1. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  2. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  3. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  4. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  5. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  6. Секреты партнерства: большое расследование New York Times раскрыло истинный масштаб американской помощи Украине
  7. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  8. Эксперты пояснили, что стоит за требованием Путина о создании в Украине «временного правительства» под эгидой ООН
  9. Трамп разозлился на Путина и угрожает ему санкциями на российскую нефть
  10. Атруту запырсквалі ў раты немаўлятам з дапамогай шпрыца. Расказваем пра адно з самых страшных масавых самагубстваў ХХ стагоддзя
  11. Не только Бондарева. В ИВС за «экстремизм» оказался еще один сторонник Лукашенко
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі рапартуюць, што ў Херсоне да 5 раніцы ўсе падраздзяленні расійскіх сіл былі перапраўленыя на левы бераг Дняпра, стратаў няма. У Генштабе УСУ паведамляюць, што на Херсонскім напрамку за суткі вызвалілі 12 населеных пунктаў. У Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што з надыходам халадоў зацішша на фронце не будзе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 261-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: вызвалілі 12 населеных пунктаў

Падчас паспяховых наступальных дзеянняў на Херсонскім напрамку 9 лістапада былі вызваленыя 12 населеных пунктаў: Дудчаны, Пяціхаткі, Баразенскае, Садок, Бязводнае, Ішчанка, Кастромка, Чырвоналюбецк, Каліноўскае, Бабровы Кут, Безыменнае і Благадатнае, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы. У ведамстве адзначаюць, што наступ працягваецца, з меркаванняў бяспекі афіцыйна ўсе вынікі аперацыі будуць апублікаваныя пазней.

— За мінулыя суткі УСУ адбілі атакі расійскіх сіл у раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае, Мясажараўка, Макееўка і Белагораўка Луганскай вобласці і Вясёлае, Салядар, Бахмут, Андрэеўка, Краснагораўка, Вопытнае, Першамайскае, Невельскае, Мар'інка і Паўлаўка Данецкай вобласці.

— Авіяцыя нанесла дзесяць удараў. Пад паражэнне трапілі сем раёнаў канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама тры пазіцыі зенітных ракетных комплексаў праціўніка.

— Сілы абароны збілі варожы верталёт Ка-52.

— Ракетныя войскі і артылерыя нанеслі ўдары па двух пунктах кіравання, дзесяці раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, трох складах боепрыпасаў, пяці сродках супрацьпаветранай абароны і двух іншых важных ваенных аб’ектах расійскіх войскаў.

— За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі адзін ракетны і 17 авіяцыйных удараў, здзейснілі амаль 100 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі раёны каля 20 населеных пунктаў Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Днепрапятроўскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцей.

У Генштабе таксама адзначаюць, што расійскія салдаты, адыходзячы, працягваюць рабаваць населеныя пункты, спрабуюць максімальна пашкодзіць лініі электраперадачы, іншыя аб’екты транспартнай і крытычнай інфраструктуры, мініруюць дарогі. Вядомыя выпадкі гібелі цывільных пасля падрыву на мінах.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: завяршылі перакідванне падраздзяленняў на левы бераг

«На Херсонскім напрамку сёння ў 5 гадзін раніцы па маскоўскім часе завершанае перакідванне падраздзяленняў расійскіх войскаў на левы бераг ракі Днепр. Ніводнай адзінкі ваеннай тэхнікі і ўзбраення на правым беразе не пакінута», — заявілі ў Мінабароны Расіі. Там сцвярджаюць, што стратаў асабовага складу, узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў няма. Аказаная дапамога і ўсім цывільным, якія пажадалі пакінуць правабярэжную частку Херсонскай вобласці.

Пры гэтым, як заявілі ў МА РФ, УСУ цягам ночы спрабавалі сарваць перавозку насельніцтва і перакідванне войскаў на левы бераг — па пераправах былі нанесеныя пяць удараў рэактыўнымі снарадамі сістэмы залпавага агню HIMARS. 28 рэактыўных снарадаў былі збітыя, яшчэ пяць — адхіленыя ад мэтаў сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

У расійскім ваенным ведамстве заяўляюць, што за мінулыя двое сутак падраздзяленні УСУ на асобных напрамках прасунуліся не больш чым на дзесяць кіламетраў і былі спыненыя агнём артылерыі і ўдарамі авіяцыі за 30−40 кіламетраў ад раёна пераправаў праз Днепр.

— На Херсонскім напрамку баражыравальнымі боепрыпасамі «Ланцэт» і агнём рэактыўных сістэм залпавага агню за суткі знішчаныя тры амерыканскія буксавальныя гаўбіцы М777, дзве баявыя машыны пяхоты і тры пікапы праціўніка. На мінных загародах падарваліся больш за дваццаць украінскіх вайскоўцаў, два танкі, дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і тры баявыя браніраваныя машыны.

— На Купянскім напрамку тры ротныя тактычныя групы УСУ распачалі спробы наступаць з раёнаў населеных пунктаў Ягаднае, Кіслаўка і Уладзіміраўка Харкаўскай вобласці, але былі спыненыя і адкінутыя на першапачатковыя пазіцыі. Знішчаныя больш за 120 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, тры баявыя машыны пяхоты, два бронетранспарцёры і пяць аўтамабіляў.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку сарваная атака дзвюх мотапяхотных ротаў УСУ, узмоцненых польскімі наймітамі, у кірунку населеных пунктаў Чырвонапапоўка і Плашчанка Луганскай вобласці. Страты праціўніка склалі да 90 украінскіх вайскоўцаў і наймітаў забітымі і параненымі, адну баявую браніраваную машыну.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку спыненыя спробы мотапяхотных ротаў УСУ контратакаваць у кірунку населенага пункта Салодкае Данецкай вобласці. Знішчаныя больш за 65 ўкраінскіх вайскоўцаў, адзін танк і чатыры баявыя браніраваныя машыны.

За суткі, паводле дадзеных МА РФ, пашкоджаныя дзевяць пунктаў кіравання, 52 артылерыйскія падраздзяленні, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 176 раёнах. У раёне Мікалаева знішчаны склад боепрыпасаў 28-й механізаванай брыгады УСУ (нагадаем, улады горада паведамілі пра прылёт у пяціпавярховы жылы дом, як мінімум сем чалавек загінулі. — Заўв. рэд.).

Збіты верталёт Мі-8, сем беспілотнікаў, знішчаныя ў паветры 32 снарады РСЗА HIMARS, пяць супрацьрадыёлакацыйных ракет HARM.

Інстытут па вывучэнні вайны: паўза зімой выгадная толькі Расіі

Эксперты Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) называюць памылковымі здагадкі, што баявыя дзеянні ва Украіне спыняцца ці зойдуць у тупік праз зімовае надвор’е.

— Зімовае надвор’е можа нанесці несувымерную шкоду дрэнна экіпіяваным расійскім сілам. Украінскія войскі ж, наадварот, добра забяспечаныя, а марознае надвор’е значна палегчыць перамяшчэнне вайсковай тэхнікі ў параўнанні з восеньскім брудам. «Калі бой спыніцца гэтай зімой, гэта будзе звязана з лагістычнымі праблемамі і кульмінацыяй некалькіх кампаній з абодвух бакоў. Расійскія кампаніі па захопе Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей завяршыліся некалькі месяцаў таму (нягледзячы на неаднаразовыя настойлівыя і безвыніковыя спробы расійскіх войскаў атакаваць), і расійскія войскі на большай частцы лініі фронту абараняюцца», — адзначаюць у Інстытуце.

— Спыненне агню дало б Крамлю паўзу, у якой ён мае адчайную патрэбу. «Расійскія сілы скарыстаюцца гэтай магчымасцю, каб умацаваць сваю слабую абарону і працягнуць сваю кампанію генацыду, накіраваную на выкараненне ўкраінскай ідэнтычнасці ў акупаваных частках Украіны», — мяркуюць у ISW.

— Украіна мае ініцыятыву на фронце і цяпер знаходзіцца ў працэсе забеспячэння сваёй буйной перамогі ў Херсонскай вобласці. Яна працягне баі на паўднёвым кірунку, у Бахмуце (Данецкая вобласць — адзінае месца, дзе расійскія сілы ўсё яшчэ ажыццяўляюць сур’ёзныя наступальныя дзеянні) і на поўначы Луганскай вобласці. Да таго ж вясной магчымае перакідванне ва Украіну расійскіх восеньскіх прызыўнікоў тэрміновай службы. «Украінскія сілы, імаверна, імкнуцца вызваліць як мага большую частку акупаванай тэрыторыі да прыбыцця расійскага падмацавання», — мяркуюць у Інстытуце.

Што да ўдараў па энергааб’ектах Украіны, то, як лічаць у ISW, расійскім сілам, імаверна, спатрэбяцца месяцы, каб назапасіць неабходную колькасць сістэмаў высокадакладнай зброі, якая дазволіла б ім вярнуцца да тэмпаў удараў на ўзроўні сярэдзіны кастрычніка. «Расійскія сілы, імаверна, захаваюць здольнасць пашкоджваць крытычную ўкраінскую інфраструктуру і ўскладаць цяжар на цывільнае насельніцтва Украіны зімой, аднак наўрад ці змогуць нанесці вырашальную — і доўгатэрміновую — шкоду», — заключаюць у ISW.

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • вывад расійскіх войскаў зойме некаторы час, і баявыя дзеянні будуць працягвацца па ўсёй Херсонскай вобласці, бо ўкраінскія войскі прасоўваюцца наперад і натыкаюцца на загадзя падрыхтаваныя расійскія абарончыя рубяжы, асабліва вакол Херсона;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі пад Бахмутам, Аўдзееўкай і на захадзе Данецка;
  • расійскія войскі пачалі будаўніцтва другой лініі ўмацаванняў у Крыме і на поўдні Украіны;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць спробы падарваць украінскую нацыянальную ідэнтычнасць, мабілізуючы жыхароў на акупаваных Расіяй тэрыторыях.