Опубликовано 13 лiпеня 2023 у 12.45
Адрес в интернете: https://br0wse-zerkalo.site/news/life/43672.html    

Яшчэ адна ўцечка ў Беларусі: у інтэрнэт трапілі звесткі кліентаў сеткі салонаў лічбавай тэхнікі

Персанальныя звесткі кліентаў сеткі салонаў лічбавай тэхнікі «Алло» (ООО «Патио плюс») трапілі ў сеціва. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.

Салон "Алло" в ТЦ "Тринити" в Гродно. Фото: triniti-grodno.by
Салон «Алло» ў ТЦ «Трыніці» ў Гродне. Фота: triniti-grodno.by

Гаворка пра звесткі 16 тысяч чалавек — прозвішча, імя з нумарамі тэлефонаў і электроннай поштай.

«Парушэнне сістэмы абароны, якое пацягнула ўцечку звестак, звязанае са стварэннем файла праз адмін-панэль сайта і несанкцыянаваным доступам да базы дадзеных», — растлумачыў цэнтр.

Па факце ўцечкі праводзіцца праверка. Карыстальнікам, якія былі кліентамі салона, рэкамендуюць памяняць лагіны і паролі ад сваіх акаўнтаў на розных інтэрнэт-рэсурсах і ўлічваць, што ашуканцы могуць пачаць тэлефанаваць ім і пісаць у сацсетках і мэсэнджарах.

Нагадаем, гэта ўжо чацвёртая буйная ўцечка персанальных звестак з беларускіх кампаній за апошні час. 5 ліпеня з’явілася інфармацыя пра зліў з крамы buslik.by — на продаж выставілі звесткі 220 тысяч карыстальнікаў. На наступны дзень высветлілася, што на продаж выставілі звесткі 730 тысяч карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Остров чистоты и вкуса». 10 ліпеня стала вядома, што выцеклі ў сеціва і звесткі кліентаў дзвярной кампаніі «Юркас».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO