Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Российский олигарх рассказал, что Лукашенко национализировал его активы на 500 млн долларов
  2. «Спорные территории», «пророссийское государственное образование» и «новые регионы РФ». Как Россия хочет поделить Украину
  3. Эксперты привели доказательства того, что война в Украине не зашла в тупик, и рассказали, для чего армии РФ Днепропетровская область
  4. В Вильнюсе во двор дома упал и загорелся грузовой самолет DHL — начался пожар, есть жертвы
  5. «Огромная стена воды поднялась из-за горизонта». 20 лет назад случилось самое страшное цунами в истории — погибла почти четверть миллиона
  6. «Посмотрим, к чему все это приведет». Беларуса заставляют подписаться за Лукашенко, а он отказывается, несмотря на угрозы
  7. В Минске огласили приговор основателю медцентра «Новое зрение» Олегу Ковригину. Его судили заочно
  8. В торговле Беларуси с Польшей нашелся аномальный рост по некоторым позициям — словно «хапун» перед закрывающимся железным занавесом
  9. С 1 декабря введут новшества по оплате жилищно-коммунальных услуг. Рассказываем подробности
  10. Растет не только доллар: каких курсов ждать до конца ноября. Прогноз по валютам
  11. В 2025 году появится еще одно новшество по пенсиям
  12. По «тунеядству» вводят очередное изменение


У сувязі з удзелам беларускай дзяржавы ў расейскай вайне супраць Украіны, беларускую эканоміку чакае няўхільны глыбокі крызіс. Гэты крызіс будзе непадобны да тых, якія беларусы перажылі ў 2009-м, 2011-м, з 2014-га па 2016-ы, а таксама ў 2020-м. Гэтым разам крызіс будзе падобны да краху эканамічнай сістэмы ў выніку распаду СССР на пачатку 1990-х, упэўнены Алесь Аляхновіч, кіраўнік эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай.

  • Алесь Аляхновічкіраўнік эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай

    Эканаміст. Віцэ-старшыня Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў CASE Belarus.

Па-першае, моцнае абясцэньванне беларускага рубля. За час вайны курс долара вырас з 2 рублёў 60 капеек да 3 рублёў 30 капеек. Але па такім курсе вы нідзе не купіце валюту. Рынкавы курс бліжэйшы да 3,5 рублёў. То бок рубель ужо абясцэніўся на траціну. Што будзе далей? Можна сачыць за курсам расейскага рубля. Валюту ў Расеі ўжо немагчыма набыць афіцыйна, бо Цэнтрабанк РФ забараніў продаж валюты насельніцтву. А вось на чорным рынку курс складае прыкладна 200 рублёў за долар, у паўтара разу больш, чым да вайны. Гэта ўсё роўна, што калі б долар каштаваў 6,5 беларускага рубля. Можаце сабе такое ўявіць? Калі нават у Расеі не хапіла валютных рэзерваў, каб стрымаць падзенне рубля, то што ўжо казаць пра Беларусь, дзе рэзервы Нацбанка ў 80 разоў меншыя, чым расейскія.

Па-другое, адчувальны рост цэн амаль на ўсе тавары. Гэта звязана з ростам валютнага курсу, дэфіцытам некаторых імпартных кампанентаў і тавараў у выніку байкоту беларускага рынку замежнымі кампаніямі, ростам глабальных коштаў на энергарэсурсы, а таксама ўключэннем у кошт тавараў розных тыпаў рызыкі, якіх не было да вайны (напрыклад, праблемы з аплатай або дастаўкай тавараў, павышэнне падаткаў і новыя абмежаванні з боку дзяржаўных органаў). Давайце паглядзім на прыкладзе паліва. Нагадаю, што Беларусь плаціць Расеі прыкладна 90% ад рынкавага кошту на нафту. Да вайны літр 95-га бензіну каштаваў прыблізна 80 цэнтаў. Улічваючы рост курсу долара і рост цаны нафты ў свеце, бензін у Беларусі ўжо цяпер павінен каштаваць каля 3 рублёў 30 капеек. Таму бензін у Беларусі будзе яшчэ доўга даражэць. Рост цэн на большасць тавараў прывядзе да збяднення беларусаў, бо заробкі, пенсіі і іншыя выплаты не будуць паспяваць за інфляцыяй.

Па-трэцяе, абмежаванні на валютным рынку. Рэзерваў Нацбанка недастаткова, каб адначасова фінансаваць пагашэнне дзяржаўнага доўгу, падтрымаць курс рубля і запэўніць ліквіднасць банкам пры выплаце валютных зберажэнняў усім ахвотным. Таму, калі пачалася паніка на валютным рынку, Нацбанк рэкамендаваў банкам абмежаваць абмен валюты і зняцце сродкаў з банкаўскіх рахункаў. Гэта парушае правы ўкладчыкаў і ў пэўным сэнсе ёсць свайго роду тэхнічным дэфолтам, бо банкі не могуць у поўнай меры задаволіць патрэб сваіх кліентаў. У недалёкай будучыні варта чакаць вяртання абавязковага продажу валютнай выручкі прадпрыемствамі, з’яўлення чорнага валютнага рынку, 2−3-кратнага росту працэнтных ставак па валютных крэдытах і дэпазітах, а нават часовай замарозкі валютных дэпазітаў, як гэта ўжо адбылося ў Расеі, або нават іх канвертацыю ў рублёвыя дэпазіты.

Па-чацвёртае, скарачэнне вытворчасці на прадпрыемствах і скарачэнне занятасці. 40 краін Захаду, у тым ліку Еўразвяз, ЗША, Канада, Швейцарыя і Нарвегія вельмі істотна абмежавалі імпарт з Беларусі, у тым ліку нафты, нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаенняў, металапрадукцыі, дрэва і вырабаў з дрэва, цэменту і вырабаў з гумы. У прыватнасці Еўразвяз забараніў пастаўкі прыкладна 70% тавараў, якія Беларусь пастаўляла туды. А ЗША, Канада і Вялікабрытанія пазбавілі Беларусь рэжыму найбольшага спрыяння, што павысіць мыты на экспарт беларускіх тавараў у гэтыя краіны. Напрыклад, у выпадку Канады гэта азначае 35% мыта на беларускія тавары. Праз вайну мы страцілі пастаўкі ва Украіну, у якую ў мінулым годзе адправілі амаль 14% свайго экспарту. Праз падзенне пакупніцкай здольнасці расейцаў і рэцэсію ў іх эканоміцы істотна ўпадзе экспарт у Расею, куды пайшоў 41% беларускіх тавараў летась. Такім чынам, праз вайну і санкцыі беларускі экспарт можа скараціцца прыкладна на 40%. Для асобных прадпрыемстваў і галін эканомікі скарачэнне будзе яшчэ большым і будзе пагражаць банкруцтвам. Праблемы ўжо адчуваюць «Беларуськалій», «ГроднаАзот» і Гомельскі Хімзавод, «Беларусьнафта», «Нафтан» і «Палімір», Мазырскі НПЗ, БМЗ, БелАЗ, МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш», «Беларуская чыгунка» і «Санта-Брэмар». Але праблемы адчуваюцца і на меншых заводах, такіх як Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў і «Завод зварачных электродаў» у Светлагорску.

Да санкцый далучаюцца таксама замежныя фірмы, якія самі адмаўляюцца набываць прадукцыю беларускіх партнёраў. Напрыклад, IKEA адмовілася працаваць з беларускімі прадпрыемствамі ў галіне дрэваапрацоўкі. У выніку магілёўская фабрыка «Мэбэлайн», на якой працавала 860 працаўнікоў, з 7-га сакавіка часова прыпыніла сваю дзейнасць. Падобная сітуацыя на гомельскай мэбельнай фабрыцы «Делком40», якая наймае больш за 2000 працаўнікоў. Швейцарскі завод Stadler таксама адправіў частку супрацоўнікаў у прастой на паўгода, праз праблемы са збытам сваёй прадукцыі. Частка беларускіх ІТ-кампаній, якія не з’ехалі пасля 2020-га, вырашыла рэлакавацца цяпер.

Акрамя гэтага, асобныя значныя для банкаўскага сектара беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЗША, Еўразвязу і Швейцарыі. А заходнія краіны і прадпрыемствы забараняюць пастаўкі сваёй вытворчасці ў Беларусь. Таму некаторыя беларускія прадпрыемствы ўжо сутыкаюцца з немагчымасцю аплаціць або прыняць аплату за замежныя пастаўкі, а таксама вымушаныя абмежаваць дзейнасць праз адсутнасць імпартных камплектуючых. Нават беларуска-кітайскі завод «БелДжы» да 1 красавіка сышоў у адпачынак праз лагістычныя праблемы з пастаўкамі з Кітая.

Па-пятае, фінансавыя праблемы на прадпрыемствах. Многія з іх, асабліва дзяржаўныя, маюць валютныя крэдыты, кошт абслугоўвання якіх цяпер імкліва расце з-за падзення курсу беларускага рубля. Яшчэ да вайны многія з іх былі на мяжы рэнтабельнасці і патрабавалі дзяржаўнай падтрымкі на пагашэнне крэдытаў, а часам нават на абслугоўванне працэнтаў па крэдытах. Узгадайце, як Мінфін ратаваў БМЗ у 2021-м і як «Беларуская чыгунка» брала крэдыты на выплату заробкаў. У сённяшніх умовах фінансавыя праблемы нарастаюць як снежны ком. Гэта прывядзе спачатку да скарачэння прэмій, даплат і іншых матэрыяльных стымулаў, якія былі прадугледжаны калектыўнымі дамовамі. Да гэтага ўжо дайшло на «Беларускай чыгунцы» і «Нафтане». У недалёкай будучыні можна чакаць і затрымкі выплат заробкаў.

Па-шостае, падзенне якасці жыцця праз байкот замежнымі кампаніямі беларускага рынку. Ужо цяпер або неўзабаве вы не зможаце схадзіць у кіно, каб паглядзець новы галівудскі фільм, набыць у краме нейкі смачны імпартны пачастунак або брэндавую вопратку, паесці ў «Макдоналдсе», выклікаць таксі праз смартфон, адрамантаваць свой імпартны аўтамабіль, зняць гатэль або апартаменты праз Booking.com або Airbnb, скарыстацца сваёй банкаўскай карткай для міжнародных пакупак або падчас адпачынку за мяжой. Зрэшты, ужо неўзабаве беларусы могуць увогуле стаць невыязнымі, таму што многія краіны адмовяцца выдаваць нам візы, а дабрацца самалётам у іншыя еўрапейскія краіны будзе вельмі складана і дорага.

Памятаеце, не так даўно беларускія гора-чыноўнікі смяяліся з санкцый. Маўляў, яны будуць толькі ім на карысць. Абяцалі даць асіметрычны адказ, знайсці шляхі абыходу санкцый, пераарыентавацца на новыя рынкі. Але на днях Галоўчанка ездзіў да прэм’ера Расеі, каб у чарговы раз папрасіць эканамічную і фінансавую падтрымку для эканомікі. І прасіў кампенсаваць страты ад санкцый як мага хутчэй. Яно зразумела, бо запас трываласці беларускай эканомікі значна меншы, чым расейскай, і ён хутка можа вычарпацца. Але ў Расеі свае праблемы, і лішніх свабодных сродкаў ужо няма, асабліва пасля замарозкі 300 млрд долараў валютных рэзерваў Цэнтрабанка Расеі.

Таму рыхтуйцеся да вяртання назад у 1990-я і эканомікі кубінскага тыпу.