Опубликовано 13 сакавiка 2023 у 15.26
Адрес в интернете: https://br0wse-zerkalo.site/news/accidents/34524.html    

У Маскве знік памочнік Міхаіла Мясніковіча. Яго не могуць знайсці ўжо тры дні

У Маскве знік памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча Дзмітрый Шадко. Мужчыну не могуць знайсці ўжо тры дні, піша тэлеграм-канал Baza.

Дмитрий Шедко. Фото: t.me/bazabazon
Дзмітрый Шадко. Фота: t.me/bazabazon

Дзмітрый Шадко — грамадзянін Беларусі. Апошнім часам ён працаваў у Маскве і жыў на Серпухаўскім вале. Паводле калег, Дзмітрый быў вельмі пунктуальным і надзейным супрацоўнікам: ён заўсёды папярэджваў пра свае перасоўванні ці адгулы.

Апошні раз Шадко бачылі 9 сакавіка, а ўжо на наступны дзень ён знік. Супрацоўнік ЕЭК не прыйшоў на важную нараду, а яго тэлефон быў выключаны.

Знаёмыя Шадко ўспомнілі, што апошнім часам мужчына часта скардзіўся на спіну: маўляў, так баліць, што нават не ўстаць, таму выказалі здагадку, што Дзмітрый можа проста ляжаць дома. Кватэру, дзе ён жыў, знайшлі, аднак там нікога не было. Памяшканне агледзелі паліцэйскія, але нічога крымінальнага не выявілі. Вышукам Шадко займаецца МУС Масквы, куды паступіла заява пра яго знікненне.

Раней Дзмітрый Шадко займаў пасаду першага намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі. У 2019 годзе ён падаў у адстаўку.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO