Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  2. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  3. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  4. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  5. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  6. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  7. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  8. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  9. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  10. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  11. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  12. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  13. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
Читать по-русски


/

Прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава паспрабавала праз Мінгарвыканкам дабіцца перайменавання сталічнай вуліцы Каліноўскага ў вуліцу Мядзведзя, але яе прапанову ўспрынялі без энтузіязму і патлумачылі, што на гэта спатрэбяцца значныя сродкі. Актывістка падзялілася сваім абурэннем у сацсетках.

Кастусь Калиновский. Фото: artsiadziba.by
Кастусь Каліноўскі. Фота: artsiadziba.by

Бондарава і яе аднадумцы адправілі ў Мінгарвыканкам калектыўны зварот пра перайменаванне мінскай вуліцы Каліноўскага ў гонар Аляксандра Мядзведзя — беларускага барца вольнага стылю і трохразовага алімпійскага чэмпіёна.

Ім прыйшоў адказ за подпісам начальніцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярыны Лучыной — там гаворыцца, што прапанова будзе вывучаная на паседжанні камісіі па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска.

«Звяртаем увагу, што пры перайменаванні любой са складовых частак Мінска спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у рэгістрацыйныя дакументы грамадзян і юрыдычных асобаў, а таксама ў элементы візуальнага арыентавання, на што неабходныя значныя фінансавыя выдаткі», — сказана ў дакуменце.

Чыноўніца нагадала і пра тое, што падчас перайменавання гарадскіх вуліц «асобна ўлічваюцца меркаванні жыхароў, якія жывуць на гэтых вуліцах», — то-бок аднаго толькі пажадання Бондаравай і яе паплечнікаў недастаткова.

Прапагандыстка, мяркуючы з усяго, чакала неадкладнага ўхвалення сваёй ініцыятывы, і яе здзівіла, што гарадскія ўлады «раптам заклапаціліся коштамі шыльды і заменай дакументаў». Бондарава ўпэўненая, што ў Мінгарвыканкаме проста «знайшлі нагоду» не прыбіраць са сталічнай тапанімікі імя Каліноўскага — сама актывістка назвала гэтага дзеяча «злыднем».

«Сорамна. Каму служыш, культурка?» — рэзюмавала яна.

Як прарасійская прапаганда спрабуе «сцерці» вуліцу Каліноўскага

Зварот Бондаравай — не першая спроба дабіцца перайменавання сталічнай вуліцы Каліноўскага. Так, вясной прарасійская арганізацыя «Движение Союз» ужо скіравала зварот у беларускі парламент і Мінскі гарсавет дэпутатаў з прапановай перайменаваць яе ў вуліцу 17 верасня.

Старшыня гэтай грамадскай структуры Сяргей Лушч расказаў, што «апошняй падзеяй, якая канчаткова падштурхнула выступіць з дадзеным зваротам, стала перайменаванне ў Адэсе вуліцы Беларускай у вуліцу Каліноўскага».

Каментуючы ініцыятыву, Лушч падзяліўся сваімі памылковымі меркаваннямі пра Кастуся Каліноўскага, заявіўшы, што ён «не з’яўляецца ніякім народным змагаром за свабоду Беларусі».

Яшчэ раней ідэю перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску агучыў прапагандыст Рыгор Азаронак. У адказ на перайменаванне ў Адэсе вуліцы Беларускай ён заявіў, што «прыйшоў час сіметрычных крокаў». Яго падтрымаў такі ж часты госць расійскіх прапагандысцкіх шоу Вадзім Гігін:

«Над назвай думаем. Мяркую, трэба будзе шырока прыцягнуць грамадскасць», — напісаў прапагандыст у сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, беларускія прапагандысты не першы год вядуць вайну супраць лідара паўстання 1863 года, называючы яго «польскім тэрарыстам». Раней мы падрабязна расказвалі, чаму гэта здарылася, чым вядомы гэты рэвалюцыянер і чаму ён па праве ёсць нацыянальным героем нашай краіны.

Чытайце таксама