Опубликовано 30 мая 2024 у 08.48
Адрес в интернете: https://br0wse-zerkalo.site/news/life/69454.html    

З 1 чэрвеня падача на нацыянальную візу Польшчы падаражэе да 135 еўра

З 1 чэрвеня сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы Польшчы (тып D) складзе 135 еўра. Пра гэта паведамляецца на сайце VFS Global.

Фото: immigranthouse.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: immigranthouse.com

Консульскі аддзел амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску паведамляе, што сума аплаты за прыём і разгляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы (тып D), а таксама за прыём і разгляд заявы пра перагляд заявы на атрыманне нацыянальнай візы будзе змененая. Гэтае абнаўленне набывае моц з 1 чэрвеня гэтага года, і аплата складзе 135 еўра (цяпер кошт складае 80 еўра).

«Памер збору для грамадзян Беларусі, якія афармляюць нацыянальную візу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, застаецца на ранейшым узроўні (35 еўра). Змяняецца толькі плата за паўторны разгляд заявы на нацыянальную візу — 135 еўра», — гаворыцца ў паведамленні.

Кошт падачы і разгляду візы тыпу С застанецца ранейшым — 35 еўра.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO