Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  12. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  15. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  16. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  17. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Як мінімум пяць чалавек атрымалі раненні ў выніку страляніны ў школе ў шведскім горадзе Эрэбру, піша агенцтва навін Reuters.

Полицейский автомобиль на месте стрельбы в шведском городе Эребру. 4 февраля 2025 года, Швеция. Фото: Reuters
Паліцэйскі аўтамабіль на месцы страляніны ў шведскім горадзе Эрэбру. 4 лютага 2025, Швецыя. Фота: Reuters

На месцы працуюць паліцэйскія, ратавальнікі і дактары. Паліцыя кваліфікуе тое, што адбылося, як замах на забойства, падпал і злачынства з ужываннем зброі пры абцяжварвальных абставінах.

У раёне страляніны, паводле звестак СМІ, знаходзіцца некалькі школ. Дырэктар адной з іх расказаў журналістам, што вучняў эвакуявалі. Супрацоўнік заправачнай станцыі расказаў выданню Expressen, што чуў некалькі стрэлаў, піша «Радыё Свабода».

Полицейские на месте стрельбы в шведском городе Эребру. 4 февраля 2025 года, Швеция. Фото: Reuters
Паліцэйскія на месцы страляніны ў шведскім горадзе Эрэбру. 4 лютага 2025, Швецыя. Фота: Reuters

Імаверна, страляніна адбылася ў Камвуксе, або цэнтры адукацыі для дарослых. Гэтыя цэнтры наведваюць у асноўным тыя, хто не скончыў пачатковай або сярэдняй школы, перадае Руская служба Бі-бі-сі.

Эрэбру размяшчаецца прыкладна за 200 кіламетраў на захад ад Стакгольма. Станам на 2023 год у горадзе жыло каля 130 тысяч чалавек.