Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Российский олигарх рассказал, что Лукашенко национализировал его активы на 500 млн долларов
  2. «Спорные территории», «пророссийское государственное образование» и «новые регионы РФ». Как Россия хочет поделить Украину
  3. Эксперты привели доказательства того, что война в Украине не зашла в тупик, и рассказали, для чего армии РФ Днепропетровская область
  4. В Вильнюсе во двор дома упал и загорелся грузовой самолет DHL — начался пожар, есть жертвы
  5. «Огромная стена воды поднялась из-за горизонта». 20 лет назад случилось самое страшное цунами в истории — погибла почти четверть миллиона
  6. «Посмотрим, к чему все это приведет». Беларуса заставляют подписаться за Лукашенко, а он отказывается, несмотря на угрозы
  7. В Минске огласили приговор основателю медцентра «Новое зрение» Олегу Ковригину. Его судили заочно
  8. В торговле Беларуси с Польшей нашелся аномальный рост по некоторым позициям — словно «хапун» перед закрывающимся железным занавесом
  9. С 1 декабря введут новшества по оплате жилищно-коммунальных услуг. Рассказываем подробности
  10. Растет не только доллар: каких курсов ждать до конца ноября. Прогноз по валютам
  11. В 2025 году появится еще одно новшество по пенсиям
  12. По «тунеядству» вводят очередное изменение


Венчурная кампанія з беларускімі каранямі Geek Ventures абвясціла аб тым, што сабрала інвестфонд на 23M для фінансавання стартапаў з фаўндарамі, якія пераехалі ў ЗША. Выданне devby.io пагутарыла з заснавальнікам і кіраўнічым партнёрам Geek Ventures Ігарам Маханьком пра тое, нашто запускаць інвестфонд у крызіс, каму дастануцца грошы і калі ўжо ІТ-галіне стане лягчэй.

Заснавальнік і кіраўнічы партнёр Geek Ventures Ігар Маханёк. Фота: devby.io
Заснавальнік і кіраўнічы партнёр Geek Ventures Ігар Маханёк. Фота: devby.io

Чаму імігранты

— Ігар, збор сродкаў у інвестфонд пачаўся яшчэ ў кастрычніку 2021 года, з яго ўжо прафінансавана 35 стартапаў. Чаму пра запуск абвешчана толькі цяпер?

— Бо да нядаўняга часу яшчэ ішоў збор сродкаў. Паводле амерыканскіх правілаў, мы не можам раскрываць дэталі датуль, пакуль фонд канчаткова не сфармаваны. Цяпер збор закрыты, і мы можам казаць пра гэта публічна.

Нягледзячы на тое, што 35 каманд ужо прафінансаваныя, выдаткаваная толькі невялікая частка фонду — большая будзе ўкладзеная найбліжэйшай парай гадоў.

— Фокус на стартапы з фаўндарамі-імігрантамі зроблены хутчэй на казанне сэрца ці з бізнэс-меркаванняў?

— Вядома, тут ёсць велізарны бізнэс-складнік. Чаму мы інвестуем у імігрантаў? Я прыехаў у ЗША больш за 10 гадоў таму і выявіў, што тут ёсць выдатная ніша: шмат выдатных прыезджых фаўндараў, у якіх ёсць матывацыя і ўменне добра працаваць, адаптавацца да культуры, наймаць супрацоўнікаў па-за межамі ЗША (а значыць, танней), праходзіць праз крызісы.

Даказана, што ў мігрантаў выдатныя шанцы на перамогу: больш за палову амерыканскіх аднарогаў заснаваныя перасяленцамі. У той жа час імігранты знаходзяцца ў слабейшай пазіцыі ў частцы прыцягнення грошай. У іх няма такога асяроддзя, як у тых, хто нарадзіўся ў ЗША, якое дапаможа ім выйсці на венчурных інвестараў і падняць раўнд. Я бачу, што наш досвед развіцця нэтварку тут вельмі запатрабаваны.

Гэта ідэальны выпадак win-win: фаўндары-імігранты, якія будуюць выдатныя бізнэсы, шукаюць спосаб выйсці на амерыканскіх інвестараў. А мы можам ім дапамагчы.

PandaDoc — яркі прыклад. Я інвеставаў у іх, калі яны ўжо выходзілі на амерыканскі рынак і заснавальнікі пераязджалі ў ЗША.

Крытэры адбору

— Акрамя імігранцкага якія яшчэ крытэры адбору?

— Мы інвестуем у тэхналагічныя кампаніі на ранніх стадыях, ад ідэі да 1,5M выручкі на год. Толькі ў тыя кампаніі, у якіх высокі шанец стаць аднарогамі. Яны мусяць працаваць на вялікіх рынках — аб’ёмам 10B на год і больш. Перш за ўсё на рынку ЗША: калі кампанія не факусуецца на амерыканскіх кліентах, мы не можам у яе ўкладваць.

Мы не інвестуем у кампаніі, разлічаныя на хуткі экзіт, і тыя, што цэляць у продаж вялікім кампаніям накшталт Google.

Таксама мы глядзім на каманду: нам важна, чаго гэтыя людзі дамагліся раней. І яшчэ нам важны market fit: ці робяць людзі стартап у той сферы, у якой яны добра разбіраюцца.

Наконт дамена абмежаванняў няма. Але ў праекце абавязковыя софтвер і маштабаванасць.

Мы лічым за лепшае інвеставаць на ранняй стадыі: ідэальны выпадак, калі ў кампаніі выручка каля 100K на год. Але дапускаем і да 1,5М на год.

Звычайна мы заходзім з чэкам ад 50 да 200K. Прычым не ў адзіночку, а ў рамках раўнда. Калі мы ўкладваем 100K, то чакаем, што кампанія падымае 500K і мы толькі адныя з інвестараў. Калі кампанія перформіць добра, у наступных раўндах можам дадаваць да 1 мільёна долараў.

— Ці ёсць у вас арыентацыя на пэўныя рэгіёны паходжання стартапаў?

— Мы першапачаткова наладжаныя на тое, што можам працаваць з фаўндарамі з любым культурным кодам. Асабліва добра атрымліваецца з фаўндарамі з Усходняй Еўропы — Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і г. д. Там добры патэнцыял, гэта даказана такімі камандамі, як PandaDoc, People.ai, Grammarly і інш. Шкада, што недастаткова інвестараў, якія на такіх стадыях разглядаюць такія каманды насур’ёз.

Нашая задача — знайсці гэтых фаўндараў, распазнаць іх раней за іншых амерыканскіх інвестараў і дапамагчы ім дарасці да вялікіх раўндаў. У нас гэта выдатна атрымліваецца з некалькімі першымі кампаніямі, якія мы ўжо праінвеставалі.

Прэферэнцыі беларусам

— Колькі з 35 праінвеставаных Geek Ventures каманд родам з Беларусі?

— Чатыры:

  • Filmustage — AI-рашэнне для прадзюсавання фільмаў і серыялаў;
  • Yope — мабільная праграма для камунікацыі;
  • Narrative.bi — AI-рашэнне для аналітыкі вэб-сайтаў;
  • Qibus — дзіптэх-рашэнне, якое дазваляе любой машынай кіраваць з офіса.

За апошні год да нас прыйшлі 20−30 кампаній з беларускімі заснавальнікамі, але, натуральна, мы не можам інвеставаць ва ўсе — толькі ў самыя шматабяцальныя.

— Ці моцна беларускі пашпарт перашкаджае прыцягваць інвестыцыі ў ЗША? І ці ёсць адрозненні ад расійскага пашпарта?

— Хутчэй, не перашкаджае. Расійскі пашпарт, магчыма, перашкаджае, але нязначна, ужо значна менш, ніж у 2022 годзе. У ЗША глядзяць перш за ўсё не на пашпарт, а на месца жыхарства. Што дакладна перашкаджае, дык гэта працаўнікі ў Беларусі або ў Расіі. Геапалітычныя рызыкі ЗША звязваюць не з грамадзянствам, а з тым, куды кампаніі будуць пераводзіць грошы.

— Якія беларускія каманды цяпер на чарзе па інвестыцыі?

— У нас няма асобнай чаргі для стартапаў з Беларусі — каманды прыходзяць адусюль і канкурыруюць на роўных.

Але магу сказаць, што ўсім фаўндарам, якія пішуць мне на беларускай мове, я надаю асаблівую ўвагу.

Мы можам дапамагчы беларускім фаўндарам, якіх мы праінвеставалі, пазнаёміцца з іншымі інвестарамі ў ЗША. Але для гэтага стартап мае нас уразіць.

— Якая роля Мікада і Барысюка?

— Яны абодва далі грошай, і гэта добры сігнал: людзі, якіх я калісьці праінвеставаў, цяпер укладваюць у мой фонд.

А акрамя таго, яны дасылаюць знаёмыя стартапы, якія мы разглядаем.

— Хто яшчэ з беларусаў праінвеставаў фонд?

— Юра Мазанік (заснавальнік Belka Games), Ілля Лясун (заснавальнік Vochi), Віталь Лапцёнак (генеральны партнёр Flyer One Ventures). І ёсць яшчэ некалькі беларусаў — непублічных — якія таксама паўдзельнічалі ў фондзе. Усе яны імігранты. Некаторыя ніколі не стваралі кампаніі: яны зарабілі, быўшы, напрыклад, інжынерамі. А цяпер хочуць падтрымаць кам’юніці фаўндараў і зарабіць на інвестыцыях.

Калі ўжо канец крызісу

— Крызіс не перашкодзіў вам сабраць грошы. Ці значыць гэта, што венчур ажывае?

— Мы ж не ўчора паднялі гэтыя рэсурсы, мы прыцягвалі іх на працягу 2022 года. І не, гэта не прыкмета таго, што крызіс скончыўся, — гэта значыць, што ў нас атрымалася сабраць грошы ў самы цяжкі час. Бо ў нас добрыя фаўндары, бо поспех PandaDoc дазволіў людзям паверыць у мяне як інвестара. У многіх не атрымалася. Калі б крызісу не было, я б сабраў больш і хутчэй. Але тут атрымалася наадварот: збіраць было складана, затое інвеставаць лёгка.

Выдатныя стартапы — акуратныя, сур’ёзныя, эканомныя — гатовыя браць грошы пры нізкіх ацэнках. Пры гэтым у інвестара добры выбар.

Вялікай памылкай было ўкладаць у 2021 годзе, калі венчур быў вельмі актыўным. Стартапам цяпер знаходзіць грошы складаней, гэта трэба рабіць, каб жыць і развівацца.

І так, венчур цяпер паволі ажывае. За апошнія пару кварталаў збанкрутавала шмат кампаній, але ўжо відаць святло ў канцы тунэля. У гэтым годзе даволі шмат высокіх сід-раўндаў і ў цэлым атрымліваецца падняць больш грошай, ніж у 2022-м.

— У справаздачах бігтэху таксама намеціўся пазітыў — ці сведчыць гэта, што канец крызісу блізка?

— Я бачыў шмат высноў, што інфляцыя не змяншаецца і магчымая новая рэцэсія. Не ведаю, ці будзе хуткі канец крызісу, ці ўсё будзе толькі ўскладняцца. Але я бачу, што бігтэх і іншыя кампаніі за апошнія паўтара года навучыліся працаваць па-новаму.

Летась былі прынятыя складаныя рашэнні — скарачэнне штатаў, рэарганізацыя, і гэта дало пазітыўны вынік: зменшылася колькасць непрадукцыйных каманд, палепшылася эфектыўнасць. У стартапаў такая ж сітуацыя. Калі ў глабальнай эканоміцы не будзе катастроф, то сітуацыя будзе паляпшацца.

Чытайце таксама на devby.io:

Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр

У главного агростартапа белорусов — спин-офф. Делают полевую камеру с AI

Криптовалюта и токенизированные активы. Инвестиции и трейдинг в Беларуси