Опубликовано 29 июля 2022 в 11.13
Адрес в интернете: https://br0wse-zerkalo.site/news/cellar/18881.html    

Трывожнасць, сузалежныя стасункі і сіндром самазванца: спявачка LEAR выпусціла дэбютны indie-pop альбом

Беларуская спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) выпусціла міні-альбом, які атрымаў назву «Зачапіцца». Ён выйшаў 29 ліпеня на ўсіх музычных пляцоўках.

LEAR

Гэты альбом стаў дэбютным для маладой indie-pop артысткі. Да яго яна выпусціла дзесяць сінглаў. Першае з’яўленне з трэкам «Кранае» было ў канцы 2019 года, але слухачам хутчэй запомніліся беларускі кавер на тэму з серыяла «Вядзьмар» і трэк «На стомленых крылах».

У зборку «Зачапіцца» ўвайшло пяць песень, напісаных самой Валерыяй. Альбом, як тлумачыцца ў прэс-рэлізе, прысвечаны тэме душэўнай раўнавагі і ментальнага здароўя, і кожны твор — гэта гісторыя пра асобны стан: панічныя атакі, сацыяльная трывожнасць, сіндром самазванца, сіндром ахвяры і сузалежныя стасункі. Хтосьці са слухачоў можа пазнаць у гэтых гісторыях сябе — магчыма, гэта падштурхне яго задумацца пра тое, як выратавацца самому ці што трэба папрасіць дапамогі.

«Калі б Эд Шыран або Тэйлар Свіфт спявалі па-беларуску, у іх бы атрымаўся рэліз, падобны да LEAR», — адзначылі ў апісанні альбома.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO