Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Российский олигарх рассказал, что Лукашенко национализировал его активы на 500 млн долларов
  2. «Спорные территории», «пророссийское государственное образование» и «новые регионы РФ». Как Россия хочет поделить Украину
  3. Эксперты привели доказательства того, что война в Украине не зашла в тупик, и рассказали, для чего армии РФ Днепропетровская область
  4. В Вильнюсе во двор дома упал и загорелся грузовой самолет DHL — начался пожар, есть жертвы
  5. «Огромная стена воды поднялась из-за горизонта». 20 лет назад случилось самое страшное цунами в истории — погибла почти четверть миллиона
  6. «Посмотрим, к чему все это приведет». Беларуса заставляют подписаться за Лукашенко, а он отказывается, несмотря на угрозы
  7. В Минске огласили приговор основателю медцентра «Новое зрение» Олегу Ковригину. Его судили заочно
  8. В торговле Беларуси с Польшей нашелся аномальный рост по некоторым позициям — словно «хапун» перед закрывающимся железным занавесом
  9. С 1 декабря введут новшества по оплате жилищно-коммунальных услуг. Рассказываем подробности
  10. Растет не только доллар: каких курсов ждать до конца ноября. Прогноз по валютам
  11. В 2025 году появится еще одно новшество по пенсиям
  12. По «тунеядству» вводят очередное изменение


В суде Ленинского района Минска 13 февраля закончилось судебное разбирательство по уголовному делу против председателя правозащитного центра «Весна», нобелевского лауреата Алеся Беляцкого, его заместителя Валентина Стефановича и юриста Владимира Лабковича. Приговор им будет озвучен 3 марта в 12.00: напомним, гособвинение запросило подсудимым от 9 до 12 лет лишения свободы. На заседании в понедельник политзаключенные правозащитники выступили с последним словом. Все они говорили по-белорусски. Их речи опубликовала «Весна».

На заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Алесь Беляцкий на заседании по делу «Весны» 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by

Алесь Беляцкий: «У нашай гісторыі такое было толькі ў царскія і сталінскія змрочныя гады»

Лауреат Нобелевской премии мира, руководитель «Весны» Алесь Беляцкий выступил первым.

— Крымінальная справа супраць нас — праваабаронцаў «Вясны» — палітычна матываваная. Уся гэтая эпапея на 284 тамы, сотні вобшукаў і допытаў па ўсёй краіне не мае нічога агульнага з папярэднім следствам, плюс палітычны падтэкст. А за следствам не было і справядлівага судовага разбіральніцтва.

Паўтары гады цягнулася расследаванне гэтак званай крымінальнай справы. З чатырох адвакатаў, якія на розных этапах абаранялі мяне, адзін з іх — Віталь Брагінец, які апынуўся ў турме і быў зняволены на восем гадоў, яшчэ двое былі пазбаўленыя ліцэнзіі цягам апошніх месяцаў, і толькі адна дайшла да фініша. Такі беспрэцэндэнтны ціск на адвакатаў паказвае, у якіх цяжкіх і небяспечных умовах ім прыходзіцца абараняць сваіх кліентаў.

Відавочна [было], калі мы азнаёміліся з некаторымі тамамі так званай крымінальнай справы, [што] следства выконвала пастаўленую перад ім задачу: зняволіць праваабаронцаў «Вясны» любым коштам, знішчыць «Вясну» і спыніць нашую працу. Так можна патлумачыць нечаканую змену абвінавачвання з «нявыплаты падаткаў» (яно існавала 13 месяцаў са дня нашага затрымання) на «кантрабанду арганізаванай злачыннай групіроўкай», якую зрабілі з «Вясны». Відавочна, што ўлады парушаюць узятыя на сябе міжнародныя абавязкі ў галіне абароны праваабаронцаў у межах аб’яднаных пагадненняў ААН і АБСЕ.

Асобна трэба адзначыць моцна негатыўную суб’ектыўную ацэнку праваабаронцаў «Вясны» падчас папярэдняга расследавання з боку дзяржаўных СМІ: розных тэлеканалаў і газеты «Беларусь сёння», заснавальнікамі якой з’яўляецца адміністрацыя прэзідэнта. Так, ужо ў верасні мінулага году ў тэкстах сцвярджалася, што праваабаронцы распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы, а таксама фінансавалі пратэсты.

Асобна выбрас у два кашы розных плётак, хлусні, маны быў зроблены за апошні тыдзень, і ўчора [12 лютага] гэта ўсё актыўна дэманстравалася і паказвалася па дзяржаўных тэлеканалах, дзе нас абвінавачвалі ў розных грахах, да якіх не дадумвалася нават следства і пракуратура. Мне тут бачыцца парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, прамы ціск на суд, бо нас яшчэ не асудзілі, але дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўжо называюць нас злачынцамі.

Надзвычайна склалася сітуацыя з мовай у судзе: абвінавачванне і суд катэгарычна адмовіліся размаўляць па-беларуску, нягледзячы на тое, што я, як абвінавачаны, з’яўляюся беларускамоўным у жыцці чалавекам. Я размаўляю, пішу, думаю на беларускай мове. Нагадваю, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай мовай, і вы, як дзяржаўныя чыноўнікі, павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы, у тым ліку і беларускую, а не пыкаць і бэкаць.

Таму вы абавязаны размаўляць з беларускамоўнымі грамадзянамі па-беларуску. Напрыклад так, як гэта прадугледжвае Закон «Аб зваротах грамадзян»: калі ты пішаш на беларускай, то любое чыноўніцкае ведамства адказвае табе на беларускай мове. Гэтым самым мяне паставілі ў няроўнае становішча з бокам абвінавачвання. Мне не далі магчымасці грунтоўна і падрабязна патлумачыць сваю пазіцыю, аспрэчваць несправядлівае бязглуздае абвінавачванне.

Абвінавачванне і суд практычна адмовіліся ад пытанняў, якія іх цікавілі падчас працэсу і майго допыту. Складаецца ўражанне, што ні пракуратуру, ні суд увогуле не цікавіць праўда, для іх усё было зразумела з самага пачатку яшчэ да суда. Нагадваю, што ні пракуратура, ні суд так і не далі мне магчымасці азнаёміцца з усімі 284 тамамі так званай крымінальнай справы.

Пра палітычную падаплёку гэтай крымінальнай справы супраць праваабаронцаў «Вясны» сведчыць і агульная сітуацыя ў краіне, прасякнутая масавымі рэпрэсіямі і татальнымі парушэннямі правоў чалавека, якія абрынуліся на грамадства падчас і пасля выбарчай кампаніі ў 2020 годзе. Замест таго, каб пачуць голас народу, у Беларусь прыйшла наймацнейшая рэакцыя. Відавочна, палітычным рашэннем уладаў было разграміць і знішчыць грамадзянскую супольнасць Беларусі. Пад катком рэпрэсій апынуліся незалежныя журналісты і блогеры, самастойныя аналітыкі і палітолагі, прафсаюзныя актывісты з незалежных прафсаюзаў, лідары і актывісты палітычных партый і рухаў, актывісты выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, як і самі кандыдаты ў прэзідэнты, дзеячы беларускай культуры, пісьменнікі, музыкі, мастакі, выкладчыкі і студэнты, спартсмены, шараговыя ўдзельнікі мірных пратэстаў ды і проста выпадковыя людзі.

Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Владимир Лабкович на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Алесь Беляцкий, Валентин Стефанович, Владимир Лабкович на заседании по делу «Весны» 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by

У краіне сёння паўтары тысячы палітычных зняволеных. Сотні за апошнія два з паловай гады ўжо прайшлі праз турмы і пасля пакарання выйшлі на волю. Дзясяткі тысяч мірных актывістаў былі арыштаваныя і асуджаныя за гэты час па адміністрацыйных справах. Нічога дзіўнага, што ў гэты час, калі ў Беларусі паляцелі ў тартарары правы чалавека, і праваабаронцы таксама апынуліся ў турме. Гэта кіраўніца Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка і іншыя валанцёры, якія дапамагалі ахвярам масавых рэпрэсій.

Рэпрэсіі ў краіне працягваюцца і сёння. Пра гэта сведчаць усё новыя і новыя палітычныя зняволеныя, якія з’яўляюцца ў СІЗА. Так, нядаўна была арыштаваная праваабаронца Наста Лойка. Чарадою ідуць судовыя працэсы па палітычна матываваных крымінальных справах. Неверагодны, неўяўляльны і нябачны дагэтуль узровень рэпрэсій, усемагчымага ціску на грамадства з боку ўладаў!

У нашай гісторыі такое было толькі ў царскія і сталінскія змрочныя гады аж да смерці Сталіна ў 1953 годзе. Напачатку 80-х гадоў, калі ў СССР быў пік змагання з дысідэнтамі, праваабаронцамі, актывістамі нацыянальных і рэлігійных рухаў, палітзняволеных было каля трох тысячаў на ўсю агромністую савецкую імперыю, у якой жыло 250 мільёнаў чалавек. А зараз на адну Беларусь — паўтары тысячы палітзняволеных.

Я перакананы, што курс, узяты ўладамі на татальны кантроль грамадства і жорсткае падаўленне іншадумства, поўную адмову ад плюралізму думак, пераўладкаванне дзяржаўнага ладу па ўзору таталітарнага грамадства а-ля «Савецкі саюз 70-х гадоў», зусім бесперспектыўны. Свет ідзе наперад — у постіндустрыяльную эпоху. Ужо вырасла новае пакаленне, і мільёны беларусаў, якія маюць інакшыя ад яшчэ той савецкай эпохі цывілізацыйныя каштоўнасці. Яны не хочуць жыць у савецкай казарме. Для іх мала скібкі хлеба, палітай вадой і пасыпанай цукрам, ці сала, пасмажанага на ражончыку. Яны хочуць і патрабуюць, каб іх голас быў пачуты, улічаным і палічаным. Яны хочуць жыць у эканамічна развітай дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

Падзеі 2020 году, масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў, супраць парушэнняў правоў чалавека выразна паказалі гэта лепей за любую сацыялогію. Багата для каго гэтыя падзеі былі нечаканасцю, а для ўладаў — непрыемным сюрпрызам.

Трэба прызнаць, што грамадства і людзі ў краіне моцна падзеленыя біялагічна, каштоўнасна, ментальна, але тым, хто жыве ў грамадстве, відаць, што гэты падзел ідзе па ўзросце, па месцы пражывання, па ўзроўню адукацыі. Хаця нічога ўнікальнага ў гэтым няма. Па ўсім свеце грамадствы неаднародныя. Яны складаюцца з розных людзей розных поглядаў, іхныя інтарэсы прадстаўляюць палітычныя партыі, а сапраўды справядлівыя выбары даюць магчымасць адносіцца з больш-менш пэўным даверам да ўлады. Падзел беларускага грамадства не фатальны. З ім і грамадства, і дзяржава могуць жыць, але яго існаванне трэба ясна ўсведамляць, а не заплюшчваць вочы і не будаваць сабе ўтульны свет, так, як камусьці хацелася б. Мільёны беларусаў думаюць і разважаюць, урэшце жывуць, вось так, а мільёны — па-іншаму.

І не так важна, каго сёння больш. І адных, і другіх мільёны. Важна зразумець, што такі ўнутраны падзел грамадства надоўга. І з гэтым падзелам нам усім — усяму беларускаму грамадству ў незалежнасці ад нашых поглядаў і перакананняў — прыйдзецца яшчэ доўга жыць. У гэтай сітуацыі курс на канфрантацыю, калі адная частка — сілавыя структуры, спецслужбы, пракуратура, следчы апарат, суды — цісне і душыць другую, небяспечны і бесперспектыўны. Ён вядзе ў нікуды.

Гісторыя краінаў Лацінскай Амерыкі XX стагоддзя — Чылі, Аргенціна, Гаіці і іншых краін — гэтаму пацверджанне. Хунты Бананавай рэспублікі, дыктатуры не маюць перспектывы для доўгага жыцця і развіцця. Вынікі такой палітыкі нецярпімасці, канфрантацыі і поўнай адмовы ад палітычнага плюралізму — гэта няспынны грамадска-палітычны, сацыяльны, эканамічны крызісы, масавая міграцыя. Усё гэта туга завязана паміж сабой.

Сітуацыя поўнамаштабнага крызісу ў дзяржаве моцна небяспечная для суверэнітэту Беларусі. Перад намі агромністыя геапалітычныя выклікі — краіна зайшла ў тупік. Як казалі нашыя продкі: «Той самы нерат, з якога ні ў зад, ні ўперад». Адзіным магчымым выйсцем з усебаковага крызісу, у якой апынулася Беларусь, бачыцца пастаянны доўгатэрміновы пошук кансэнсусу, раўнавагі ў грамадстве з улікам інтарэсаў розных слаёў грамадства. Дзеля захавання Беларусі як дзяржавы, дзеля будучыні нашага народу, нам усім, а найперш — уладам, трэба праявіць мудрасць і дальнабачнасць. Я згадваю наш заклік, Праваабарончага цэнтра «Вясны», перад выбарамі 2020 году, які быў апублікаваны на нашым сайце і ў іншых сродках масавай інфармацыі. У ім мы заклікалі ўлады не ўжываць гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ужылі — і чым гэта скончылася?

Трэба пачаць шырокі грамадскі дыялог, накіраваны на нацыянальнае прымірэнне, як бы гэта цяжка не здавалася бы камусьці пайсці на гэта. Перадумовай такога дыялогу мусіць быць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, правядзенне шырокамаштабнай амністыі, спыненне рэпрэсій, бо няма сэнсу ў амністыі, калі адной рукой людзей вызваляюць, а другой працягваюць саджаць. У такім дыялогу павінны ўзяць удзел як прадстаўнікі ўладаў, так і прадстаўнікі шырокай грамадскасці, палітычных партый і рухаў, тыя, хто зараз знаходзіцца ў турмах, і тыя, хто ратуецца ад рэпрэсій і вымушаны быў з’ехаць за мяжу. Гэта рэальная прапанова, абы было жаданне і палітычная воля.

Грамадска-палітычны крызіс у Беларусі не ўнікальны. Вось проста зараз выхадам з падобных крызісаў займаюцца іншыя краіны ў розных кутках свету. Улады і грамадскасць у Казахстане, у Венесуэле і нават у Іране. Трэба ясна ўсвядоміць, што лепей цяжкія перамовы і паступовы выхад з крызісу, чым бязлітаснае супрацьстаянне, якое можа прывесці да вельмі сур’ёзных наступстваў: да беднасці і жабрацтва, да гвалту і несправядлівасці, якія спустошаць Беларусь. Калі мы думаем пра Беларусь, як пра нашу супольную для ўсіх беларускіх грамадзянаў Радзіму, у якой нягледзячы на розныя палітычныя погляды і геапалітычныя прыхільнасці, ёсць месца ўсім.

Калі мы не хочам пагрузіць краіну ў галечу, калі мы не хочам дапусціць масавы вымушаны выезд беларусаў у свет па лепшую долю, калі мы хочам атрымаць шанец на эканамічнае, сацыяльнае, грамадска-палітычнае, экалагічнае развіццё нашага народу, мы павінны распачаць гэты грамадскі дыялог. Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну! Я спадзяюся, мяне пачуюць.

Валентин Стефанович: «Дзейнасць „Вясны“ гэта ніякім чынам не спыніць. Мы пражылі не дарма жыццё — мы падрыхтавалі сабе замену»

После Беляцкого выступил его заместитель и вице-президент Международной организации по правам человека Валентин Стефанович.

Валентин Стефанович на заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
Валентин Стефанович на заседании по делу «Весны» 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by

— У чацвер я палову дня слухаў пракурора і не пачуў аніякіх доказаў. Толькі агульныя доказы і фантазіі следства, якія мы атрымалі з боку абвінаваўцы. Паўтаруся, ніводнага ўстаноўленага факта здзяйснення злачынства мной і маімі калегамі. Я не буду паўтараць аргументы адвакатаў-абаронцаў, толькі падкрэслю, што ад самага моманту свайго затрымання я займаў прынцыповую і паслядоўную пазіцыю па непрызнанні віны. Нагадаю, што справа была ўзбуджана па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). І фактычна больш за год я абвінавачваўся менавіта па гэтым артыкуле. Яшчэ ў снежні 2021 года ў МНС Партызанскага раёна Мінска ў дачыненні да мяне была распачата праверка, якая была спыненая дзесьці ў траўні 2022 года, і па выніках якой не было не тое што падставаў для крымінальнай адказнасці, а нават для адміністрацыйнай. За 13 гадоў не было ўстаноўлена перавышэнне выдаткаў над даходамі. А я нагадаю, што ў 2008 годзе праводзілася падатковая праверка, якая таксама не ўстанавіла ніякіх парушэнняў заканадаўства і перавышэння даходаў. То бок фактычна з 2008 года да 2022-га я пастаянна правяраюся падатковымі інспекцыямі, якія не выяўляюць ніякіх парушэнняў.

У рэшце рэшт крымінальная справа праз больш чым год утрымання мяне пад вартай па арт. 243 КК была спыненая, і было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 228 (кантрабанда. — Заўв. рэд.) і арт. 342 КК (удзел у пратэстах). Віну па новых прад’яўленых абвінавачваннях я таксама не прызнаў. Пасля азнаямлення з матэрыяламі справы падчас папярэдняга следства мной было напісана хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу ў дачыненні да мяне і неадкладнага вызвалення мяне з-пад варты. Вядома, мне было адмоўлена ў задавальненні майго хайдайніцтва. У сваім адказе следчы Каляга ўказаў, што, на яго думку, я аказваю садзейнічанне ў здзяйсненні злачынства па агульным складзе інкрымінаванага абвінавачвання. То бок фактычна, на думку следства, я з’яўляўся саўдзельнікам у форме пасобніка. Але паколькі нам інкрымінуецца «арганізаваная група» — гэта значыць, што ўсе саўдзельнікі з’яўляюцца савыканаўцамі незалежна ад іх ролі. Але паўтаруся, што ніякіх доказаў наяўнай арганізаванай групы няма.

Што тычыцца ч. 2 арт. 342 КК, то тут абвінавачванне было відавочна перапісана з Дэкларацыі аб праваабаронцах. То бок нам інкрымінуюць ажыццяўленне легітымнай праваабарончай дзейнасці. Але нават па гэтых абвінавачваннях следствам не было прадстаўлена ніякіх доказаў маёй датычнасці да здзяйснення гэтага злачынства.

Што тычыцца самога судовага працэсу, то адзначу, што ён ад самага пачатку праходзіў з парушэннем нашых правоў: абыходжаннем, прыніжаючым чалавечую годнасць, парушэннем прэзумпцыі невінаватасці, парушэннем роўнасці правоў.

Так, абвінавачаныя праваабаронцы былі пазбаўленыя магчымасці допытаў большасці заяўленых сведкаў па справе, у тым ліку так званых «залегендаваных сведкаў» (са схаванымі асобамі і змененымі данымі. — Заўв. рэд.), паказанні якіх пракурор прапануе пакласці ў аснову прысуду.

Улічваючы той факт, што адна з іх з’яўляецца не кімсьці іншым, як няўдалым агентам спецслужб у праваабарончай супольнасці, гэта ўсім вядомы факт, а цяпер спецслужбы «Савецкай Беларусі» — Алена Красоўская (карэспандэнт «СБ». — Заўв. рэд.). Якая ўвесь час прысутнічала ў зале судовага пасяджэння, нягледзячы на тое, што была сведкай, актыўна каментавала яшчэ да пачатку судовага працэсу, падчас судовага працэсу. Выклала фактычна свае паказанні ў адным з выпускаў «Савецкай Беларусі» да пачатку судовага працэсу. Натуральна, што я лічу, што такія паказанні не з’яўляюцца дапушчальнымі і не могуць легчы ў аснову прысуду. Ды і па сутнасці паказаннямі гэта не назавеш, гэта так, зборнік нейкіх плётак, чутак, як кажуць у народзе: «Як адна баба сказала».

Ну і асобна хацелася б адзначыць асвятленне працэсу ў СМІ да вынясення прысуду. Кім нас толькі там ні называлі: і махлярамі, і аферыстамі, і тое, што мы фінансавалі дзяржаўны пераварот, і тое, што мы фінансавалі масавыя беспарадкі, і яшчэ шмат-шмат чаго.

Прэзумпцыя невінаватасці — гэта канстытуцыйная гарантыя, яна належыць усім абвінавачаным, няважна па якіх артыкулах. Вяртаючыся да таго, што выказваў падчас прамовы пракурор: ўсе роўныя перад законам. Мы таксама роўныя перад законам і маем такія ж правы, як і ўсе астатнія грамадзяне, у тым ліку на прэзумпцыю невінаватасці.

Я, канешне, не маю ніякіх ілюзій адносна гэтага прысуду, і спадзявацца на справядлівае судовае разбіральніцтва ва ўмовах, калі ўся краіна вяртаецца фактычна да нашага «светлага» мінулага — да камуністычнага таталітарызму, [не выпадае]. Тут, канечне, не ўзгадваю, наколькі ў такіх сітуацыях судовая сістэма не з’яўляецца незалежнай, а пасля жніўня 2020 года знаходзіцца проста ў дэградаваным становішчы. Гэтак званыя наглядныя органы законнасці цяпер жывуць па прынцыпе «иногда не до законов».

Нагадаю, што свабода ад катаванняў з’яўляецца адным з двух неабмежаваных правоў чалавека. То бок яны [абмежаванні] недапушчальныя ні пры ніякіх абставінах: ні пры вайсковых становішчах, ні пры вайне, ні пры іншых нейкіх катаклізмах. І, канечне, каб абараняць людзей ад катаванняў і сваволляў, трэба мець прафесійную годнасць і смеласць. Але тым не менш я бачыў у СІЗА людзей, якія засталіся верныя сваёй прысязе і прафесійнаму ўзроўню: такія як памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска капітан юстыцыі Яўген Бабак, з якім сядзеў у ІЧУ, а потым больш чым паўгода ў адной камеры СІЗА, і іншыя прадстаўнікі пракуратуры і Следчага камітэту.

А тым часам катаванні працягваюцца. Людзі, якія трапляюць у СІЗА, распавядаюць пра тое, што ў нас адбываецца ў ІЧУ на Акрэсціна, як у людзей выбіваюць паролі, як іх б’юць электрашокерамі, запіхваюць у двухмесныя камеры па 30 чалавек, і людзі вымушаны спаць на падлозе без матрацаў, без цёплых рэчаў — усё гэта працягваецца. І бараніць гэтых людзей няма каму.

Крызіс унутры краіны, які пачаўся ў жніўні 2020 года, працягваецца. Але паўнавартаснага дыялогу, як мы бачым, няма і не прадбачыцца. Усё гэта нагадвае, як я ўжо казаў, наша таталітарнае мінулае — са з’езда КПСС, які не абіраюць прамым галасаваннем… Карацей кажучы, як казаў адзін герой фільма «Покровские ворота»: «Живи и радуйся и делай, что тебе говорят».

Што тычыцца «Вясны», то пагрозы ў наш адрас былі заўсёды, і, прычым, чамусьці гэта супадала з электаральнымі кампаніямі. Так было і ў 2001 годзе, 2006-м, 2010-м і ў 2020 годзе. «Вясна» была ліквідавана праз два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. У 2006-м была сітуацыя, падобная на гэту, калі анансавалі па тэлебачанні тых, хто дзейнічае без рэгістрацыі, як ворагаў Рэспублікі Беларусь. Потым праходзіў час, змяняліся палітычныя ўказанні, і ўжо ў 2009-м я ўдзельнічаў у дэлегацыі праваабаронцаў, якая сустракалася з тагачаснай першай намесніцай главы адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч.

Ніхто за гэты перыяд да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі не быў прыцягнуты. А чаму? Таму што нашыя праваахоўныя органы кусаюць толькі па загадзе. Няма загаду — ніхто не кусае.

Я яшчэ раз заяўляю, што мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю — легітымнай і мірнай. Гэты пераслед з’яўляецца выключна палітычна матываваным.

Але дзейнасць «Вясны» гэта ніякім чынам не спыніць. Мы пражылі не дарма жыццё — мы падрыхтавалі сабе замену. Прыйшлі новыя пакаленні беларускіх праваабаронцаў, якія нашую дзейнасць працягваюць, і яна працягваецца. Ну, а хаду натуральнага жыцця спыніць немагчыма: пасля зімы наступае Вясна, і Вясна прыйдзе незваротна.

Уладзь Лабковіч: «Запрошаны для мяне тэрмін — непераадольны»

Последнее слово юриста «Весны», координатора кампании «Правозащитники за свободные выборы» Владимира Лабковича было кратким.

На заседании по делу "Весны" 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by
На заседании по делу «Весны» 5 января 2023 года в суде Ленинского района Минска. Фото: sb.by

— Я не займу шмат часу, бо я даволі шмат выказваўся па гэтай справе падчас папярэдняга следства, так і на працягу ўсяго суда. Я ўспрымаю той тэрмін, які быў запрошаны дзяржаўным абвінаваўцам асабіста да мяне, як непераадольны. І на дадзены момант усе мае думкі цяпер з маёй сям’ёй: з маёй маці, дзецьмі, якіх завуць Адэля, Адам і Ян, з маёй жонкай Нінай, якая прайшла праз вялікія выпрабаванні за ўвесь гэты час. І да выступаў маіх абаронцаў мне няма чаго дадаць па гэтай справе, і іх пазіцыю я падтрымліваю. Дзякуй.

Напомним, процесс над весновцами начался 5 января в суде Ленинского района Минска. Беляцкого, Стефановича и Лабковича обвиняют в контрабанде, организации и подготовке действий, грубо нарушающих общественный порядок. Они не признали вину ни по одной из статей УК, которые им вменяются.

9 февраля прокурор Александр Король запросил наказание для подсудимых: для Алеся Беляцкого лишение свободы сроком 12 лет, для Владимира Лабковича — 9 лет, для Валентина Стефановича — 11 лет. Для четвертого фигуранта, правозащитника «Весны» Дмитрия Соловьева, который в настоящее время находится за границей (его судят заочно), обвинение потребовало 10 лет лишения свободы.