На ўкраінска-беларускай мяжы загінуў 33-гадовы вайсковец тэрміновай службы Валыні, малодшы сяржант Сяргей Панасюк. Інфармацыю пра гэта «Суспільному» пацвердзіў прадстаўнік брыгады Сяргей Хамінскі.
Хамінскі расказаў, што сяржант Панасюк загінуў на досвітку падчас выканання баявога задання. Абставіны гібелі высвятляюцца.
— Следства вядуць праваахоўныя органы, таксама праводзіцца службовае расследаванне адпаведнымі падраздзяленнямі брыгады, — адзначыў Сяргей Хамінскі.
У Нацпаліцыі «Суспільному» расказалі, што справа распачатая па артыкуле аб наўмысным забойстве.
— Дакладна вядома, што стрэлы ажыццяўляліся не з боку Беларусі. Дэталі будуць высветленыя падчас дасудовага следства, якое працягваецца, — растлумачыла інспектар сектара камунікацыі Нацпаліцыі Валынскай вобласці Марына Балдзіч.
Пра гібель на мяжы з Беларуссю байца валынскай тэрабароны паведамілі напярэдадні эксперты аналітычнага праекта Deep State. Паводле іх інфармацыі, мужчына загінуў ад агнястрэльнага ранення ў выніку перастрэлкі, якую здзейснілі невядомыя з тэрыторыі Беларусі ў 04.59 25 лютага.
«Тыражаваная экстрэмістамі інфармацыя не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю. Ніякіх інцыдэнтаў з ужываннем зброі не было, памежныя нарады агню не адкрывалі», — заявілі ў Дзяржпамежкамітэце па нагоды распаўсюджанай інфармацыі.