Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  2. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  3. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  4. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  5. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  6. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  7. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  8. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  9. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  10. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  11. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  12. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  13. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
Читать по-русски


/

Бацька Марыі Калеснікавай Аляксандр расказаў, як сустрэўся ў калоніі з дачкой. Яго відэакаментар апублікаваў 13 лістапада Раман Пратасевіч.

Мария и Александр Колесниковы. Ноябрь 2024 года. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Марыя і Аляксандр Калеснікавы. Лістапад 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Аляксандр адзначыў, што Марыя «на момант сустрэчы адчувала сябе бадзёрай, прыгожай».

— І ў мяне не выклікаў нейкіх асцярог яе стан, — расказаў бацька палітзняволенай. — Што да нашых з ёй размоваў, то тут было шмат часу нададзена сямейным пытанням. Гэта сваякі, сябры, блізкія. Ну і, вядома, мы не абышлі тэму цяперашняй сітуацыі. Я пастараўся данесці да яе тыя змены, што адбываюцца, і расказаць пра акно магчымасцяў, якія адкрыліся, дзякуючы чаму адбылася наша сустрэча. Яна сказала, што будзе разважаць, думаць. <…> Я думаю, што ў далейшым адбудуцца яшчэ большыя змены, якія дазволяць нам быць бліжэйшымі з Машай. Я жадаю ўсім бацькам, якія ў такім самым становішчы, што і я, знаходзіць спосабы, каб такія вось спатканні, такія сустрэчы сталі магчымымі.

Раман Пратасевіч дадаў, што для сустрэчы з дачкой Аляксандру Калеснікаву трэба было напісаць зварот на імя Лукашэнкі. Ліст паклалі на стол палітыка, і толькі пасля гэтага спатканне сваякоў стала магчымым. Чаму для арганізацыі спаткання ў калоніі сваяку асуджанай давялося пісаць зварот на імя Лукашэнкі, Пратасевіч не патлумачыў, але адзначыў, што Марыя «вельмі шмат усміхаецца і жартуе, выглядае добра, шмат чытае, малюе і нават займаецца ёгай».

Раней журналіст Бі-бі-сі Стывен Розэнберг у інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам звярнуў увагу палітыка на тое, што ў Марыі ў зняволенні «няма допуску да сваёй сям'і». На гэта Лукашэнка цынічна заявіў, што яе родным, «можа, і нецікава» наведаць палітзняволеную. Сястра Марыі Таццяна Хоміч абвергла ягоныя словы.

Нагадаем, блізкія палітзняволенай расказвалі, што больш за паўтара года не атрымлівалі ад Марыі лістоў.

Марыя Калеснікава была кіраўніцай выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. У верасні 2020 года яе разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады прывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу. Але палітык парвала свой пашпарт і адмовілася з’язджаць з Беларусі.

Марыю абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч.1 арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання). У верасні 2021 года Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, яна адбывае тэрмін у гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4. Палітзняволеную таксама ўнеслі ў «спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Восенню 2022 года Калеснікаву даставілі ў гомельскую бальніцу з прабадной язвай і прааперавалі. Пасля вяртання ў калонію яна доўга была ў медсанчастцы.