Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  4. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  8. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  9. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  10. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Брэсцкі абласны суд 17 студзеня ў 10.01 пачаў разглядаць крымінальную справу палітзняволенай Дар'і Лосік — жонкі асуджанага да 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага» Ігара Лосіка.

Дарье Лосик. 2022 год. Кадр: Радыё Свабода / YouTube
Дар'я Лосік. 2022 год. Кадр: Радыё Свабода / YouTube

Дар’ю судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — ч.1 арт. 361−4 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў абмежавання волі альбо ад двух да шасці гадоў калоніі.

На першым судовым паседжанні адбыўся допыт абвінавачанай, падчас якога яна прызнала віну ў поўным аб’ёме, былі вывучаныя доказы, піша БЕЛТА. Пасля гэтага суд перайшоў да спрэчак бакоў.

— З улікам характару ўчыненага злачынства, высокай ступені грамадскай небяспекі экстрэмісцкай дзейнасці, садзейнічанне якой ажыццяўляла абвінавачаная, мяркую, што мэты крымінальнай адказнасці ў дачыненні да абвінавачанай, яе выпраўлення і перадухілення здзяйснення новых злачынстваў як з яе боку, так і з боку іншых асоб, будуць дасягнутыя толькі пры прызначэнні абвінавачанай Лосік пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Пры гэтым лічу, што тэрмін пакарання варта абраць мінімальны, прадугледжаны санкцыяй дадзенага артыкула, — адзначыла дзяржабвінаваўца, папрасіўшы для абвінавачанай пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пракурор таксама палічыла мэтазгодным пакінуць ранейшай меру стрымання Лосік у выглядзе заключэння пад вартай.

У сваю чаргу адвакат абвінавачанай аднзачыла чыстасардэчнае раскаянне сваёй падабароннай, адсутнасць намеру і ўсялякае садзейнічанне следству. На яе думку, пры адсутнасці абцяжарвальных абставін здзяйснення злачынства і масе змякчальных справядлівым будзе прызначыць Дар'і Лосік пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Пра гэта ж у сваім апошнім слове прасіла і сама абвінавачаная.

Прысуд па справе будзе абвешчаны 19 студзеня.

Як раней паведамляла Генпракуратура, падставай для крымінальнага пераследу Дар'і Лосік стала інтэрв'ю, якое яна дала тэлеканалу «Белсат», прызнанага беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Паводле версіі пракуратуры, у гутарцы з журналістам Дар’я «пазіцыянавала сябе як жонка палітвязня» Ігара Лосіка і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесенае ажыццяўленне крымінальнага пераследу і адпраўленне правасуддзя».

«Пры гэтым паведаміла, што яе муж не здзяйсняў дзеянняў, якія караюцца крымінальна, і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных браць з яе прыклад», — паведамлялася ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.

Нагадаем, мужа Дар'і, баранавіцкага блогера Ігара Лосіка, у снежні 2021-га асудзілі па «справе Ціханоўскага» на 15 гадоў пазбаўлення волі. Паводле версіі ўладаў, ён удзельнічаў у арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці. 18 кастрычніка 2022-га ў межах новай крымінальнай справы затрымалі і Дар’ю. З таго моманту яна знаходзілася пад вартай.