Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  2. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  3. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  4. Оказывается, в СИЗО на Володарского были вип-камеры. Рассказываем, кто в них сидел и в каких условиях
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  7. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  8. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  9. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  10. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
  11. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  12. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  13. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
Читать по-русски


Актор Купалаўскага тэатра Дзмітрый Есяневіч звольніўся ў 2020 годзе, але з’язджаць з Беларусі не збіраўся. Прыязджаў у Польшчу, здымаўся ў роліках дуэта «ЧынЧынЧэнэл» і ехаў назад. Усё змянілася пасля траўня гэтага года — мужчыну затрымалі на выездзе з Беларусі, калі ён збіраўся на здымкі. Пасля «сутак», намёкаў на візіт у Следчы камітэт і некалькіх месяцаў у падвешаным стане актор усё ж вырашыў, што час з’язджаць. «Люстэрка» паразмаўляла з Дзмітрыем пра жыццё ў Беларусі ў 2024-м, яго затрыманне і пра тое, чаму, нягледзячы на ўсю рызыку, ён вяртаўся дадому.

Дмитрий Есеневич, ноябрь 2020 года. Фото: "Наша Ніва"
Дзмітрый Есяневіч, лістапад 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Дзмітрый Есяневіч, 42 гады. Нарадзіўся ў Чэрвенскім раёне. Выпускнік тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно». Адразу ж пасля выпуску (з 2003 года) да 2020-га працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У 2020-м калектыў Купалаўскага тэатра прыпыніў паказ спектакляў, запатрабаваў спыніць гвалт і пералічыць галасы на выбарах. Пасля звальнення дырэктара тэатра Паўла Латушкі асноўная частка калектыву напісала заявы на звальненне. Сярод іх быў і Дзмітрый Есяневіч.

У красавіку 2023 года актор стаў ахвярай цэнзуры. Ён сыграў бубнача ў серыяле «За полчаса до весны» пра Уладзіміра Мулявіна і ансамбль «Песняры». Аднак пазней у стужцы яго твар заблюрылі, фота прыбралі з постара, а імя — з тытраў.

Апошнім часам актор здымаўся ў сатырычных роліках праекта «ЧынЧынЧэнэл» у вобразе чыноўніка Мікалая Сяргеевіча.

«Глядзелі з вырачанымі вачыма, калі даведваліся, што я з Мінска»

Звольніўшыся з Купалаўскага тэатра ў 2020-м, Дзмітрый Есяневіч не планаваў пакідаць акторскую працу. Увесь гэты час ён здымаўся ў серыяле «За полчаса до весны» пра Уладзіміра Мулявіна і ансамбль «Песняры», у сатырычных роліках праекта «ЧынЧынЧэнэл» у вобразе чыноўніка Мікалая Сяргеевіча. Перыядычна хадзіў на праслухоўванні, шукаў падпрацоўкі і заставаўся з сям’ёй у Беларусі.

— Хваляваўся, вядома, час ад часу, — расказвае ён пра свой стан пасля звальнення. —  Спачатку ніхто мяне не чапаў, едзіў нават здымаць «ЧынЧыны» ў Польшчу. Страмнавата было, але нібыта ніхто не звяртаў увагі. Была тады вельмі моцная самацэнзура, часта казаў хлопцам, што не буду штосьці казаць, бо мне яшчэ вяртацца. Толькі ў апошнія паўгода ўсё горш і горш рабілася, пачаліся праверкі на мяжы. Заязджалі ў Беларусь — і я ішоў на допыты разам з украінцамі і студэнтамі з Варшавы і Вільнюса. Сядзела некалькі супрацоўнкаў, відаць, КДБ: «Куды ездзілі, навошта, дайце тэлефон». І стала ўжо непрыемна ездзіць, апошнім разам перад вяртаннем узнікалі думкі, ці трэба мне назад. Я зразумеў, што ўжо, відаць, цікавяцца і нешта пачало ісці не ў той бок.

На пытанне, чаму, нягледзячы на ўсё гэта, ён усё ж вяртаўся ў Беларусь, Дзмітрый адказвае цытатай:

— Ёсць такая песня: «Дол***б, дол***б, дол***б». Прыязджаў сюды, на мяне глядзелі з вырачанымі вачыма, калі даведваліся, што я з Мінска. А калі там мяне пазнавалі, з такімі ж вачыма казалі: «Вы што, тут?» Тады мне станавілася ніякавата і страшнавата. І так хапае стрэсу, кашмараць усе вакол. Але заставаўся, жыў. Стараўся не думаць, што могуць затрымаць. Таму такім дурачком і пражыў там гэтыя гады.

«У камеры дыхаць цяжка, але весела»

Дзмітрыя затрымалі 30 траўня гэтага года. У той дзень ён ехаў у Вільнюс. Адтуль у актора быў самалёт на здымкі ў Тэль-Авіў.

— Ужо ў аўтобусе мне патэлефанавала жонка, што да нас дадому прышлі. І я зразумеў, што, хутчэй за ўсё, еду толькі да мяжы. Так яно і атрымалася, — расказвае ён. — На пашпартным кантролі адразу: «Пройдемте». Зайшоў у гэты кабінет, хуценька надзелі кайданкі, забралі тэлефон. І мы чакалі гэтых хлопцаў (сілавікоў. — Заўв. рэд.), пакуль яны прыедуць з Мінска. Усё было дастаткова далікатна. Жонка таксама расказвала, што ператрусу не было, проста спыталі, дзе я.

З літоўскай мяжы мужчыну адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, а адтуль — у ІЧУ на Акрэсціна. Актора абвінавацілі па артыкуле 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства) — у тым, што ён лаяўся матам, крычаў і скінуў з падваконніка гаршкі з кветкамі ў кабінеце РУУС.

— На судзе трэба было прызнаць гэта, тады б, можа, далі 10 сутак. А я казаў, што такога не рабіў. Яны выклікалі сведку — следчага ў балаклаве, — які расказаў, што я менавіта так сябе і паводзіў. Я ўсё зразумеў, сказаў, што ён мае рацыю, і папрасіў прыняць да ўвагі, што я — адзіны карміцель сям'і (у Дзмітрыя і яго жонкі трое дзяцей. — Заўв. рэд.). Тады яны замест 15 далі мне 14, — успамінае актор.

За час адміністрацыйнага арышту мужчына змяніў чатыры камеры. Першыя некалькі дзён ён быў у памяшканні з бяздомнымі людзьмі, потым яго пераводзілі ў «палітычныя».

— У першай камеры была яшчэ нармальная колькасць людзей. І мяне, дарэчы, там пазналі нейкія хлопцы: «О, „Детидетей“!» (Музычны гурт, які выступаў з 2005 да 2010 года, у яе ўваходзілі купалаўцы Ганна Хітрык, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч. — Заўв. рэд.) А так што… Нары жалезныя, людзі спяць на падлозе, краны ўсе паламаныя. У «палітычнай», куды мяне перавялі, нас было 15−16 чалавек на чатыры месцы, — расказвае ён. — Умовы як звычайна, пастаянна гарыць святло, начамі праверкі. Але без уліку гэтага ў нас там было вельмі весела. Дыхаць цяжка, але весела. Яны і ў «Мафію» рэжуцца, і словы адгадваюць. Я зайшоў — мяне зноў пазналі, толькі ўжо як купалаўца. Яшчэ адзін хлопец наляпіў з хлебнага мякішу шарыкаў, і потым у мяне пытае: «А вы ўмееце жангляваць? Так? А навучыце мяне, каб час прабавіць і дзіцяці потым паказаць». Нават кніжкі былі. Я п’есу расказваў — атрымаўся такі монаспектакль. Аднаго з хлопцаў з камеры затрымалі на майстар-класе па музычных інструментах. Тады проста ўварваўся АМАП, пачалі правяраць тэлефоны. Ну і знайшлі нейкія падпіскі.

Дмитрий Есеневич и Михаил Зуй. Фото: личный архив актеров
Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй у вобразе чыноўнікаў праекта «ЧынЧынЧэнел». Фота: асабісты архіў актораў

У апошняй камеры, у якой апынуўся актор, умовы былі трохі лепшыя: начамі выключалі святло і нават выдавалі матрацы. Праўда, кажа актор, невядома, што было лепшым — спаць на іх ці на голых нарах. Свой стан у гэтыя два тыдні Дзмітрый апісвае каротка:

— Што я? Я ж 14 сутак толькі адседзеў. А колькі дзён іншыя людзі сядзяць — гэта кашмар.

«Пыталі, дзе мы здымаем, што за прыколы такія»

Пакуль актор адбываў арышт, яго вазілі на допыт у ГУБАЗіК. Сілавікі паводзіліся ў цэлым карэктна, расказвае Есяневіч. Цікавілі іх супрацоўніцтва з «Белсатам» і гумарыстычныя відэа праекта «ЧынЧынЧэнэл», у якіх здымаўся актор.

— Я супрацоўнічаў з «Белсатам», калі гэта было можна, і так ім і казаў. Потым чамусьці прывязалі «Чыноў» (гаворка пра праект «ЧынЧынЧэнэл». — Заўв. рэд.) да «Белсата». Я тлумачыў, што мы не маем да яго ніякага дачынення. Але ім гэта было няважна, у іх свая тэорыя. Пыталі, дзе мы здымаем, што за прыколы такія. Ці не спаборнічаем мы з «Красной зеленью» (гумарыстычны праект Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука. — Заўв. рэд.). Хто смяшнейшы. А я кажу: «Ды нібыта не, усё ж дазволена, мы ж жывём па вашай адмашцы. Калі можна, то мы і робім, калі не — не будзем рабіць. Вы ж не сказалі, што нельга», — расказвае суразмоўца. — Але больш пыталі пра майго калегу (у жонкі маёй таксама наконт яго цікавіліся). Крыміналкай не пагражалі, але сказалі, што мяне чакае Следчы камітэт, буду сведкам. Я тады яшчэ падумаў: ну, нармальна сведкам быць. Сведкам Еговы вельмі хацелася б быць у той момант (смяецца). Але дасведчаныя людзі кажуць, што гэты статус можа вельмі хутка мяняцца ў СК на сур’ёзнейшы.

Пытанні былі нават да інтэрв'ю аўтару акаўнта «Сумны Коленька», якое Дзмітрый даў разам з калегам Міхаілам Зуем.

— Але ж у мяне заўсёды была самацэнзура. Я заўсёды даведваўся, каму я што кажу, і на той момант гэты акаўнт не быў прызнаны экстрэмісцкім (старонкі ў сацсетках праекта «Сумны Коленька» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў жніўні 2023-га. — Заўв. рэд.). Так я ім і казаў, — успамінае суразмоўца. — Але іх прэтэнзіі былі задняй датай.

«Спачатку думаў, можа, „хімію“ якую дадуць»

У апошняй камеры, у якой сядзеў актор, праз акно можна было ўбачыць кавалачак дарогі каля ЦІП. І калі ў кагосьці заканчваўся арышт, яго прасілі прайсці ёю, каб аднакамернікі пераканаліся: чалавек сапраўды на волі. У самога Дзмітрыя ёю прайсціся не атрымалася.

— Увогуле калі людзі выходзяць, гэта жорсткія нервы, бо могуць адразу прымаць зноў і адпраўляць на паўторныя суткі. І застаецца толькі спадзявацца на лепшае, — кажа ён. — Мяне не адразу адпусцілі, спачатку пасадзілі ў машыну і зноў павезлі ў ГУБАЗіК відэа здымаць. Першы раз я маўчаў, таму, відаць, спатрэбілася зноў. Тады ўжо казаў усё, што яны патрабавалі.

Пасля выхаду з ЦІП суразмоўца заставаўся ў Беларусі некалькі месяцаў. Увесь гэты час, кажа, адчуваў сябе ў падвешаным стане і не разумеў, што будзе далей.

— Спачатку думаў: ну, сведкам пабуду, ну, можа, «хімію» якую дадуць, можа, яшчэ застацца… — расказывае ён. — Пагаварыў з людзьмі, якія не з’ехалі і пашкадавалі. Да таго ж асабіста мне там было трошкі агіднавата. Хаця так людзям усё нармальна, у іх агароды, свае справы. Але ўсё яшчэ вагаўся, бо атрымаў ролю ў нейкім фільме ТНТ, і ад яе было цяжка адмовіцца. Бо гэта ж усё адно грошы. Думаў, спачатку зняцца, атрымаць ганарар і потым паехаць. На двух крэслах пасядзець, карацей. Але так не бывае ў жыцці. І вось закрыў усе свае справы і 11 жніўня паехаў. Агулам дарога да Еўрасаюза заняла каля двух сутак. Я вось толькі некалькі дзён у Беластоку.

Разам з Дзмітрыем выехала яго сям’я. Цяпер у планах у актора-займацца легалізацыяй, наладжваць побыт. Кажа, напружанне, з якім ён жыў у Беларусі, яшчэ не знікла.

— Яно застаецца, бо я галавой яшчэ там. Але дапамагае, што тут жа ўсе свае. Там ужо нікога не засталося. Часам сядзіш: бляха, цікава, а што рабіць? Дзе працаваць? Хаця цяпер наконт легалізацыі таксама перажываю, а раптам не дадуць дакументы. І што потым? — дзеліцца перажываннямі суразмоўца. — Калі казаць пра творчасць, не ведаю, з таго пачаць і за што брацца. І «ЧынЧыны» нашыя, і «Хай так» на «Белсаце», і яшчэ варыянты прапаноўваюць. Таму праца ёсць. І новыя відэа на «ЧынЧынЧэнэл» таксама хутка пабачыце.