Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  4. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  8. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  9. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  10. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
Читать по-русски


Найвядомейшы трэнер па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч, выхаванцы якога сталі ўладальнікамі мноства ўзнагародаў з топ-турніраў, расказаў, як ставяцца да беларусаў у гэтым відзе спорту на Гульнях у Парыжы, паведамляе sport5.by.

Владислав Кравец на Олимпиаде в Париже, 7 августа 2024 года. Фото: t.me/olympicteamby
Уладзіслаў Кравец на Алімпіядзе ў Парыжы, 7 жніўня 2024 года. Фота: t.me/olympicteamby

У нейтральным статусе на Алімпіяду дапусцілі двух атлетаў: байдарачнік Уладзіслаў Кравец 7 жніўня адабраўся ў паўфінал, а канаістка Юлія Трушкіна выйдзе на старт 8 жніўня. У Шантаровіча спыталі, «ці адбіваецца нейтральны статус на паўсядзённым жыцці на Алімпіядзе»:

— Думаю, што не. Так, мы разышліся з літоўцамі ў першым элінгу (памяшканне для захоўвання лодак. — Заўв. рэд.). Не хочам іх бачыць у сувязі з іх паводзінамі. А ўсё астатняе ў штатным рэжыме. Ніякага ціску не адчуваем.

Незразумела, пра якія паводзіны казаў трэнер. Цяпер беларусы дзеляць элінг з кітайцамі, дзе працуе беларус Раман Петрушэнка, і бразільцамі.

«Ветлівыя, успрымальныя людзі. Вельмі рады, што мы вярнуліся на міжнародную арэну», — ахарактарызаваў Шантаровіч атлетаў з дружалюбных краін.

Таксама ён задаволены ўмовамі на Гульнях у Парыжы:

— Алімпійская вёска, абслугоўванне, транспарт і іншая «бытавуха» мяне пакуль задавальняюць. Той «каземат», у якім мы жылі ў Токіа, мне не вельмі падабаўся. А цяперашні наш двухпавярховы будынак цалкам камфортны. Наш Нацыянальны алімпійскі камітэт забяспечвае ўсім неабходным. Такое ўражанне, што знаходзімся дома — у Мінску, у Брэсце ці Гродне…