Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  2. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  3. Сквозь отвратительный лес печали. Письмо команды «Зеркала» руководительницам TUT.BY Марине Золотовой и Людмиле Чекиной
  4. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  5. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  6. «Наша Ніва»: Вслед за «Еврооптом» обыски прошли и в «Доброноме»
  7. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  8. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии


Пачатак зімы супаў з абвяшчэннем лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана, якой узнагароджваюць найлепшыя пераклады кніг на беларускую мову. Прозвішчы пераможцаў з’явіліся на афіцыйнай старонцы прэміі ў сацыяльных сетках.

Фота: facebook.com/pieraklad
Фота: facebook.com/pieraklad

Лаўрэатамі прэміі за 2022 год сталі:

  • У намінацыі «Пераклад паэзіі» − «за віртуозны падыход да старадаўняй інтымна-рэлігійнай тэматыкі» − Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай «Песьні песьняў» (выдавецтва «Vesna Books», 2022).
  • У намінацыі «Пераклад прозы» «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера» атрымлівае Мікола Раманоўскі і яго пераклад рамана Шчэпана Твардаха «Кароль» («Янушкевіч», 2022).
  • Спецыяльны прыз журы за «смелы перакладчыцкі дэбют» атрымаў Андрэй Строцаў за пераклад з англійскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» («Пазітыў-цэнтр», 2022).
  • Фота: facebook.com/pieraklad
    Фота: facebook.com/pieraklad

Лаўрэатамі Прэміі за 2021 год сталі:

  • У намінацыі «Пераклад паэзіі» − «за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твора сусветнай класікі» − Яўген Папакуль, які пераклаў са старажытнаісландскай кнігу «Эда. Песні пра багоў» («Галіяфы», 2021).
  • У намінацыі «Пераклад прозы» − «за бліскучую эквівалентнасць і набліжанасць да аўтарскай задумы» − Сяргей Шупа з перакладам з іспанскай мовы рамана Габрыеля Гарсіі Маркеса «Восень патрыярха» («Янушкевіч», 2021).
  • У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» − «за глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў» − Сяргей Матырка з перакладам з нямецкай кнігі Отфрыда Пройслера «Крабат. Легенда Чорнага млына» («Янушкевіч», «Koska», 2021).

Літаратар Карлас Шэрман нарадзіўся ва Уругваі, маладосць правёў у Буэнас-Айрэсе, а пасля пераехаў у Беларусь, адкуль быў родам яго бацька. Шэрман з’яўляўся перакладчыкам, дзякучы якому, у тым ліку, на беларускай мове выйшаў раман Габрыэля Гарсіі Маркеса «Каханне падчас халеры». Дарэчы, адным з самых славутых твораў гэтага пісьменніка з’яўляецца раман «Восень патрыярха», які стаў адным з пераможцаў за 2021 год — галоўным героем твора з’яўляецца стары дыктатар.

Сёлета суарганізатарамі прэміі выступалі Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.