Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  2. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  5. Популярный актер, писатель-двоеженец и разведчик. Рассказываем о таинственно исчезнувших беларусах, которых так никогда и не нашли
  6. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  7. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  8. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  9. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  12. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  13. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  14. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  15. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  16. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  17. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  18. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся, што рабіць з пакінутымі замежнікамі прадпрыемствамі: «Сышлі гаспадары — да пабачэння, мы вас не ведаем, вы нас ведаць не хочаце, з гэтага моманту прадпрыемства нацыяналізаванае». Адпаведныя ўказанні ён даў падчас разгляду кадравых пытанняў, перадае яго прэс-служба.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Прадпрыемствы, якія былі заснаваныя замежным інвестарам або прыватызаваныя, і замежны інвестар атрымаў гэтыя прадпрыемствы, а сёння (гэта ў асноўным з недружалюбных краін і іншых) сышлі — памахайце ім рукой, перажагнайцеся, што яны пакінулі вам уласнасць. Усё ж ёсць. Ігар Пятровіч (кіраўнік адміністрацыі Ігар Сяргеенка. — Заўв. рэд.), я ж вам на прыкладзе „Макдональдса“ гэта казаў. Працаваў і працуе. І людзі прыходзяць. І прадукцыю вырабляюць нармальную. Але гэта ўжо наша прадпрыемства, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не захацелі працаваць — ну як хочаце. Нашы людзі не дурнейшыя, каб, як я казаў, гэтую булачку разрэзаць і ўпіхнуць туды лісты салаты або кавалак каўбасы. Дакладна так і тут. Усё ж засталося. Яны ж з сабой нічога не забралі. Але калі б забралі, то я б паздымаў галовы з адказных людзей. Ніхто нічога не павінен забраць. Вы не мусіце гэтага дапусціць».

Як заявіла яго прэс-служба, новы старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік згадаў завод зварачных электродаў, які пакуль прыпыніў працу з прычыны сыходу прадстаўнікоў украінскага бізнесу, цяпер вырашаецца пытанне пра змену ўласніка.

«Мы ж дамаўляліся. Сыходзяць нейкія там украінскія, польскія ці фінскія гаспадары — людзі застаюцца, тэхналогіі застаюцца, вытворчасць існуе. Электроды патрэбныя. Ігар Пятровіч, гэта прыклад вашай з Галоўчанкам жастачайшай нястрымнай валакіты і бюракратызму. Якую змену ўласніка? Я вам даў указанне: сышлі гаспадары — да пабачэння, мы вас не ведаем, вы нас ведаць не хочаце. З гэтага моманту прадпрыемства нацыяналізаванае. Чаго мы яшчэ чакаем, якой змены ўласніка, і як мы будзем вырашаць пытанне ва ўрадзе па паўгода — па годзе?!» — заявіў Лукашэнка.

Звяртаючыся да Дзмітрыя Шабетніка, ён сказаў: «Лічыце, што гэтае прадпрыемства вашае. І па прыездзе неадкладна рэалізуйце гэтае ўказанне. Не чакайце нейкіх дакументаў. Накіруйце ва ўрад. Яны вам дадуць адказ. Думаю, пасля сённяшняга яны вам да Новага года памяняюць уласніка».

Аналагічная сітуацыя і з IKEA.

«Ах, „ІКЕА“!.. Да пабачэння! Мы гэтыя табурэткі, крэслы і іншае зробім. Або дэталі для ложкаў. Яны ж у асноўным дэталі для кухні, для ложкаў, мэблі рабілі. Што, мы не можам зрабіць? Тым больш яны ж нічога не забралі і людзі засталіся. Пайшоў гаспадар — ну і ідзі. На рынку попыт прыстойны, на тым жа рынку ў Расіі, Беларусі і гэтак далей мы можам вырабляць гэтыя дэталі і ім пастаўляць, як пастаўлялі. Хтосьці там прыйшоў-сышоў… Добра. Яны ўклаліся туды, тэхналогіі прывезлі, тая ж „ІКЕА“ ці ўкраінцы (выраблялі электроды), абсталяванне прывезлі. Яны інвеставалі. Чыста палітычны момант: ім сказалі „Ідзіце“ — яны сышлі. Да пабачэння. А вось вернем мы іх назад ці не — пытанне», — дадаў Лукашэнка.

Як развівалася гісторыя з «Макдональдс» у Беларусі

Як стала вядома 11 лістапада, «Макдональдс» пакідае беларускі рынак. Яго месца зойме расійская сетка фастфуду «Вкусно — и точка». Гэта сетка рэстаранаў хуткага харчавання, адкрытая ў памяшканнях McDonald’s пасля яго закрыцця ў Расіі і продажу расійскага бізнесу прадпрымальніку Аляксандру Говару.

Меркавалася, што рэстараны пад брэндам «Вкусно — и точка» пачнуць працаваць у Беларуси 22 лістапада. Але 18 лістапада, каментуючы сыход «Макдональльс», Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго месца мусяць заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы.

А раніцай 28 лістапада рэстараны пачалі працаваць без шыльдаў «Макдональдс» або «Вкусно — и точка». З таго часу ўстановы юрыдычнай асобы «КСБ Виктори Рестораны» працуюць пад «пустым брэндам»: без назваў і лагатыпаў, аднак з новым меню, якое не ўсім прыйшлося даспадобы.