Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  4. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  8. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  9. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  10. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
Читать по-русски


Мужчыну ў Швецыі звольнілі пасля першага ж працоўнага дня. Ён двойчы не паціснуў рукі сваім калегам-жанчынам, патлумачыўшы гэта рэлігійнымі перакананнямі, расказвае мясцовае выданне Dagens Nyheter.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Pavel Danilyuk
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Pavel Danilyuk

Пасля звальнення мужчына склаў скаргу амбудсмену па пытаннях дыскрымінацыі. У ёй ён апісаў, што ў пачатку першага дня працы на муніцыпалітэт Харыда яго інструктавала калега-жанчына. Калі тая падала мужчыну руку для прывітання, ён не адказаў узаемнасцю. Аднак патлумачыў, што ён мусульманін і рэлігія забараняе яму паціскаць рукі жанчынам, калі яны не даводзяцца яму сваячкамі.

У той жа дзень сітуацыя паўтарылася: яшчэ адна калега паспрабавала павітаць новага супрацоўніка, але той не адрэагаваў на пададзеную руку. Тады яна спытала, у чым прычына, і атрымала той самы адказ пра іслам.

Пасля гэтага з мужчынам звязаліся з адміністрацыі муніцыпалітэта і папярэдзілі, што калі ён не пачне паціскаць рукі жанчынам, то ім давядзецца скасаваць працоўную дамову. Работніку такая ўмова не падышла — і кантракт тут жа разарвалі. «Супрацоўніцы адчувалі сябе абражанымі праз тое, што з імі ён абыходзіўся па-асабліваму і гэта было звязана толькі з іх полам», — растлумачылі ў муніцыпалітэце.

Цяпер офіс амбудсмена па пытаннях дыскрымінацыі разбіраецца, ці мела гэтая самая дыскрымінацыя месца. Калі выявіцца, што так, муніцыпалітэт могуць абавязаць выплаціць мужчыну кампенсацыю.

Дарэчы, гэта не першы такі выпадак у Швецыі. Некалькі гадоў таму падобнае здарылася ў горадзе Упсала: мусульманка Фара Альхаджэх прыйшла на сумоўе і не паціснула руку мужчыну, які праводзіў інтэрв'ю. Замест гэтага жанчына паклала руку на сэрца, як таго патрабавала яе вера.

Офіс амбудсмена па пытаннях дыскрымінацыі (ён прадстаўляў інтарэсы Альхаджэх) заключыў, што сваім жэстам яна вітала і мужчын, і жанчын. У выніку суд па вырашэнні працоўных пытанняў абавязаў кампанію выплаціць ёй 40 тысяч крон (на жнівень 2024-га гэта каля 12,3 тысячы рублёў паводле курсу Нацбанка) у якасці кампенсацыі.

А яшчэ раней у муніцыпалітэце Хельсінгборга адбыўся практычна ідэнтычны з цяперашнім выпадак. У 2016 годзе адтуль звольнілі мужчыну-мусульманіна, бо ён адмаўляўся паціскаць рукі жанчынам. Кіраўніцтва кампаніі палічыла, што такая пазіцыя ідзе ў разрэз з іх палітыкай раўнапраўя на працоўным месцы. Справа дайшла да суда, але чым усё скончылася, у медыя так і не расказалі. «Я не разумею, чаму людзі не могуць зрабіць выключэнне для мяне і прымаць маё прывітанне ў выглядзе рукі, прыкладзенай да сэрца», — казаў тады мужчына, які страціў працу.

Чытайце таксама