Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  2. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  3. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  4. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  5. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  6. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  7. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  8. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  10. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
Читать по-русски


КДБ затрымаў супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС і ўдзельніка палітычных рэпрэсій капітана Міхаіла Згірскага. Міліцыянта абвінавачваюць у кіраўніцтве бандай серыйных рабаўнікоў фур, пра затрыманне якой днямі адрапартавалі сілавікі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы.

Задержание грабителей фур, май 2024 года. Скриншот видео МВД
Затрыманне рабаўнікоў фур, травень 2024 года. Скрыншот відэа МУС

МУС 20 траўня паведаміла пра затрыманне пяцярых жыхароў Оршы, якія рабавалі фуры на стаянках па ўсёй Беларусі, выкарыстоўваючы балаклавы і радыёстанцыі. Пакуль кіроўца спаў у кабіне, зламыснікі ламалі замак грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам — ад тэхнікі да харчавання — і з’язджалі з месца злачынства. Скрадзенае потым прадавалі ў Расіі ці карысталіся самі.

Фігурантаў затрымалі ў Гомельскай вобласці пры сілавой падтрымцы АМАП. Вядома пра шэсць эпізодаў іх злачыннай дзейнасці.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», схопленыя аршанскія ўдзельнікі банды пасля затрымання выдалі асобу іншага суўдзельніка, які і зрабіў схему магчымай дзякуючы свайму спецыфічнаму доступу да інфармацыі і веданню метадаў канспірацыі.

Кіраўніком банды налётчыкаў аказаўся 27-гадовы капітан Докшыцкага крымінальнага вышуку Міхаіл Згірскі, піша выданне. У яго ёсць жонка і дзіця.

Михаил Згирский. Фото из базы «Киберпартизан», «ВКонтакте»
Міхаіл Згірскі. Фота з базы «Кіберпартызан», «ВКонтакте»

Паводле звестак «Нашай Нівы», Згірскі не толькі перадаваў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных справаў па здзейсненых эпізодах і дапамагаў планаваць рабаванні, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах.

У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых, а таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву, паведамляе выданне.

Михаил Згирский второй справа. Его коллеги на фото на время проверки отстранены от службы. Фото: dokshitsy.by
Міхаіл Згірскі другі справа. Яго калегі на фота на час праверкі адхіленыя ад службы. Фота: dokshitsy.by

Сам Згірскі родам з блізкага да Оршы Талачына і нібыта даўно меў сувязі з крыміналізаванымі землякамі. Крымінальная справа знаходзіцца на асаблівым кантролі ў кіраўнікоў МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і КДБ. Іншыя супрацоўнікі крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС часова адхіленыя ад службы і правяраюцца на прадмет датычнасці да крыміналу, піша «Наша Ніва».

Адзначаецца, што адразу пасля затрымання Згірскага ў раёне нават памянялі міліцэйскае начальства.

Начальник милиции Витебской области Андрей Любимов представляет нового начальника Докшицкого РОВД Вадима Гарбузова, 21 мая 2024 года. Фото: dokshitsy.vitebsk-region.gov.by
Начальнік міліцыі Віцебскай вобласці Андрэй Любімаў прадстаўляе новага начальніка Докшыцкага РАУС Вадзіма Гарбузава, 21 траўня 2024 года. Фота: dokshitsy. vitebsk-region.gov.by

Акрамя таго, Згірскі датычны да палітычных рэпрэсій: ён затрымліваў грамадзян за ўдзел у акцыях пратэсту і выказванне нязгоды з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, адзначае выданне.