Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  2. У Літве дасталі з балота машыну, адкуль зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў
  3. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  4. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  5. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  6. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  7. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  8. Доллар лихорадит от Дональда Трампа: каких курсов ждать в начале апреля? Прогноз по валютам
  9. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  10. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
  11. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  12. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  13. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
Читать по-русски


У Гродзенскім абласным судзе 18 снежня пачаўся суд над айцішнікам Аляксеем Навагродскім. Паседжанне зрабілі закрытым, таму сутнасць справы невядомая. Мужчыну пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 356 КК (Здрада дзяржаве), піша «Наша Нiва».

Алексей Новогродский. Фото с его страницы в Facebook
Аляксей Наўгародскі. Фота з яго старонкі ў Facebook

Невядома, калі мужчыну затрымалі, але апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы «ВКонтакте» 29 снежня 2022 года, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.

Паводле звестак выдання, Аляксею Навагродскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Паперня Лідскага раёна, пры нараджэнні меў іншае прозвішча — Чакавы. Пасля школы Навагродскі паступіў у Мінскі радыётэхнічны каледж, потым скончыў БДУІР.

Паводле базаў «Кіберпартызан», у 2005-м мужчына працаваў святаром. Публічных звестак пра гэта адшукаць не ўдалося, як і таго, да якой канфесіі ён належыць.

У 2007-м Аляксей пайшоў працаваць у «Белфармацыю». Пасля 2008-га быў сістэмным адміністратарам і дырэктарам У ТДА «Філасофія», сферай дзейнасці якога пазначаная «брашуравальна-пераплётная і аздобная дзейнасць». Прыкладна ў гэты ж час ён змяніў прозвішча.

Вядома, што ў 2015-м мужчына жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Яго асноўныя мэсэнджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня — на нямецкім дамене, то-бок у Германіі ён жыў пастаянна.

Паводле звестак «Кіберпартызан», Навагродскі з 2011 года афіцыйна ў Беларусі не працаваў, мае траіх дзяцей ад розных жанчын.

Як піша «Наша Ніва», Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях — да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.

Таксама мужчына піша фантастычныя апавяданні. У 2020-м ён выдаў апавяданне «За руку с Антихристом», у 2021-м — «Илья и его команда против пришельцев», а ў 2022-м — «За руку с ангелом».