Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Спорные территории», «пророссийское государственное образование» и «новые регионы РФ». Как Россия хочет поделить Украину
  2. В Минске огласили приговор основателю медцентра «Новое зрение» Олегу Ковригину. Его судили заочно
  3. В 2025 году появится еще одно новшество по пенсиям
  4. «Огромная стена воды поднялась из-за горизонта». 20 лет назад случилось самое страшное цунами в истории — погибла почти четверть миллиона
  5. В Вильнюсе во двор дома упал и загорелся грузовой самолет DHL — начался пожар, есть жертвы
  6. По «тунеядству» вводят очередное изменение
  7. В торговле Беларуси с Польшей нашелся аномальный рост по некоторым позициям — словно «хапун» перед закрывающимся железным занавесом
  8. Эксперты привели доказательства того, что война в Украине не зашла в тупик, и рассказали, для чего армии РФ Днепропетровская область
  9. «Посмотрим, к чему все это приведет». Беларуса заставляют подписаться за Лукашенко, а он отказывается, несмотря на угрозы
  10. Растет не только доллар: каких курсов ждать до конца ноября. Прогноз по валютам


CityDog.io спытаў у сваіх чытачоў, ці былі ў іх адносіны ў фармаце сяброўства с прывілеямі, або friends with benefits. Проста кажучы: ці быў у вас сэкс з сябрам ці сяброўкай? Вось чатыры гісторыі – як з жаночага боку, так і з мужчынскага.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Yan Krukau
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Yan Krukau

Вольга (29): «Ён хацеў адносін, але я не была да іх гатовая»

Адносіны ў фармаце friends with benefits у Вольгі пачаліся каля года таму, калі яна жыла ў іншай краіне (спойлер: ужо скончыліся).

Пачалося ўсё з таго, што дзяўчына пазнаёмілася са сваім будучым партнёрам праз агульнага знаёмага ў бары. Аказалася, што маладыя людзі жывуць побач. У канцы вечара хлопец узяў у Вольгі нумар тэлефона – на тым і разышліся. Праз нейкі час хлопец напісаў і прапанаваў сустрэцца.

– На трэцяй ці чацвёртай сустрэчы мы проста сядзелі ў яго, размаўлялі, слухалі музыку, гулялі ў карты – і нічога не адбывалася. Для мяне гэта было дзіўна, таму што адчувалася, што цяга ёсць у абодвух, – расказвае Вольга. – У нейкі момант я стала збірацца дадому, але ён мяне затрымаў: так мы ўпершыню пацалаваліся і заняліся сэксам – абодвум спадабалася.

Пасля трэцяга сэксу я вырашыла з ім пагаварыць і адразу пазначыла, што ніякіх адносін у нас быць не можа. Я ў той момант перажывала разрыў з іншым хлопцам, і не было эмацыянальных сіл на нешта новае – але задавальняць свае фізічныя патрэбы я была не супраць. Таму, калі яму такі фармат падыходзіць, мы можам працягваць, а калі не, то лепш усё скончыць. Аказалася, што ён хацеў са мной адносін, таму пасля маіх слоў настрой у яго сапсаваўся. Але ж пагадзіўся працягваць.

Мы ўстанавілі пэўныя правілы. Напрыклад, наша камунікацыя праходзіла выключна ў WhatsApp, ніякія іншыя сацсеткі не выкарыстоўваліся. На спатканні мы таксама не хадзілі – сустракаліся толькі ў яго (ну і, можа, пару разоў у мяне). Плюс ніякіх сумесных фота і відэа.

Нейкай пэўнай перыядычнасці ў нашых сустрэч не было: часам мы бачыліся ледзь не праз дзень, а часам і раз на два-тры тыдні. Нам падабалася бавіць час разам, заўсёды было пра што пагаварыць. То бок нашы сустрэчы не абмяжоўваліся толькі сэксам. Мы маглі вячэраць разам, глядзець кіно, гуляць у настолкі і г.д.

Месяцаў праз пяць ён прызнаўся мне ў каханні. Я да таго моманту свайго меркавання не змяніла і ўступаць у адносіны не планавала. Таму мы працягнулі бачыцца ў ранейшым фармаце. А скончылася ўсё месяцы праз тры і даволі банальна – я проста з’ехала з краіны.

Часам мы ўсё яшчэ перапісваемся, але вельмі рэдка – я сама не ініцыюю, таму што ў гэтай камунікацыі няма сэнсу.

У цэлым я б сказала, што нашы сустрэчы былі прыемнымі і бяспечнымі для нас абодвух. Магчыма, яго чаканні не сышліся з рэальнасцю, але я з самага пачатку была з ім сумленнай. Таму застацца ў такіх адносінах, якія, магчыма, яму не надта падыходзяць, было яго ўласным выбарам.

Андрэй (32): «Першапачаткова нават спрабавалі ствараць звычайныя адносіны»

У Андрэя сэкс па сяброўстве здарыўся летась. Са сваёй партнёркай ён пазнаёміўся ў клубе. Маладыя людзі пачалі камунікаваць і першапачаткова нават спрабавалі ствараць звычайныя адносіны.

– Але ў мяне з гэтым праблемы, – кажа хлопец. – Таму мы з ёй пагаварылі, і я растлумачыў, што ў мяне, хутчэй за ўсё, нармальныя адносіны не атрымаюцца. Так мы дайшлі да таго, што паспрабуем нешта накшталт friends with benefits.

Сустракаліся адзін-два разы на тыдзень, часта некуды выбіраліся разам, ездзілі за горад на выхадныя і г.д. – і падчас гэтых паездак паводзілі сябе хутчэй як пара, чым як сябры. Ды і ў цэлым у нас былі даволі шчырыя адносіны. Мы падтрымлівалі адзін аднаго, дзяліліся сваімі хваляваннямі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Andrea Piacquadio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Andrea Piacquadio

У паўнавартасныя адносіны нашы сустрэчы не перараслі чыста з-за мяне: па-першае, з-за маіх праблем з адносінамі (над якімі я цяпер працую, але яшчэ ў пачатку шляху), а па-другое, я не адчуваў нашага супадзення на ўсе 100%. Хоць дзяўчына потым прызнавалася, што ўсё ж спадзявалася, што гэта камунікацыя перарасце ў нешта большае.

Агулам нашы сустрэчы доўжыліся каля 6 месяцаў. Але разрыў, па сутнасці, быў запланаваны першапачаткова – я збіраўся з’язджаць на працяглы тэрмін. Уласна, на гэтым усё і скончылася, хаця перыядычна перапісваемся да гэтага часу.

Мікалай (25): «Было крыху ніякавата, але і заднюю ў такой сітуацыі даваць не хацелася»

У Мікалая сэкс па сяброўстве здарыўся зусім нядаўна – 1 студзеня. Хлопец расказвае, што ў яго ёсць даўняя сяброўка, з якой ён знаёмы ўжо гадоў 10. Звычайна маладыя людзі проста перапісваюцца: дзеляцца сваім жыццём, праблемамі і радасцямі. Бачацца рэдка, таму што Мікалай працуе дальнабойшчыкам і дома бывае толькі 3-4 разы на год.

– Аднойчы наша размова зайшла пра сэкс без абавязкаў, і яна дала зразумець, што была б не супраць правесці са мной ноч – але не больш за тое. І калі 1 студзеня я падвёз яе дадому, яна запрасіла зайсці. Шчыра сказаць, мне было крыху ніякавата, але і даваць заднюю ў такой сітуацыі не хацелася. Тым больш што яна адразу падкрэсліла, што начаваць мне лепей ехаць дадому. Таму мы падняліся, усё здарылася, мы далікатна развіталіся, і я сышоў. На наступны дзень мы працягнулі размаўляць, нібыта нічога не было.

Варыянт, што нашы сустрэчы перарастуць у адносіны, я не разглядаю. Яна старэйшая за мяне на 5 гадоў, ёсць дзеці. Хаця на тое, што сустрэчы для сэксу будуць працягвацца, я разлічваю.

Вікторыя (38): «Ён зразумеў, што цягнік сыходзіць, і зрабіў першы крок – так здарыўся наш першы сэкс»

У Вікторыі сэкс з сябрам, з якім перыядычна перасякаліся ў агульнай кампаніі, здарыўся 5 гадоў таму.

– Нейкага адкрытага флірту ў нас ніколі не было, але мне заўсёды здавалася, што мы адно аднаму сімпатызуем. Звычайна мы размаўлялі выключна ў рамках агульных тусовак, але часам маглі адрэагаваць на сторыс або пракаментаваць пост у сацсетках.

І вось аднойчы ён у чарговы раз адрэагаваў на маё фота, у нас завязалася перапіска, і ён прапанаваў папіць каву ў яго дома. Я не маленькая дзяўчынка і цудоўна разумею, да чаго гэта ўсё ідзе. Але падумала, што мы абодва вольныя, адзін аднаму падабаемся – чаму б не паспрабаваць. Тым больш што да гэтага адносін у фармаце сяброўства з прывілеямі ў мяне не было.

На наступны дзень я прыехала да яго, мы пілі віно, балбаталі, глядзелі нейкі фільм. Так ці інакш прысутнічала нейкая сарамлівасць, няёмкасць. Калі знаходзішся ў прыяцельскіх адносінах, гэта грань паміж вамі сцёртая – і ты як быццам не можаш раптам узяць і пачаць рабіць нейкія дзеянні сэксуальнага характару, хоць абодва цудоўна разумелі, для чаго апынуліся ў гэтай кватэры.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio
Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / cottonbro studio

Гадзіны праз тры, калі ні ён, ні я не рабілі нейкіх намераў, я падумала, што, значыць, застанёмся проста прыяцелямі, — і стала збірацца дадому. Тут ужо чалавек, мабыць, зразумеў, што цягнік сыходзіць, і зрабіў першы крок — так здарыўся наш першы сэкс. Пасля гэтага мы раз’ехаліся па дамах і працягнулі камунікаваць як раней.

Праз нейкі час ён спытаў, ці не хачу я паўтарыць, — і я была не супраць. Так мы пачалі перыядычна сустракацца, але дастаткова рэдка. І толькі праз пэўны час я зразумела, што больш частыя сустрэчы для яго значылі б, што гэта можа перарасці ў адносіны. А ён іх не хацеў — не тое што са мной, а ў прынцыпе. Ён заўсёды лічыў, што калі сустрэне сваю будучую жонку, дык адразу зразумее.

Акрамя сэксу, мы маглі размаўляць пра што заўгодна: абмяркоўвалі агульных сяброў, яго працу, маю працу, нейкія навіны палітыкі, культуры — у цэлым у нас быў даволі падобны погляд на свет. Праз нейкі час мы сталі моцна бліжэйшымі, і я зразумела, што ў мяне пачынае з’яўляцца да яго нейкае пачуццё. Я б не назвала гэта закаханасцю, але, мусіць, нешта каля таго. Мне хацелася, каб нашы сустрэчы сталі выходзіць за рамкі кватэры. Каб мы, магчыма, пачалі хадзіць на спатканні і не баяцца праяўляць нашу ўзаемную сімпатыю на людзях. А калі ў мяне быў дзень нараджэння, мне проста важна было, каб ён патэлефанаваў і павіншаваў, — я чакала.

І калі я зразумела, што мяне зацягвае, я вырашыла ўсё гэта спыніць. Таму што чакаць, што іншы чалавек зразумее, што гэта не страшна, я не хацела. Дадумваць і накручваць, чаму мяне не жадаюць пераводзіць у іншы статус, – таксама. Таму я прыйшла і сказала, што хачу сур’ёзных адносін, ён мне гэтага даць не можа, я яго рашэнне паважаю, але лепш нам гэты сустрэчы спыніць і застацца прыяцелямі, як гэта было раней. Ён пагадзіўся.

Пазней мы яшчэ некалькі разоў перапісваліся, і з яго боку было нейкае шкадаванне, што ў нас так рэзка ўсё абарвалася. Наколькі я ведаю, за гэтыя пяць гадоў, што прайшлі з таго часу, ён ні ў якія іншыя адносіны так і не ўступіў.

У мяне ж адразу пасля таго, як мы спынілі сустрэчы, здарыліся сур’ёзныя адносіны. І я яшчэ раз для сябе зразумела, што сэкс без абавязацельстваў не для мяне, я такога больш не хачу. Мне важна ісці на збліжэнне, важна, каб адносіны развіваліся і пераходзілі на новы ўзровень. А пры сяброўстве з прывілеямі гэта быццам бы немагчыма.

Читайте также на CityDog:

«Я накинулась на пакет со списанным мясом. Мне было противно, что предала свои принципы». Минчане – о своем возвращении к мясоедству после вегетарианства

Почти без деревьев во дворах и с домами, которые не помещаются в кадр. Как сейчас выглядит новая застроенная Грушевка (и какой она была 11 лет назад)

В Минске снесли здание, в котором находился офис Виктора Бабарико в 2020 году. Показываем, что осталось от этого места