Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя»

21 февраля 2024 в 1708502040
«Зеркало»

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Відэа апублікавана на яе YouTube-канале.

Скрыншот відэа YouTube / Светлана Тихановская

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі», - сказала Ціханоўская.

Яна дадала, што яе цешыць, што сёння жаданне вучыць беларускую мову з'яўляецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей.

«Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі "Неверагодны свет", вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з "Ашуканак" Яны Вольскай», - падзялілася Святлана Ціханоўская.

Таксама яна нагадала, што «беларуская мова - наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі».

«Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя», - сказала яна.

Нагадаем, што, па даных апошняга перапісу 2019 года, у Беларусі пражывалі 9,41 мільёна чалавек. З іх 84,9% (ці 7,99 мільёна) назвалі сябе беларусамі. Толькі 61,2% апытаных (ці 5,95 мільёна) лічаць сваёй роднай мовай беларускую. Аднак дома на ёй размаўляюць яшчэ менш - толькі 2,4 мільёна.

Новости по теме:

Премьер Болгарии на встрече с Тихановской: Ни одна страна не застрахована от диктатуры

«Время движения на запале 2020-го проходит». Артем Шрайбман — о месте оппозиции в новой политической реальности

«Несмотря на нейтралитет, занимает принципиальную позицию по Беларуси». В Офисе Тихановской рассказали о ее визите в Швейцарию

Полная версия