Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  2. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  3. «Да, глупо получилось». Беларусы продолжают жаловаться в TikTok на трудности с обменом валюты
  4. «Бондарава — тыповы хунвэйбін». Чаму ў Беларусі рэпрэсуюць прарасійскіх актывістаў?
  5. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
  6. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  7. В Кремле усилили риторику о «первопричинах войны»: чего там требуют от Трампа и что это будет означать для Украины — ISW
  8. У беларусов есть собственный русский язык? Вот чем он отличается от «основного» и что об этом говорят ученые
  9. Аказваецца, у СІЗА на Валадарскага былі віп-камеры. Расказваем, хто ў іх сядзеў і ў якіх умовах
  10. Урад укараняе новаўвядзенні ў рэгуляванне цэн — што змяняецца для вытворцаў і гандлю
Читать по-русски


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), відаць, сур’ёзна разглядае магчымасць допуску спартоўцаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе на міжнародную арэну, у тым ліку на Алімпіяду-2024. Як чалавечыя каштоўнасці і заклікі да падтрымкі Украіны спалучаюцца з патэнцыйным удзелам у гульнях атлетаў з краін, якія развязалі вайну? Навошта МАК пачаў гэтыя дыскусіі і ці ёсць шанец падоўжыць адхіленне? Ці нармальна, што беларусы заўзеюць супраць сваіх? Пра гэта ў калонцы для «Люстэрка» разважае Аляксандра Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя

Трохразовая медалістка Алімпіядаў

Экс-кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Срэбная прызёрка Алімпіяды 2012 года на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем. Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 (50 м вольным стылем). Цяпер вучыць плаванню і праводзіць індывідуальныя трэніроўкі ў Варшаве.

Наогул цікава, як у МАК трактуюць Алімпійскую хартыю. Яны шмат гавораць пра роўнасць, справядлівасць. Кожны, маўляў, мае магчымасць трэніравацца і выступаць. Але ж гэта не адпавядае рэчаіснасці. Мы ведаем пра разбурэнне спартыўных аб’ектаў ва Украіне, не кажучы пра тое, што частка спартоўцаў пайшла ваяваць. Якія тут трэніроўкі?

МАК спрабуе ўбудаваць «роўнасць» у цяперашнія рэаліі. Як Еўропа спачатку рэагавала на расійскую агрэсію? Мы, здаецца, за мір, але падтрымліваць Украіну не будзем — нападнік усё роўна пераможа. Навошта ўмешвацца, псаваць адносіны? Чым далей, тым страшнейшыя здзяйсняліся злачынствы. Толькі праз пэўны час да Украіны пачалі ставіцца лаяльней. Але якой цаной? Гэта гульня лёсамі людзей дзеля сваёй выгады. Жаданне застацца ўбаку. І цяпер я бачу такую ж маладушнасць, падмену паняццяў. Мы ж «толькі» спартоўцы і за мір ва ўсім свеце.

Спорт не па-за палітыкай у прынцыпе. І асабліва — у дыктатарскіх краінах. Мне, дарэчы, незразумела: калі на рабочых, бізнес накладзеныя санкцыі, то чым адрозніваецца спартыўная галіна? Хіба спартоўцы — не грамадзяне сваёй краіны? Асобная каста? Дзіўна, чаму такі падзел.

Лічу, праблема МАК — у наяўнасці шаблонаў. Патлумачу, што маю на ўвазе. У Фонду спартыўнай салідарнасці былі выпадкі камунікацыі з міжнароднымі арганізацыямі пасля выбараў у Беларусі ў 2020-м. Але яны — закладнікі прынятых правілаў. Ніхто не будзе выходзіць за рамкі паўнамоцтваў. А тое, што некаторыя нормы даўно састарэлі, нікога не хвалюе.

Памятаеце, МАК наклаў санкцыі на беларускі НАК у сувязі з дыскрымінацыяй спартоўцаў? Лукашэнку вымусілі сысці, памяняўся склад выканкама. Але самі атлеты, якія пацярпелі за сваю пазіцыю, засталіся ні з чым. Пра іх МАК не паклапаціўся — ніхто, напрыклад, не дапамагаў адабрацца на гульні ў Токіа. Увялі санкцыі — і кропка.

Разумею, што тым ці іншым чынам спартоўцы з краін з дыктатарскімі рэжымамі могуць сутыкацца з парушэннем правоў. Але раз вы «Міжнародны» камітэт, то ўключайцеся, разбірайцеся. З сучаснымі тэхналогіямі ўсё навідавоку.

Затое МАК напэўна хвалюе рэпутацыя, грамадская думка. Успомніце былога кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля. Ён прыязджаў у Мінск, абдымаўся з Лукашэнкам. Але грамадскасць, спонсары, розныя кампаніі абурыліся — і Мінск пазбавілі чэмпіянату свету. Тое самае можа адбыцца і цяпер.

У Беларусі і Расіі ёсць годныя спартоўцы, якія маглі б выступіць на Алімпіядзе. Яны асуджалі вайну. Але пакуль вельмі размытыя крытэры допуску. З іншага боку, не разумею, як на практыцы будуць вызначаць, ці актыўна той ці іншы спартовец падтрымліваў баявыя дзеянні. Прычым там не адзін дзясятак атлетаў — гаворка пра сотні. Яны ніколі адкрыта не скажуць, што супраць вайны і рэжыму — іх проста здымуць са стаўкі і пазбавяць заробку.

А так, думаю, беларусы без праблем выступяць на Алімпіядзе, калі ім дадуць такую магчымасць. Мы ж бачым, як паводзіцца большасць — сядзяць ціха і не высоўваюцца. У іх не ўзнікне ніякіх маральных дылемаў падчас суперніцтва з украінцамі. Пра расіян я наогул маўчу — абы дапусцілі.

Вядома, гэта будзе непрыемна. Несправядліва. Але выхад — толькі байкот. Такой імавернасці з боку краін, якія актыўна падтрымліваюць Украіну, я таксама не выключаю. Калі ім удасца сфармаваць магутную кааліцыю, то сваім магчымым непрыездам яны вымусяць МАК адмовіцца ад ідэі запрашэння беларусаў і расіян.

Ведаеце, мяне нядаўна спыталі, ці нармальна, што беларусы не радуюцца перамогам сваіх спартоўцаў. Вядома! З 2020-га ў краіне не працуе закон: адны беларусы збівалі іншых, катавалі. Таму што ёсць людзі і нелюдзі. І калі спартоўцы былі неяк звязаныя з падтрымкай рэжыму, то ім проста не месца на Алімпіядзе. Хай і пад нейтральным сцягам.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі