На працоўным месцы нечакана памёр начальнік упраўлення ўнутраных справаў Аршанскага райвыканкама Сяргей Барвянкоў. Пра гэта паведамляе выданне orsha.eu. Інфармацыю пра яго смерць чытачу «Люстэрка» пацвердзілі ў мясцовым РУУС.
У Аршанскім РУУС заявілі, што дата і месца развітаньня з Сяргеем Барвянковым невядомыя, але ўдакладнілі, што ён памёр у нядзелю, 4 лютага. Пра прычыну смерці не паведамілі.
Паводле звестак orsha.eu, у Сяргея Барвянкова проста на працоўным месцы ўзніклі праблемы з сэрцам.
Як паведамляецца, ён усё жыццё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым нейкі час узначальваў талачынскую міліцыю. Некалькі гадоў таму яго перавялі ў Оршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Оршы прайшлі палітычныя рэпрэсіі ў 2020-м і наступных гадах, адзначае orsha.eu. Быў дэпутатам райсавета.
Чытайце таксама