся без кантактаў з Беларуссю, напрыклад у пытаннях бізнесу, гандлю… На жаль, мы вымушаныя чакаць найгоршага падыходу [ад Беларусі], вымушаныя чакаць хутчэй нейкіх кепскіх крокаў з таго боку. І рызыка гэтага цяпер вышэйшая, чым была раней, — канстатаваў Павел Яблонскі.

Ён таксама пракаментаваў пастаянныя прапагандысцкія нападкі на Польшчу ў Беларусі і чарговыя нядаўнія заявы Лукашэнкі пра тое, што Польшча хоча атакаваць Беларусь.

— Гэта поўная лухта, відавочна, што гэтыя заявы накіраваныя на ўнутраную кансалідацыю лукашэнкаўскіх уладаў, — адзначыў прадстаўнік польскага МЗС.

Нагадаем, Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю ў адказ на вынясенне суровага палітычнага прысуду журналісту, прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту (у дадатак мытнікі з пункта «Баброўнікі» былі затрыманыя па абвінавачанні ў садзейнічанні кантрабандзе).

Пасля гэтага ў МЗС Польшчы паведамлялі, што разглядаюць і поўнае закрыццё мяжы, у той жа час іншыя польскія ведамствы абяцалі перавозчыкам, што грузавы пункт «Кукурыкі — Казловічы» спыняць працу не будзе.

16 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі назваў закрыццё пунктаў пропуску «эканамічнай правакацыяй» і прыгразіў мерамі ў адказ. 17 лютага МЗС заявіла пра высылку часткі польскіх дыпламатаў (у Польшчы пазней пацвердзілі, што Беларусь пакінуць тры дыпламатычныя супрацоўнікіа). У той жа дзень урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўезд грузавікоў польскіх перавозчыкаў: ім цяпер можна заязджаць на тэрыторыю нашай краіны толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Пасля гэтага ў Польшчы прыгразілі прыняць аналагічныя меры што да беларускіх перавозчыкаў.

20 лютага Польшча ўвяла абмежаванне на апошнім грузавым аўтадарожным пункце пропуску «Кукурыкі — Казловічы»: спыніла пропуск і афармленне грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі (і іншых краінах, акрамя дзяржаваў Еўропы). Абмежаванне будзе дзейнічаць, пакуль Беларусь не здыме свае новыя абмежаванні для польскіх перавозчыкаў.